Сустрэча з высокім і прыгожым

Сустрэча з высокім і прыгожым

IMG_3380
«Чароўнае святло Раства» — такая назва канцэрта, які ладзіўся ў святочна прыбранай зале Жабінкаўскай дзіцячай школы мастацтваў. На яго былі запрошаны ганаровыя госці: старшыня райвыканкама Фёдар Каланчук, старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Мартысюк, намеснік старшыні райвыканкама Ала Ануфрыюк, дабрачынны цэркваў Жабінкаўскай акругі, настаяцель Свята-Пакроўскага храма Жабінкі Сергій Петрусевіч, клірык Свята-Пакроўскага храма Андрэй Петрусевіч, а таксама шматлікія гледачы.
Святочныя віншаванні прагучалі з вуснаў старшыні райвыканкама.
— Нішто так не аб’ядноўвае людзей, як музыка, — сказаў Фёдар Фёдаравіч. — Калядная, да таго ж, увасабляе духоўнасць. Выкладчыкі і навучэнцы дзіцячай школы мастацтваў падораць нам сёння цудоўныя хвіліны сувязі з высокім і прыгожым.
Айцец Сергій адзначыў, што ў святыя вечары людзі збіраюцца IMG_3367разам, каб у сем’ях, дамах, грамадскіх месцах праслаўляць Ісуса Хрыста.
— Спевамі і музыкай насычана святкаванне Раства Хрыстова, — сказаў ён. — Хрыстос нарадзіўся — і свет убачыў любоў, і Віфліемская зорка асвяціла мільёнам людзей шлях да ісціны, да Бога. Са святам вас!
Вядучай святочнага канцэрта была педагог па класе акардэона ДШМ Вікторыя Шаўчук. Праграма была насычанай і змястоўнай. Сваё песеннае майстэрства прадэманстравалі ўсе харавыя калектывы дзіцячай школы мастацтваў, якімі кіруюць Галіна Таргонская, Тамара Будзюк, Наталля Пакроўская і Ілля Учаеў. Вялікую асалоду прысутныя атрымалі ад IMG_3384выступлення педагагічнага аркестра, што ўзначальвае Святлана Зотава, а таксама ансамбля педагогаў “Тоніка” пад кіраўніцтвам Наталлі Грэцкай і вакальнага ансамбля выкладчыкаў, якім кіруе Наталля Пакроўская.
Нікога не пакінулі абыякавымі і музычныя нумары малодшай групы ўзорнага аркестра народных інструментаў (кіраўнік Наталля Грэцкая). Надоўга застануцца ў памяці гасцей выступленні вакальнага трыа пад кіраўніцтвам Аляксандры Белай і скрыпічнага ансамбля, які ўзначальвае Алена Аўсяец.
Актавая зала школы мастацтваў напаўнялася мелодыямі фартэпіяна, якія нараджаліся пад спрытнымі пальчыкамі Эліны Шаўчук і Максіма Волка, акардэона і саксафона ў руках Уладзіслава Шчасюка і Дзмітрыя Антановіча.
Бацькі, бабулі і дзядулі, якія прысутнічалі ў зале, хваляваліся за юных выступоўцаў. Тыя не падвялі родных.
Канцэрт атрымаўся душэўным і сапраўды чароўным. У заключэнне ўсе вакальныя калектывы школы мастацтваў выканалі песню “Раство”, якая стала прыгожым фіналам свята.
Галіна ТАРГОНСКАЯ,
настаўніца Жабінкаўскай дзіцячай школы мастацтваў.
На здымках: запамінальныя імгненні канцэрта “Чароўнае святло Раства” ў Жабінкаўскай ДШМ.
Фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top