Святло каляднай зоркі

Святло каляднай зоркі

_DSC8552

Моладзевае брацтва ў гонар свяціцеля Кірылы Тураўскага г.Жабінка на чале са святаром Андрэем Петрусевічам завітала ў СШ №3 г.Жабінка, каб павіншаваць са святам Раства Хрыстова педагагічны калектыў, адміністрацыю і навучэнцаў і прадставіла тэатральную пастаноўку “Ноч у музеі, або Калядны цуд”.
У гэты ж дзень юныя вернікі пабывалі з тэатральнай пастаноўкай у навучэнцаў ДУА “Жабінкаўская спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат”. Ад імя педагагічнага калектыву і вучняў дырэктар школы-інтэрната А.А.Кавальчук выказаў падзяку за _DSC8877калядную сустрэчу ў сценах установы і надзею на далейшае плённае супрацоўніцтва.

***

11 студзеня ў Доме культуры ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод” адбыўся калядны канцэрт, падрыхтаваны выхаванцамі нядзельнай школы Свята-Пакроўскага храма г.Жабінка. Займальная тэатральная пастаноўка “Марозка”, калядныя песні, вершы і танцы — усё гэта напоўніла залу святасцю і падарыла прыемныя хвіліны.
Віншуючы прысутных у зале са святам Раства Хрыстова, дабрачынны цэркваў Жабінкаўскай акругі Сергій Петрусевіч сказаў: “Сустрэча з Хрыстом змяняе жыццё свету і чалавека. Зло саступае месца дабру, нянавісць — каханню, крыўда — дараванню… Шчыра дзякую настаўнікам нядзельнай школы, якія падрыхтавалі дзетак да выступлення-ўслаўлення імя Божага за сценамі храма, кіраўніцтву ААТ «Жабінкаўскі цукровы завод» у асобе Віктара Рыгоравіча Міронава за магчымасць сабрацца ў гэтай зале і выступіць з калядным канцэртам”.
На заканчэнне святочнага мерапрыемства святар уручыў падарункі ўсім удзельнікам канцэрта.
Юлія ПЕТРУСЕВІЧ.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

1 Comment Posted

  1. Якія цудоўныя касцюмы «Ёлачка»! А я ўсё думала і хацела зрабіць менавіта касцюм «ёлачка», але не магла дадумацца «як»? Вялікі дзякуй моладзеваму брацтву за творчую ініцыятыву і дабрыню, якую яны нясуць у сваіх сэрцах!

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top