“Гэты поспех — агульная справа”

“Гэты поспех — агульная справа”

IMG_1617

27 студзеня ва ўпраўленні ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама адбылася калегія, на якой падведзены вынікі працы за мінулы год. Прыемнай навіной стала ўганараванне калектыву Жабінкаўскага РАУС кубкам імя В.П.Асташонка і Дыпломам І ступені.
У рабоце калегіі бралі ўдзел старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатоль Васільевіч Ліс, намеснік міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь генерал-маёр міліцыі Мікалай Аляксандравіч Мельчанка, кіраўнікі абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў, пракуратуры і ўсіх 20 райаддзелаў міліцыі Брэстчыны.
Па выніках мінулага года Жабінкаўскі РАУС быў прызнаны лепшым у сваёй катэгорыі і атрымаў абласны пераходны кубак, заснаваны ў памяць пра колішняга начальніка УУС Брэсцкага аблвыканкама Валерыя Паўлавіча Асташонка (1922-1980). Да слова, апошні раз жабінкаўскія праваахоўнікі мелі гэты кубак у 2011 годзе, і вось новы поспех.
Ім адзначаны высокія паказчыкі ў розных накірунках аператыўна-службовай дзейнасці. Так, жабінкаўскія інспектары пад кіраўніцтвам начальніка аддзела маёра міліцыі Ігара Расціслававіча Пастушына прызнаны першымі ў вобласці. Начальнік штаба нашага РАУС маёр міліцыі Яўген Уладзіміравіч Самускевіч і інспектар аддзела міграцыі і грамадзянства маёр міліцыі Віталь Віктаравіч Крупко — лепшыя супрацоўнікі ў сваіх галінах на Брэстчыне. Іншыя службы таксама маюць высокія паказчыкі ў сваёй дзейнасці і нязменна ўваходзяць у пяцёрку найбольш падрыхтаваных і паспяховых падраздзяленняў памежнага рэгіёна.
За гэта жабінкаўскіх міліцыянераў чакала заслужаная ўзнагарода, атрыманая пад час абласной калегіі начальнікам РАУС падпалкоўнікам міліцыі А.Я.Лаготам з рук кіраўніка ўпраўлення ўнутраных спраў генерал-маёра міліцыі Фёдара Фёдаравіча Балейкі.
— Бясспрэчна, нас радуе гэты поспех, — гаворыць Андрэй Яўгенавіч, — аднак усё ж галоўнае не ўзнагароды, а справы, за якія яны атрыманыя. На Жабінкаўшчыне ўжо не першы год назіраецца тэндэнцыя да зніжэння ўсіх відаў правапарушэнняў, высокая раскрывальнасць злачынстваў, стабільная сітуацыя ў дарожна-транспартнай бяспецы. Хочацца падкрэсліць: гэты поспех — агульная справа. Добрыя вынікі сталі магчымымі дзякуючы актыўнаму ўзаемадзеянню з мясцовымі органамі выканаўчай і распарадчай уладаў, з судом і пракуратурай Жабінкаўскага раёна, Следчым камітэтам, вельмі адчувальная падтрымка і з боку простых неабыякавых грамадзян. Толькі разам мы можам зрабіць, каб на вуліцах і ў дамах панавалі спакой, бяспека і ўзаемапавага, якія спрыяюць стабільнай сітуацыі ў грамадстве.
Акрамя таго зазначым, праз некалькі дзён Жабінкаўскі РАУС будзе прадстаўляць усю вобласць у сталіцы нашай краіны, дзе традыцыйна штогод адбываецца ўганараванне лепшых аддзелаў міліцыі надзвычай прэстыжным кубкам імя К.Р.Уладзімірава. Гэтая ўзнагарода лічыцца найвышэйшай адзнакай працы для райаддзелаў унутраных спраў. Пажадаем прадстаўнікам нашага раёна ў міліцэйскіх пагонах поспеху і на рэспубліканскім узроўні.
Анатоль РОСТАЎ.
На здымку: начальнік Жабінкаўскага РАУС падпалкоўнік міліцыі А.Я.Лагота з заслужанымі ўзнагародамі, атрыманымі райаддзелам па выніках работы ў 2014 годзе.
Фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top