Прысвячалася класіку

Прысвячалася класіку

чеховДа 155-ых угодкаў з дня нараджэння пісьменніка Антона Паўлавіча Чэхава ў Маціевіцкай сельскай бібліятэцы для вернікаў нядзельнай школы Свята-Мікалаеўскага храма ладзілася літаратурная сустрэча паводле творчасці пісьменніка.
Удзельнікі сустрэчы змаглі пазнаёміцца з творчымі набыткамі “пісьменніка на ўсе часы” на кніжнай выставе, якую аформіў бібліятэкар А.Паско. Ён жа расказаў пра жыццёвы і творчы шлях рускага класіка. Дзецям было цікава даведацца, што Чэхаў разам з братамі і сёстрамі з дзяцінства спяваў у царкоўным хоры, ніколі не прапускаў святочных богаслужэнняў. У асабістай бібліятэцы Антона Паўлавіча было некалькі дзясяткаў кніг духоўнага зместу. Расказчык падрабязна спыніўся на такіх творах аўтара, як “Святая простота”, “Страстная неделя”, “Ванька”, “Святою ночью” і інш.
Вучаніца Яўгенія Анта-нюк падзялілася ўражаннямі аб прачытаным апавяданні “Казак”, а настаўніца нядзе-льнай школы Святлана Васільеўна Скаліна пера-казала змест “Нищего”. У віктарыне, прысвечанай жыццю і творчасці А.Чэхава, у якой удзельнічалі дзве каманды (хлопчыкаў і дзяўчынак) перамог моцны пол. Пасля ўдзельнікі сустрэчы разгадвалі кры-жаванку. Было цікава і пазнаваўча.
Таццяна СКАЛІНА.
На здымку: удзельнікі літаратурнай сустрэчы ў Маціевіцкай бібліятэцы.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top