Удалося вырашыць многія пытанні

Удалося вырашыць многія пытанні

IMG_2917Паважаныя выбаршчыкі!

ЗАВЯРШЫЎСЯ 2014 год, другі паўнацэнны год выканання маіх паўнамоцтваў у якасці дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ад Белавежскай выбарчай акругі №8. За гэты перыяд я прыняў удзел у распрацоўцы больш чым 116 законапраектаў, у тым ліку на V сесіі пятага склікання Палаты прадстаўнікоў — звыш 65.
Непасрэдна нашай Пастаяннай камісіяй па жыллёвай палітыцы і будаўніцтву, якую я ўзначальваю, падрыхтавана 7 законапраектаў. З найбольш значных, якія датычацца ўсіх слаёў насельніцтва, — Закон Рэспублікі Беларусь “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь “Аб пахаванні і пахавальнай справе”. У ходзе падрыхтоўкі законапраекта было разгорнута ўсенароднае абмеркаванне ў сродках масавай інфармацыі (тэлебачанне, газеты, радыё) і арганізавана выязное пасяджэнне камісіі на базе Івацэвіцкага і Бярозаўскага раёнаў Брэсцкай вобласці. Праведзена сустрэча з Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі Паўлам і іншымі, з наведваннем Мінскіх ваенных могілак, Храма Аляксандра Неўскага. Па яе выніках унесены шэраг прапаноў ва Урад Рэспублікі Беларусь, у тым ліку ў шэраг міністэрстваў і ведамстваў, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт.
На мой погляд, вельмі важным крокам было прыняцце Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 студзеня 2014 г. №1 “Аб некаторых пытаннях дзяржаўнага рэгулявання абароту насення маку”, які быў адобраны Палатай прадстаўнікоў 2 красавіка 2014 г. Дэкрэт накіраваны перш за ўсё на барацьбу з наркаманіяй, забарону вырошчвання розных сартоў маку, упарадкавання гандлю яго насеннем і шмат іншага.
Прыняты шэраг законаў, мэта якіх — удасканальванне дзейнасці будаўнічых арганізацый, унесены дапаўненні і змяненні ў Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, а таксама ў Працэсуальна-выканаўчы кодэкс. 22 кастрычніка 2014 г. прыняты ў першым чытанні праект Закона Рэспублікі Беларусь “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь “Аб рэкламе”, якім забараняецца выкарыстоўванне ў рэкламе вады, газіраваных напіткаў, забаўляльных паслуг і іншых аналагічных назваў і ўпакоўкі (тары) з рэкламай алкагольных напіткаў і тытунёвых вырабаў. Напрыклад, шэраг беларускіх вытворцаў асвоіў выраб безалкагольнай прадукцыі пад брэндамі алкагольных напояў (так, існуе рэклама вады і гарэлкі пад аднолькавымі назвамі “Булъбашъ”, “Сваяк”, “Кристалл”, “Аквадив”).
24 чэрвеня 2014 года прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь “Аб ратыфікацыі Пагаднення аб пазыцы (дадатковая пазыка для праекта “Развіццё сістэм водазабеспячэння і водаадвядзення паміж Рэспублікай Беларусь і Міжнародным банкам рэканструкцыі і развіцця)”.
ХАЧУ праінфармаваць вас аб вялікай рабоце, накіраванай на фарміраванне бюджэту краіны ў 2015 годзе. Ён па-ранейшаму застаецца сацыяльна накіраваным. Так, на сацыяльную палітыку будзе выдаткавана звыш 14 трыльёнаў рублёў, у тым ліку на пенсійнае забеспячэнне — звыш 7 трыльёнаў рублёў, дапамогу сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей — амаль 2 трыльёны, дапамогу ў забеспячэнні жыллём сацыяльна-неабароненай катэгорыі грамадзян (шматдзетныя сем’і, дзеці-сіроты) — больш чым 4,5 трыльёна рублёў і іншыя пытанні ў галіне сацыяльнай палітыкі — звыш чым 1 трыльён руб. Камісіяй разгледжана і прынята рашэнне да ўзнагароджання Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 25 грамадзян Брэсцкай вобласці.
ЯК І ў папярэдні год, працягваецца работа са зваротамі грамадзян. Мной прынята 59 чалавек, з іх у Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь — 22, разгледжана 203 звароты грамадзян, з іх 137 — у Палаце прадстаўнікоў.
Непасрэдна ў акрузе разгледжана 66 зваротаў, з іх 45 — пісьмовых (13 калектыўных), 20 — вусных, 1 — электронны. У Жабінцы — 15, 10 пісьмовых, з якіх 6 калектыўных, і 5 вусных; у Маларыце — 26, 16 пісьмовых, з іх 4 калектыўных, і 10 вусных; у Камянцы — 16, 10 пісьмовых, з якіх 3 калектыўных, і 5 вусных, 1 электронны; з іншых гарадоў па-за межамі Белавежскай акругі — 9 пісьмовых.
Асноўныя пытанні вырашаны, па асобных растлумачаны прычыны немагчымасці прыняцця станоўчага рашэння ў сілу заканадаўства альбо нястачы дзяржаўных сродкаў. Прывяду прыклады. У Жабінкаўскім раёне завершана будаўніцтва сетак водазабеспячэння і гаспадарча-бытавой каналізацыі квартала “Коласаўскі”, станоўча разгледжана пытанне ўстаноўкі ў будынку адміністрацыйнага корпуса санаторыя “Буг” плацёжна-даведачнага тэрміналу РУП “Белпошта”, пры дапамозе якога ёсць магчымасць зрабіць аплату ўсіх відаў камунальных плацяжоў, а таксама скарыстаць іншыя шматлікія паслугі. Палепшана ўладкаванне другой зоны масавага адпачынку на возеры Візжар у г.Жабінка, сёлета плануюцца новыя работы па добраўпарадкаванні. Таксама станоўча вырашана пытанне змянення першага рабочага месца ў сувязі з наяўнасцю дагавора аб мэтавай падрыхтоўцы і наступнага працаўладкавання жыхарцы Жабінкаўскага раёна.
У Маларыце пабудавана двухпакаёвая кватэра сацыяльнага карыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду ў 35-кватэрным жылым доме, якая ва ўстаноўленым парадку была дадзена сям’і аднаго са звярнуўшыхся да мяне грамадзян, як інваліду ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Задаволены зварот аб кампенсацыі грашовых сродкаў аднаму з жыхароў г.Маларыта, затрачаных на набыццё медыцынскіх прэпаратаў. Ухілены выяўленыя недахопы ў рабоце аўтамагазіна №5, які абслугоўваў жыхароў населеных пунктаў Камянецкага раёна, і шмат іншага.
Акрамя таго, за 2014 год станоўча вырашаны пытанні, якія ўзнімалі грамадзяне ў зваротах, якія паступілі ў 2013 г. і за перыяд перавыбарчай кампаніі, а таксама тыя, пра якія я інфармаваў у папярэдняй справаздачы. Пра некаторыя з іх падрабязней.
ВЫКАНАНЫ работы па будаўніцтву падводзячых газаправодаў да вёсак Сакі, Шпіталі, Сакалова, Сычова, Вялікія Сяхновічы, Чыжэўшчына і да аграгарадка Сцяпанкі Жабінкаўскага раёна. Распачата і знаходзіцца ў стадыі завяршэння будаўніцтва іх да аграгарадка Крыўляны, вёсак Вежкі і Агароднікі. Што датычыцца Маларыцкага раёна, дык на сённяшні дзень завершана ў поўным аб’ёме будаўніцтва падводзячага газаправода і размеркавальных сетак па вёсцы Ланская. Пабудавана 7,7 км газавых размеркавальных сетак у вёсках Збураж, Чарняны, Макраны, Арэ-хава, Ляхаўцы, Гусак і ў г.Ма-ларыта. У Ка-мянецкім раёне ўзведзена дванаццаць аб’ектаў газа-забеспячэння прыродным газам на нека-торых вуліцах такіх населеных пунктаў, як Пелішча, Вы-сокае, Волчын, Відамля, Валковічы і г.Камянец.
ЗАВЕРШАНЫ некаторыя работы па рамонту аўтамабільных дарог. Уладкавна асфальтабетоннае пакрыццё на ўчастку аўтамабільнай дарогі Ківацічы — Мацясы — Агароднікі — Жабінка (паміж аграгарадком Крыўляны і вёскай Агароднікі) і таксама на ўчастку пад’езду ад аўтадарогі Брэст — Мінск да в.Булькова. У 2014 годзе здадзены ў эксплуатацыю ўчастак аб’язной дарогі Маларыта — Хаціслаў, адноўлена працаздольнасць моста з уладкаваннем пад’язных пуцей у асфальтным выкананні. Далейшыя работы на гэтым аб’екце плануецца завяршыць у бягучым годзе. У Камянецкім раёне адрамантавана асфальтабетоннае пакрыццё з уладкаваннем тратуара на аўтамабільнай дарозе Высокае — Бордзеўка. Зроблена яно і на аўтадарозе Высока-Літоўск — Вярховічы — Камянец, працягласцю 1,5 км. Разам з тым, на гэтай дарозе выкананы падрыхтоўчыя работы для ўладкавання на 3,9 км асфальтабетоннага пакрыцця, якое плануецца пакласці ў бягучым годзе.
А ЦЯПЕР пра жыллёвае будаўніцтва. У 2014 годзе ў Жабінкаўскім раёне ўведзена ў эксплуатацыю 15511 кв. м жылля. Здадзены 40-кватэрны жылы дом ЖБСК №25 у г.Жабінка па вул.Цітова агульнай плошчай 2345 кв. м. У Маларыцкім раёне пабудавана 11810 кв. м жылля.
У сельскай мясцовасці — 8 дамоў, для работнікаў сельгасарганізацый — 5. Завершана рэканструкцыя 8-кватэрнага жылога дома ў СВК “Дарапяевічы”. Акрамя таго, уведзены ў эксплуатацыю на два месяцы раней запланаваных тэрмінаў 35-кватэрны дом ЖБСК №28, у іх складзе две кватэры сацыяльнага карыстання. У Камянецкім раёне пабудавана 10151 кв. м жылля. Па дзяржаўным заказу ў 2014 г. узводзіцца шматкватэрны жылы дом у мікрараёне “Паўднёвы Захад” у г.Камянец.
Працягваюцца работы ў адпаведнасці з зацверджаным Брэсцкім аблвыканкамам планам мерапрыемстваў па развіцці г.Высокае Камянецкага раёна на 2013-2016 гг. Летась ажыццёўлена вялікая колькасць мерапрыемстваў плана ў многіх накірунках на агульную суму 34,4 мільярда рублёў па ўсіх суб’ектах гаспадарання і крыніцах фінансавання. Сёлета горад будзе і далей развівацца і добраўпарадкоўвацца, а ў 2016 годзе распачатыя работы намечана завяршыць.
Акрамя таго, у Камянецкім раёне выкананы поўны комплекс работ, прадугледжаны праектна-каштарыснай дакументацыяй па дому №5 на вул.Будаўнікоў у г.Высокае, Завершаны бягучы рамонт даху дома №7 на вул.Леніна, рамонт сістэмы водазабеспячэння ў доме №9 па той жа вуліцы ў в.Свішчова. Асвоена больш чым 95 мільярдаў рублёў для заканчэння работ у поўным аб’ёме і здачы ў эксплуатацыю ў чацвёртым квартале 2014 года моста праз раку Мухавец у г.Жабінка.
ШМАТ зроблена ва ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў аховы здароўя (капітальны і бягучы рамонт, будаўнітцва і рэканструкцыя будынкаў, пакупка і рамонт абсталявання). У Жабінкаўскім раёне на гэтыя мэты ў 2014 г. зрасходавана 5,6 мільярда рублёў, у Маларыцкім — 3,3 мільярда, Камянецкім — 7,4 мільярда руб. Сёлета запланавана асвоіць адпаведна 1,5 мільярда, 2 мільярда і 6,5 мільярда рублёў.
Не засталіся без увагі і аб’екты адукацыі выбарчай акругі. У 2014 годзе на бягучы рамонт іх у г.Жабінка і раёне зрасходавана 2 мільярда руб. (у 2015 г. намечана асвоіць 1,4 мільярда), у г.Маларыта і раёне на бягучы і капітальны рамонт патрачана 4,6 мільярда руб. (сёлета фінансаванне 1,5 мільярда руб.), у г.Камянцы і раёне на бягучы, капітальны рамонт і рэканструкцыю зрасходавана 10,6 мільярда руб. (у 2015 г. запланавана 8,3 мільярда).
Акрамя таго, у 2014 г. вырашаны практычна ўсе пытанні, на якія звярнула маю ўвагу кіраўніцтва ўстаноў адукацыі ў ходзе нашых сумесных перагавораў у час іх наведвання. Так, на тэрыторыі ДУА “Маларыцкая сярэдняя школа №2” заасфальтаваны дарожкі, у ДУА “Вялікарыцкая сярэдняя школа імя П.В.Саевіча” пафарбаваны будынак школы, а ў раён выдзелены дадатковы аўтобус для перавозкі школьнікаў. У ДУА “Камянецкая сярэдняя школа №2” знята праблема з абсталяваннем дадатковага камп’ютарнага класа, а ў клас працы гэтай жа школы набыты новыя электраплітка і швейная машынка.
У ПЕРСПЕКТЫВЕ на 2015 год запланаваны вялікі аб’ём работ па ўсіх указаных вышэй накірунках. Прывяду толькі некаторыя прыклады. У Жабінкаўскім раёне будзе газіфікавана в.Сакалова, прадугледжана будаўніцтва вулічных размеркавальных сетак у агр.Сцяпанкі. У Камянецкім раёне намечана будаўніцтва 14 км сетак газазабеспячэння, газіфікацыя прыродным газам 80 кватэр, перавод са звадкаванага на прыродны газ 120 кватэр. У Маларыцкі раён таксама выдзелены сродкі для далейшага будаўніцтва размеркавальных сетак.
Сёлета будзе завершаны рамонт некаторых участкаў аўтадарог. Сярод іх і асфальтаванне гравійнага ўчастка дарогі Алізараў Стаў — Маціевічы — Батча (у межах аграгарадка Маціевічы), асфальтабетоннае пакрыццё на аўтадарозе Арэпічы — Сцяпанкі — Сакалова — цукровы завод (паміж в.Арэпічы і агр.Сцяпанкі) у Жабінкаўскім раёне. У Маларыцкім запланавана зрабіць тратуар на ўчастку пад’езду ад аўтадарогі Брэст — мяжа Украіны (Олтуш) да в.Яблачнае (транзіт в.Дварышча). Таксама разглядаецца магчымасць асфальтавання аўтамабільнай дарогі “Аўтадарожны абход г.Маларыта” і ўчастка аўтамабільнай дарогі Чарняны — Дарапяевічы — Паўлопаль — Заор’е. У Камянецкім раёне намечана ўладкаванне 0,5 км асфальтабетоннага пакрыцця на асфальтадарозе Трасцяніца — Свішчова — Войская — Галоўчыцы. Разглядаецца пытанне аб асфальтаванні ўчастка дарогі ст. Высока-Літоўск — Вярховічы — Камянец. Прадугледжана рэканструкцыя аўтадарогі Цюхінічы — Высокае — мяжа Рэспублікі Польшча (Пяшчатка) агульнай працягласцю 26,4 км.
У РАМКАХ дзяржаўнага заказа ў 2015 г. запланавана будаўніцтва 40-кватэрных жылых дамоў з выдзяленнем кватэр сацыяльнага карыстання ў гарадах Жабінка і Маларыта. У другім квартале сёлета будзе ўведзены ў эксплуатацыю шматкватэрны жылы дом у Камянцы, будаўніцтва якога таксама здзяйсняецца па дзяржаўным заказу. Працягваецца будаўніцтва сетак гаспадарча-бытавой каналізацыі квартала “Камсамольскі”, гатоўнасць якога на цяперашні час складае 65%. Будзе адшуквацца магчымасць фінансавання правядзення сетак гаспадарча-бытавой каналізацыі да дамоў квартала індывідуальнай жылой забудовы “Паўднёвы” г.Жабінка. У сакавіку плануецца завяршыць праектныя работы на будаўніцтве вулічных размеркавальных сетак вода-правода па вул.Юбілейная ў в.Мельнікі, намечана таксама будаваць 3,5 км сетак водазабеспячэння ў агр.Ляхаўцы Маларыцкага раёна.
У ПАПЯРЭДНЯЙ справаздачы за 2013 год я інфармаваў вас аб правядзенні акцыі сярод вучняў Белавежскай выбарчай акругі №8. Сёлета, як і абяцаў раней, яна знайшла свой працяг пад назвай “Гарызонты сучаснага — арыенціры на будучае”. 2 кастрычніка 2014 года была адкрыта V сесія Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, якая доўжылася да канца года. За гэты перыяд на пазнаваўчую экскурсію былі запрошаны навучэнцы з ДУА “Высокаўская сярэдняя школа” і “Белавежская сярэдняя школа” Камянецкага раёна, з ДУА “Сярэдняя школа №1 г.Жабінка” і “Сярэдняя школа №2 г.Жабінка”, а таксама з ДУА “Маларыцкая раённая гімназія” і ДУА “Хаціслаўская сярэдняя школа” Маларыцкага раёна.
Экскурсія па сталіцы ўключала ў сябе наведванне будынка Дома ўрада, Авальнай залы, знаёмства з экспазіцыяй, прысвечанай дзейнасці Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, а таксама прысутнасць на пасяджэнні яе. Акрамя таго, пабывалі ў Беларускім Дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, зрабілі прагулку па культурных славутасцях Мінска. Пасля азнаямлення з гісторыяй фарміравання і дзейнасці беларускага парламента, работай дэпутацкага корпуса ў час прыняцця законатворчых рашэнняў, архітэктурнымі асаблівасцямі сталіцы, вучням было прапанавана напісаць сачыненне, у якім яны падзяліліся б сваімі ўражаннямі аб інфармацыйнай паездцы. Затым былі названы і пераможцы сярод дзяцей, якія падрыхтавалі найлепшыя сачыненні. За актыўную жыццёвую пазіцыю яны атрымалі падзякі і каштоўныя падарункі. Вось іх імёны: Дзмітрый Казей і Арына Фалеўка, вучні 9 “А” і 10 класа СШ №1 і СШ №2 г.Жабінка, Уладзіслаў Калеснікаў, дзесяцікласнік Белавежскай сярэдняй школы, Вольга Васілюк, адзінаццацікласніца Высокаўскай СШ, Ангеліна Ярмашук, вучаніца 10 “А” класа Маларыцкай раённай гімназіі, Тамара Макарук і Наталля Галавей, навучэнкі Хаціслаўскай СШ.
Спонсарамі, якія аказалі садзейнічанне ў правядзенні акцыі, выступілі кіраўніцтва ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод” (генеральны дырэктар Віктар Рыгоравіч Міронаў) і ТАА “Аграпрадукт” (у асобе дэпутата Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў XXVII склікання ад Высокаўскай выбарчай акругі №37 Алега Яўгенавіча Цеслюка), а таксама Маларыцкі раённы выканаўчы камітэт пад старшынствам Казіміра Віктаравіча Лапіча і кіраўніцтва ААТ “Маларыцкі кансервава-гароднінасушыльны камбінат (дырэктар Таццяна Уладзіміраўна Камянчук).
Усім вядома, што Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 кастрычніка 2014 г. №495 2015-ы год аб’яўлены Годам моладзі. Правядзенне акцый, якія я арганізоўваю, паказвае падрастаючаму пакаленню, што для іх адчынены ўсе дзверы ў выбары будучай прафесіі і наступнага працаўладкавання, а таксама прывівае неабходныя жыццёвыя каштоўнасці, фарміруе актыўную грамадзянскую пазіцыю, патрыятызм на карысць суверэннай, квітнеючай Беларусі. Такім чынам, сёлета акцыя будзе працягнута і пашырана. Плануецца запрасіць дзяцей з адной гарадской установы адукацыі, а таксама з дзвюх школ сельскіх населеных пунктаў кожнага з трох раёнаў выбарчай акругі. Менавіта сённяшнім школьнікам, заўтрашнім студэнтам, будучым спецыялістам неабходна вызначаць шляхі далейшага развіцця нашай краіны.
У завяршэнне лічу неабходным адзначыць кампетэнтны і прафесійны падыход да работы як раённых выканаўчых камітэтаў, так і кіраўнікоў арганізацый і прадпрыемстваў Белавежскай выбарчай акругі №8, кіраўніцтва Брэсцкага аблвыканкама, шэрагу міністэрстваў і ведамстваў Рэспублікі Беларусь. Дзякуючы нашаму цеснаму ўзаемадзеянню, сумесным намаганням, мы падыходзім да станоўчых вынікаў. Лічу, што наша агульная пазіцыя і ў далейшым дапаможа дабіцца поспеху на карысць свайго народа і краіны ў цэлым.
Уладзімір ПУЗЫРЭЎСКІ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
ад Белавежскай выбарчай акругі №8.
На здымку: У.І.Пузырэўскі ў час наведвання першай гарадской школы г.Жабінка.
Фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top