Галоўныя мэты — паляпшаць жыццё жабінкаўцаў, не быць абыякавымі да іх зваротаў

Галоўныя мэты — паляпшаць жыццё жабінкаўцаў, не быць абыякавымі да іх зваротаў

IMG_0222 копия

Для дэпутатаў Жабінкаўскага раённага Савета дэпутатаў ХХVII склікання амаль завяршыўся першы год работы. Яны пачалі сваю дзейнасць у сакавіку мінулага года пасля выбараў, актыўна ўдзельнічалі ў вырашэнні шматлікіх пытанняў, працавалі з насельніцтвам. Гэты дэпутацкі корпус уключае 27 народных выбраннікаў, па адным на кожную акругу. На 6-ай сесіі Жабінкаўскага раённага Савета дэпутатаў старшыня райсавета С.В.Мартысюк выступіў са справаздачай аб рабоце Савета і яго органаў у 2014 годзе, акрэсліў пытанні IMG_1713ў арганізацыі работы са зваротамі грамадзян, рэалізацыі Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №2 “Аб мерах па далейшай дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарата”.

Спектр пытанняў ад эканамічных да сацыяльных

Як адзначыў дакладчык, у мінулым годзе наш рэгіён развіваўся на аснове зацверджаных раённым Саветам дэпутатаў доўгатэрміновых праграм, накіраваных на IMG_1691павышэнне эфектыўнасці эканамічнага патэнцыялу народнагаспадарчага комплексу, а на гэтай аснове паляпшэння ўмоў жыццезабеспячэння насельніцтва. Вынікі работы ў 2014 годзе былі дэталёва абмеркаваны на сесіі райсавета дэпутатаў у снежні. Адзначалася, што дасягнуты станоўчыя набыткі ў прамысловасці, сельскагаспадарчай галіне, будаўніцтве і сацыяльнай сферы. Напаўненне бюджэту дазволіла выканаць значны аб’ём работ у капітальным будаўніцтве, добраўпарадкаванні, забяспечыць абсталяваннем аб’екты сацыяльнай сферы. 13,7 мільярда рублёў было расходавана на добраўпарадкаванне населеных пунктаў, на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы бю-джэтных устаноў накіравана каля 5 мільярдаў.
С.В.Мартысюк падкрэсліў, што раённы Савет дэпутатаў праводзіў мэтанакіраваную арганізацыйную работу па каардынацыі дзейнасці ўсіх органаў тэрытарыяльнага самакіравання, у тым ліку пастаянна ўдасканальваў узаемадзейнасць з органамі выканаўчай улады, раённымі службамі, арганізацыямі, сельскімі Саветамі дэпутатаў, грамадскімі арганізацыямі. На сесіях разглядаліся актуальныя праблемы, усяго за справаздачны перыяд было абмеркавана 25 пытанняў. Так, на выязной сесіі дэпутаты пазнаёміліся з работай КУШВП ЖКГ “Жабінкаўская ЖКГ” па далейшым паляпшэнні жыццезабеспячэння жыхароў раёна, выказалі нямала слушных прапаноў, прынялі рашэнні.
У ходзе падрыхтоўкі да сесій практыкуецца стварэнне камісій для распрацоўкі асноўнага пытання з прыцягненнем дэпутатаў. Пасля прыняцця рашэння кантралюецца яго выкананне: заслухоўваецца пытанне на пасяджэнні прэзідыума, сесіях, запрошваецца пісьмовая інфармацыя ад выканаўцаў.
У перыяд паміж сесіямі работу Савета здзяйсняе яго прэзідыум. На 4 пасяджэннях было разгледжана 34 пытанні рознай накіраванасці.
Народныя выбраннікі раённага і сельскіх Саветаў дэпутатаў, старасты вёсак прымалі актыўны ўдзел у сесіях, пасяджэннях сельвыканкамаў, на сходах грамадзян і іншых мерапрыемствах. У маі 2014 года старшыні раённага і сельскіх Саветаў дэпутатаў нашага раёна сустрэліся на базе двух сельсаветаў з калегамі з Камянецкага, каб абмяняцца вопытам работы, а ў кастрычніку прымалі дэлегацыю суседзяў у сябе. “Нам было цікава даведацца аб іх напрацоўках у падтрыманні санітарнага парадку ў сельскіх населеных пунктах, як яны праводзяць святы вёсак і іншыя мерапрыемствы”, — сказаў Сяргей Васільевіч.
З мэтай рэгулярнай прапагандысцкай і выхаваўчай работы сярод насельніцтва, забеспячэння жабінкаўцаў дакладнай і поўнай інфармацыяй аб дзейнасці дзяржаўных органаў у раёне створаны 7 інфармацыйна-прапагандысцкіх груп. Яны сустракаюцца ў працоўных калектывах і з грамадзянамі па месцы жыхарства. У склад інфармацыйных груп, у адпаведнасці з рашэннем райвыканкама, уваходзяць 9 дэпутатаў раённага Савета.
С.В.Мартысюк звярнуў увагу, што роля дэпутатаў не толькі ў абароне інтарэсаў выбаршчыкаў, а і ў фарміраванні ў іх грамадскай думкі на тую ці іншую з’яву нашай рэчаіснасці. Менавіта і іх задача выхоўваць у нашых грамадзян пачуццё непрымірымасці да такіх негатыўных з’яў, як п’янства, дармаедства, незаконны продаж спіртнога, нельга быць абыякавым да чужой бяды, раўнадушным, калі справа датычыцца санітарнай культуры населенага пункта, дзе пражываеш.
Сваё меркаванне на гэта выказала начальнік землеўпарадкавальнай службы райвыканкама Л.М.Сакалова: “Забеспячэнне парадка на землях агульнага карыстання — задача як грамадзян, так і мясцовых органаў улады. Ад усіх нас залежыць, які выгляд у нашых вёсак цяпер, і якімі мы іх пакінем нашым дзецям. Пазіцыя кшталту, у межах майго ўчастка “чыста і прыгожа”, а ўсё астатняе — за агароджу і няхай прыбіраюць іншыя, — пазіцыя чалавека, што не задумваецца, які прыклад дае дзецям. Акрамя таго, каб прыбіраць за кожным, трэба патраціць грошы, якія можна скарыстаць на іншыя карысныя мэты, напрыклад, добраўпарадкаванне вуліц і дарог”.
Хапае такіх нядбайных гаспадароў не толькі ў вёсках, але і ў горадзе, асабліва ў прыватным сектары, і з іх чамусьці ніхто не пакараны, гаварыў старшыня райвыканкама Ф.Ф.Каланчук. А галоўны дзяржаўны санітарны ўрач раёна Н.П.Шосцік назвала цікавай асаблівасцю 2014 года, што ў 8 з 10 пісьмовых зваротаў, што паступілі ў ДУ “Жабінкаўскі райЦГЭ”, былі прэтэнзіі аб нездавальняючым утрыманні і добраўпарадкаванні суседскіх зямельных участкаў. Гэта, на яе думку, сведчыць аб своеасаблівай актывізацыі насельніцтва ў пытанні навядзення парадку.

Жыццёвая пазіцыя — актыўнасць

У выступленні на сесіі раённага Савета С.В.Мартысюк спыніўся на дзейнасці старастаў. Інстытут старастаў у раёне працуе 16 гадоў, назапашаны пэўны вопыт работы гэтага аднаасобнага органа тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання. І, як падкрэсліў старшыня райвыканкама Ф.Ф.Каланчук, вельмі дарэчы, што ёсць такое дзейснае звяно паміж насельніцтвам і органамі мясцовага кіравання.
У раёне 74 старасты вёсак, ужо сёлета выбраны тры новых. Цяпер ідуць сходы грамадзян і, магчыма, кадравы склад іх будзе абнаўляцца. Не памяняецца, бадай, толькі адно: людзі прапаноўваюць на гэты “пост” аўтарытэтных, ініцыятыўных, паважаных аднавяскоўцаў, у якіх звычайна вялікі жыццёвы вопыт. Сярод стараст ёсць і дэпутаты сельскіх Саветаў дэпутатаў. Напрыклад, у Ракітніцкім сельсавеце з 9 стараст іх 7, 2 — члены сельвыканкама. Калі ўлічваць прафесійную занятасць, дык гэта работнікі сельскай гаспадаркі, адукацыі, аховы здароўя, культуры, прамысловасці. Трэць іх — пенсіянеры.
“Старасты сталі незаменнымі памочнікамі старшыняў сельскіх Саветаў дэпутатаў, — гаварыў С.В.Мартысюк. — Яны каардынуюць работу па выкананні асноўных рашэнняў, якія прымаюцца выканаўчай і прадстаўнічай уладамі, як на пярвічным, так і на базавым узроўнях. З іх дапамогай вырашаюцца пытанні жыццядзейнасці насельніцтва, вя-дзецца растлумачальная работа сярод вяскоўцаў па захаванні належнага санітарнага і проціпажарнага стану домаўладанняў. Яны ўдзельнічаюць у рабоце камісій у абследаванні жыллёва-бытавых умоў удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, адзінокіх састарэлых грамадзян”.
Сяргей Васільевіч назваў і канкрэтныя прозвішчы старастаў, прывёў прыклады іх станоўчай дзейнасці. “Прайшоўся” літаральна па кожным сельсавеце, і ў кожным было што адзначыць, каго пахваліць. Так, старасты вёсак Шчэглікі і Здзітава А.Б.Семянюк і А.В.Батуля клапоцяцца, каб на дваровых тэрыторыях, вуліцах, на мясцовых могілках быў парадак, на гэта настройваюць і аднавяскоўцаў. З непасрэдным удзелам старасты аграгарадка Крыўляны А.А.Балюк на крыўлянскіх могілках зрэзаны два аварыйныя дрэвы, высаджаны маладыя і зроблены клумбы ля сельскага Дома культуры. Жыхары аграгарадка выбралі яе старшынёй калектыву забудоўшчыкаў па газіфікацыі. З ініцыятывы старастаў пасёлка Ленінскі А.П.Пратасюк і В.С.Станчук праведзены адстрэл бадзяжных жывёл і адрамантавана вулічнае асвятленне. Валянціна Сцяпанаўна наладзіла ўлік свойскай жывёлы ў падсобных дапаможных гаспадарках грамадзян, да таго ж яна аказвае дапамогу ў дастаўцы прадуктаў харчавання інвалідам.
У.І.Горбач — стараста ў вёсцы Чыжэўшчына першы год. Гэта ініцыятыўны, энергічны, адукаваны чалавек. Яго жыццёвая пазіцыя — актыўнасць. Менавіта такі стараста і павінен быць. Разам з участковым інспектарам міліцыі, членамі сельвыканкама Уладзімір Іванавіч наведвае няўдалыя сем’і з мэтай прафілактыкі правапарушэнняў і вывучэння бытавых умоў.
Старасты Н.І.Абібок, Н.У.Пракапук і М.П.Юзвік право-дзяць вялікую арганізатарскую работу і аказваюць дапамогу жыхарам у афармленні неабходнай дакументацыі па газіфікацыі вёсак Сакалова, Сакі, Сцяпанкі.
На сесіі старшыня райвыканкама Ф.Ф.Каланчук уручыў Пісьмы падзякі раённага выканаўчага камітэта за актыўны ўдзел у грамадскім жыцці, значны асабісты ўклад у рашэнне пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва ў 2014 годзе старастам Н.І.Абібок (в.Сакалова, Хмелеўскі сельсавет), У.І.Горбачу (в.Чыжэўшчына, Ленінскі сельсавет), Л.П.Кузьміч (в.Пералум’е, Азяцкі сельскі Савет), І.І.Нікіцюку (в.Арэпічы, Сцяпанкаўскі сельсавет), Л.М.Радаванюк (в.Курпічы, Жабінкаўскі сельсавет), Н.П.Супрунюк (в.Замошаны, Ракітніцкі сельсавет). Фёдар Фёдаравіч пажадаў ім далейшай плённай працы.

Пытанні, што хвалююць грамадзян

Падрабязна акрэсліў С.В.Мартысюк, як у раёне наладжана работа са зваротамі грамадзян, выкананне патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №2 “Аб мерах па далейшай дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарата”. Важны факт: летась больш чым на 18% знізілася колькасць зваротаў у параўнанні з 2013 годам. У прыватнасці, пасадзейнічала гэтаму правядзенне “прамых тэлефонных ліній”, асабістых прыёмаў і кансультацый рознымі спецыялістамі, публікацыі ў сродках масавай інфармацыі неабходных звестак для насельніцтва. Знізілася і колькасць калектыўных зваротаў (18,6% ад усіх зваротаў у 2014 годзе). У іх у асноўным просьбы грамадзян аб асфальтаванні вуліц горада і сельскіх населеных пунктаў, газіфікацыя вёсак, правядзенне капітальнага рамонту жылых дамоў, будаўніцтва сетак каналізацыі і вадаправодаў. А гэта не заўжды і адразу вырашальна, бо патрабуюцца значныя фінансавыя выдаткі.
Па-ранейшаму захоўваецца тэндэнцыя павелічэння колькасці зваротаў жыхароў раёна ў Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт (са 102 да 112), у Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (з 39 да 54). Прычыны накіравання зваротаў у вышэйстаячыя і кантралюючыя органы С.В.Мартысюк назваў наступныя: жаданне заяўнікоў станоўча і ў кароткія тэрміны вырашыць пастаўленыя пытанні. Аднак іншы раз даць ход справе немагчыма, бо гэта супярэчыць дзеючаму заканадаўству.
Тэматыка зваротаў, што паступілі ў 2014 годзе, змянілася. Жабінкаўцы часцей сталі ўзнімаць у іх пытанні архітэктуры і будаўніцтва, зямельныя і прававыя, работы пасажырскага транспарту і бяспекі дарожнага руху. Дамінуюць праблемы камунальнай гаспадаркі.
“Звяртаюцца да нас у сельскі Савет па розных пытаннях, — гаварыў дэпутат ад Крыўлянскай выбарчай акругі №26, старшыня Крыўлянскага сельскага Савета дэпутатаў А.Ф.Марчук. — Патрэбна прыняць спадчыну, стаць на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, выкупіць дом. Нашых вяскоўцаў хвалююць праблемы бяздомных жывёл, вулічнага асвятлення, часам узнікаюць і зямельныя спрэчкі. І нават калі нельга вырашыць нейкае пытанне, мы ўсё роўна павінны даходліва растлумачыць чалавеку, у якую арганізацыю яму неабходна ісці і нават паведаміць аб графіку яе работы. А здараецца, людзі прыходзяць у сельскі Савет проста па параду, як ім паступіць у той ці іншай сітуацыі”.
Нельга было не пагадзіцца з Анатолем Фёдаравічам, які расказваў, што на прыёме часта бываюць пажылыя людзі і да іх неабходна праяўляць асаблівую ўвагу. Кожны хоча, каб яго выслухалі і пачулі. А калі дапамагчы нельга, дык “трэба сумленна пра гэта сказаць і пустых абяцанняў не даваць”.
Ва ўпраўленнях і аддзелах райвыканкама і сельсаветах функцыянуюць базы дадзеных “Эталон” і “Кансультант Плюс” са штодзённым абнаўленнем, устаноўлена даведачна-інфармацыйная сістэма Брэсцкай вобласці “адно акно”, якая даступная для ўсіх карыстальнікаў інтэрнэта. Для сувязі з сельсаветамі, арганізацыямі і прадпрыемствамі раёна функцыянуе электронная пошта. Усё гэта, адзначыў С.В.Мартысюк, дазваляе аператыўна рашаць пытанні, якія ўзнімаюць у зваротах жабінкаўцы.
Двойчы ў месяц паводле асобнага графіка арганізавана кансультаванне грамадзян спецыялістамі ўпраўленняў, аддзелаў і служб райвыканкама, а таксама арганізацый і прадпрыемстваў раёна ў грамадскай прыёмнай грамадзян. Звароты, якія закранаюць інтарэсы большасці жыхароў, альбо спрэчныя пытанні, разглядаюцца з выездам на месца для прыняцця правільнага рашэння. Уведзены ў практыку адзін раз у два месяцы (у вясенне-летні перыяд штомесячна) прыёмы грамадзян у аддаленых сельскіх населеных пунктах.
“Дэпутатам раённага і сельскіх Саветаў дэпутатаў, старастам неабходна старацца вырашаць праблемы, што ўзніклі, на месцы, а калі гэта немагчыма, своечасова інфармаваць аб іх выканаўчыя органы ўлады і зацікаўленыя гаспадарчыя суб’екты, — падкрэсліў старшыня раённага Савета дэпутатаў С.В.Мартысюк. — У мінулым годзе сельскімі Саветамі дэпутатаў разгледжана 176 зваротаў, вырашана 174, у стадыі вырашэння 2. Адпаведнае рэагаванне знайшлі і звароты да дэпутатаў райсавета”. Падагульняючы сказанае, Сяргей Васільевіч адзначыў, што дэпутатам трэба і ў далейшым больш актыўна ўнікаць у праблемы людзей у сваіх выбарчых акругах і аказваць садзейнічанне ў іх вырашэнні, а пры адсутнасці фінансавай магчымасці даваць грунтоўныя тлумачэнні.
Святлана ВІШНЕЎСКАЯ.
На здымках: кіраўнікі раёна Ф.Ф.Каланчук і С.В.Мартысюк са старшынёй СВК “Вазнясенскі” Н.Р.Кандрацюк (фота зроблена ў чэрвені 2014 г., калі на базе сельгаспрадпрыемства абмяркоўвалася пытанне жыццезабеспячэння работнікаў з удзелам дэпутатаў);
на прыёме ў старшыні Жабінкаўскага сельскага Савета Г.С.Акуліч жыхар вёскі Залуззе А.У.Співак;
стараста вёскі Сакалова Н.І.Абібок і старшыня Хмелеўскага сельскага Савета дэпутатаў С.Л.Прылуцкі сустрэліся з жыхарамі вёскі, пенсіянерамі, былымі перадавымі даяркамі М.Р.Галоўчык і В.М.Кашалюк.
Фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top