Што паказала праверка?

Што паказала праверка?

 

КГККамітэтам дзяржаўнага кантролю вобласці праверана дзейнасць ААТ “Жабінкаўскі камбікормавы завод”, у ходзе якой выяўлены шэраг недахопаў. Так, у выніку парушэння падатковага заканадаўства фінансавай службай прадпрыемства даналічана падатку на нерухомасць па аб’ектах незавершанага будаўніцтва 6,2 мільярда рублёў.
Было ўстаноўлена, што таварыству нанесены ўрон у выніку крадзяжу звыш чатырох дзясяткаў жалезабетонных рашотак. Матэрыялы накіраваны ў аддзел унутраных спраў Жабінкаўскага райвыканкама.
Выяўлены і іншыя недахопы. У прыватнасці, не забяспечаны дакладны бухгалтарскі ўлік аб’ектаў асноўных сродкаў пры будаўніцтве свінагадоў-чага комплексу на 24 тысячы галоў адкорму свіней у год у Сычове. Устаноўлены факты несанкцыянаванага перавышэння тэрмінаў завяршэння знешне-гандлёвых экспартных і імпартных аперацый; дапушчана парушэнне тэрмінаў рэгістрацыі знешнеэканамічных здзелак; парушэнні заканадаўства аб архітэктурнай, градабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці ў Беларусі. Так, пры разліку кошту затрат на тэхнічны нагляд КУП “Жабінкаўскае раённае ўпраўленне капітальнага будаўніцтва” завысіла кошт свінакомплексу па адкорме свіней у Сычове на 562,1 мільёна рублёў. Без атрымання дазволу органа дзяржаўнага будаўнічага нагляду, праектна-каштарыснай дакументацыі і тэхнічнага нагляду ажыццяўляецца будаўніцтва склада падлогавага захоўвання; дапушчана адступленне ад зацверджанай праектна-каштарыснай даку-ментацыі без узгаднення з распрацоўшчыкам пры будаўніцтве аб’екта “Мадэрнізацыя дэзбар’еру ААТ “Жабінкаўскі камбікормавы завод”; акрамя таго, некаторыя аб’екты эксплуатуюцца без іх прыёмкі ва ўстаноўленым парадку.
Не выкананы абавя-зацельствы ў вяртанні банкаўскіх крэдатаў і аплаце працэнтаў ва ўстаноўленыя тэрміны ААТ “Белаграпрамбанк” і “Белгазпрамбанк”.
Кантралёрамі ўстаноўлены факты парушэнняў патрабаванняў заканадаўства аб дзяржаўнай статыстыцы, аб закупках за кошт уласных сродкаў, аб працы, аб абыходжанні з адходамі, зямельнага заканадаўства, вызначанага парадку прымянення цэн (тарыфаў), парадку ўліку каштоўных металаў, выкарыстання і рэалізацыі лому і адходаў чорных металаў, інш.
Паводле вынікаў праверкі ААТ “Жабінкаўскі камбікормавы завод” прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу на 1,5 мільёна рублёў, адна кіруючая асоба — на 5,55 мільёна рублёў
Цяпер Камітэтам разглядаецца пытанне аб далейшай рэалізацыі матэрыялаў праверкі, прыцягнення ААТ “Жабінкаўскі камбікор-мавы завод” і кіруючых асобаў да адміністрацыйнай адказнасці.
Паводле інфармацыі Камітэта дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top