Галасуем за Алега Канашкова

Галасуем за Алега Канашкова

IMG_2599На тэлеканале “Беларусь1” пэўны час дэманструецца шыро-камаштабны праект “Я магу!”. Гэта сапраўды народнае шоу, таму што ўдзельнічаюць спевакі і танцоры, акрабаты і ілюзіяністы, чытальнікі-гумарысты… І ўзрост іх розны — ад чатырохгадовай Дамінікі Панцялеевай з Бабруйска да 86-гадовай Веры Колесавай з Баранавічаў. Адбылося ўжо пяць паўфіналаў. У адным з іх выступаў міні-тэатр песні і гумару “Спявай, душа” Крыўлянскага сельскага Дома культуры. Праўда, вясковы гурт, паводле ацэнак журы і СМС-галасавання тэлегледачоў, у фінал не трапіў.
У апошнім, шостым паўфінале, будзе ўдзе-льнічаць яшчэ адзін спявак з Жабінкаўшчыны — Алег Канашкоў. Выступіць ён 7 сакавіка на “Беларусь1”. Як і ў кожным паўфінале шоу талентаў “Я магу!” журы і тэлегледачы будуць выбіраць двух самых самабытных “артыстаў” з народа, якія потым выступяць у вялікім фінале, што адбудзецца 25 красавіка. Пераможцу выберуць выключна тэлегледачы, і ён атрымае аўтамабіль GeelyEX7 і грашовы прыз.
Такая магчымасць з’явіцца і ў Алега Канашкова, калі ён трапіць у фінал. Давайце яму дапаможам.
Хто ж такі А.Канашкоў? Колькі слоў пра яго.
Маладому чалавеку 25 гадоў. Нарадзіўся ў Пелішчах Камянецкага раёна, але зараз жыве ў Жабінцы, працуе ў Брэсце. Ён токар шырокага профілю лакаматыўнага дэпо. Яшчэ ён студэнт-завочнік 4 курса Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту, атрымлівае спецыяль-насць інжынера-механіка цеплавозаў і цягавых саставаў.
У малодшых класах на яго вакальныя здольнасці звярнулі ўвагу настаўнікі на ўроках спеваў. Пачаў выступаць на канцэртах, прымаць удзел у конкурсах, аглядах. Калі вучыўся ў Лунінецкім дзяржаўным ліцэі прамысловасці і ў Віцебскім станка-інструментальным каледжы, таксама ўдзельнічаў у мастацкай самадзейнасці.
Алег прызнаецца, што без музыкі і песень не ўяўляе свай-го жыцця. Прыгожы барытон яго яўна не ад бацькоў, таму што яны ніколі не спявалі. А вось сястра і брат маюць дачыненне да музыкі. Галіна жыве і працуе ў Мазыры Гомельскай вобласці метадыстам-экскурсаводам у эколага-культурным цэнтры, спявае на канцэртах, вяселлях. Брат Юрый скончыў музычную школу па класе баяна, працуе памочнікам машыніста ў Мінскім лакаматыўным дэпо. Захапляецца ігрой на баяне.
Ягоным дарадцам і памочнікам у музыцы з’яўляецца цяпер Валерый Няменьшы. Вынікам іх супрацоўніцтва з’явіўся ўдзел Алега ў народным шоу “Я магу!”. На гэты конкурс рыхтавалі песню М.Магамаева “Сіняя вечнасць”, але арганізатары папрасілі выключыць яе з рэпертуару, маўляў, ужо ёсць удзельнік з такім творам. Тэрмінова замянілі яе на песню Р.Ібрагімава “Наш горад” і Алег трапіў у паўфінал. Нагадаю, што Алега Канашкова ўбачым 7 сакавіка на “Беларусь1”, упярэдадзень жаночага свята. У шостым паўфінале, як і ў папярэдніх, будзе 10 удзельнікаў, а Алег выступіць пад шостым нумарам.
Галасуйце за Алега Ка-нашкова. Ваш СМС-званок, магчыма, дапаможа выйсці ў фінал нашаму спеваку.
Алена ЧЫРКУН, метадыст арганізацыйна-метадычнага цэнтра аддзела ідэалагічнай работы, культуры і спраў моладзі райвыканкама.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top