Служба, якая апраўдвае давер людзей

Служба, якая апраўдвае давер людзей

IMG_2196Сёлета супрацоўнікамі ўзвода міліцыі Жабінкаўскага раённага аддзела Дэпартамента аховы сумесна з раённым аддзелам унутраных спраў раскрыта адно злачынства, якое адбылося ў Жабінцы, па лініі незаконнага абароту наркотыкаў і супрацьдзеяння гандлю людзьмі. Выяўлена адно парушэнне заканадаўства, накіраванага на барацьбу з алкагалізацыяй насельніцтва. Пастаянна вядзецца работа па раскрыцці злачынстваў і адміністрацыйных правапарушэнняў. Так, нарадам групы затрымання раённага аддзела аховы ў складзе міліцыянераў-вадзіцеляў Вадзіма Данілюка і Аляксандра Тэраза 21 лютага г.г. на маршруце патрулявання быў затрыманы легкавы аўтамабіль. У ім перавозілася 35 мяхоў камбікорму без дакументаў, якія б пацвярджалі легальнасць набыцця тавару. Акрамя таго, у пачатку лютага на тэрыторыі ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод” супрацоўнікі раённага аддзела аховы міліцыянеры ўзвода міліцыі Сяргей Гацкевіч і Сяргей Пракаповіч затрымалі асобаў, якія кралі прадукцыю завода. Зламыснікі незаконна прысвоілі 514 кілаграмаў цукру на больш чым 3 мільёны рублёў.
У раённым аддзеле аховы “служаць” і чацвераногія памочнікі — нямецкія аўчаркі, якія нароўні са сваімі гаспадарамі ахоўваюць правапарадак. Пры раскрыцці злачынства яны аказваюць дапамогу ва ўстанаўленні месцазнаходжання злачынцы і яго затрыманні. Міліцыянеры-кінолагі райаддзела аховы са сваімі гадаванцамі разам з супрацоўнікамі іншых сілавых ведамстваў неаднаразова ўдзельнічалі ў пошукавых мерапрыемствах па ўстанаўленні месцазнаходжання прапаўшых без вестак.
Пра спецыфіку работы нашага аддзела можна гаварыць многа, але асноўная яго задача — ахоўваць грамадскі парадак, не дапускаць крадзяжоў з аб’ектаў, бо давер людзей, якія звяртаюцца да нас па дапамогу, карыстаюцца нашымі паслугамі, нам вельмі важны.
Анатоль ДЗІЎНОЎ, в.а. начальніка аддзела, маёр міліцыі.
На здымку: міліцыянеры-вадзіцелі групы затрымання райаддзела аховы Вадзім Данілюк і Аляксандр Тэраз.
Фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top