Новыя знаёмствы, адкрыцці і ідэі

Новыя знаёмствы, адкрыцці і ідэі

oC9qkCSQqaM

42 з’езд грамадскага аб’яднання Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі адбыўся ў Мінску ў Палацы Рэспублікі. У яго рабоце ў складзе дэлегацыі ад моладзевай арганізацыі Жабінкаўскага раёна ўдзельнічала Вольга Плавух, першы сакратар РК ГА “БРСМ”. Сёння яна дзеліцца ўражаннямі ад форуму. Дадзім ёй слова:
— Сустрэча з маладымі людзьмі ў сталіцы доўжылася два дні. Арганізатары прыклалі ўсе намаганні, каб дэлегатам з усіх куточкаў нашай краіны было цікава, запамінальна і карысна.
На з’ездзе прысутнічалі 918 дэлегатаў з усёй Беларусі, а таксама звыш 2000 гасцей з моладзевых арганізацый Беларусі, Расіі, Казахстана і Латвіі.
У першы дзень работы з’езду на плошчы Перамогі БРСМ стартавала патры-ятычная акцыя “Мы памятаем і ганарымся!”. На мітынг сабраліся ветэраны, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, моладзь. Калі ўскладвалі кветкі, усе былі згодныя з выказанымі думкамі другога сакратара ЦК БРСМ Андрэя Белякова наконт таго, што ветэранаў становіцца ўсё менш і менш, таму наша задача — каб ніводзін абеліск ці помнік, магілы невядомых салдат не былі забытыя. Наш святы абавязак памятаць пра тых, хто склаў галовы на палях баёў, дапамагаць тым, хто аднаўляў разбураныя вайною заводы і фабрыкі, вёскі і гарады, будаваў мір на зямлі.
Потым мы накіраваліся ў кінатэатр “Кастрычнік”. Там сустрэліся са стваральнікамі і акцёрамі фільма “Дзяржаўная мяжа. Фільм дзявяты: кур’еры жаху”. Паглядзелі гэтую даволі цікавую стужку і мелі магчымасць задаць пытанні акцёрам, якія здымаліся ў ёй.
На другі дзень удзельнікі форуму сабраліся ў Палацы Рэспублікі. Першае ўражанне — яго веліч і хараство. Не менш здзівілася, калі ўбачыла свой фотаздымак у фотавыставе “Разам дом пабудуем”, якая была выканана ў выглядзе літар БРСМ. І далей мяне не пакідала хваляванне. У ліку сотні лепшых прадстаўнікоў моладзі краіны давялося сядзець на сцэне. Яркае светло рампы, “вока” вялізнай відэакамеры прымушалі быць у “тонусе”. Потым “асвоілася” і стала ўважліва слухаць выступоўцаў.
На з’ездзе былі падве-дзены вынікі работы грамадскага аб’яднання за тры гады, а таксама вызначана стратэгія яго развіцця на бліжэйшы час. Пад час форуму выбраны Цэнтральны Камітэт ГА “БРСМ”, які ўзначаліў Андрэй Белякоў.
У планах БРСМ на 2015 год — рэалізацыя шэрагу грамадзянска-патрыятычных праектаў, падтрымка моладзевых ініцыятыў, забеспячэнне занятасці моладзі, у тым ліку развіццё студатрадаўскага руху.
Увесь сцэнарый быў пабудаваны насуперак традыцыйным уяўленням аб абавязковым “руцінным” мерапрыемстве. Зразумела, без даклада аб зробленым не абысціся. Яго зрабіў выконваючы абавязкі першага сакратара ЦК БРСМ Андрэй Белякоў. Кожны этап работы саюза наглядна ілюстраваўся. Гаварылі, напрыклад, аб патрыятычным выхаванні. Дэлегаты Брэстчыны прапанавалі ідэю адраджэння жанру грамадзянскай лірыкі, паказалі прыклад праекта. БРСМ прыняў рашэнне аб накіраванні прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” на стварэнне на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці моладзевага патрыятычнага цэнтра. Там жа, з “лёгкай рукі” ваеннага гарнізона, арганізавалі патрыятычны музей-бус на колах — своеасаблівая даніна памяці загінулым. Гэтую задумку падтрымалі.
Гаварылі таксама аб праекце “100 ідэй для Беларусі”. На сцэну выйшаў Павел Базылёў, які распрацаваў мабільны дадатак “У саюз з сябрамі” на беларускай мове для аперацыйнай сістэмы Android. З дапамогай гэтага сэрвісу можна даведацца, дзе менавіта і на якой адлегласці знаходзяцца сябры, аднакласнікі, аднакурснікі, і бясплатна звяртацца да іх у анлайн-рэжыме. На распрацоўку гэтага дадатку юнак скарыстаў грант, атрыманы на конкурсе “100 ідэй для Беларусі”. Пад час свайго выступлення Павел запэўніў, што створаны ім сэрвіс дапаможа аб’яднаць беларускую моладзь, не дазволіць уцягнуць падлеткаў у дэструктыўныя аб’яднанні, і прапанаваў таксама ўручаць маладым вынаходнікам гранты ад мясцовай выканаўчай улады.
Прагучала ідэя ства-рыць адзіны банк для рэгістрацыі праектаў і прапаноў у сетцы інтэрнэт, каб кожны жадаючы мог імі карыстацца.
Набірае сілу студ-атрадаўскі рух. Летась толькі на Брэстчыне 10000 юнакоў і дзяўчат змаглі летам падзарабіць! Важнае значэнне ў жыцці моладзі набывае валанцёрскі рух БРСМ “Добрае сэрца”, які аб’ядноўвае па ўсёй краіне звыш 25000 юнакоў і дзяўчат.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка паабяцаў падтрымаць усе слушныя ініцыятывы. На з’ездзе іх прагучала нямала: ад удасканалення самой сістэмы правядзення моладзевай палітыкі да прапаноў па развіцці канкрэтных накірункаў дзейнасці. Ён прапанаваў членам з’езду бачыць пагрозы з боку нядобразычліўцаў, расціць кадры, цаніць сям’ю, берагчы Радзіму, памятаць пра свае карані і інш.
Што яшчэ запомнілася? Уразіла афармленне фору-му — у выглядзе яблыневага саду, які заквітнеў у сярэдзіне студзеня ў сэрцы сталіцы, дзякуючы энергіі і энтузіязму моладзі. У беларускага народа яблыневы цвет звязаны яшчэ з вялікім маем, Вялікай Перамогай. Яны дазволілі ўявіць маладую Беларусь квітнеючым садам, які трэба любіць, пяшчотна клапаціцца, каб вырасціць добрыя плады і атрымаць багаты ўраджай. У год 70-годдзя Вялікай Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне БРСМ плануе рэалізаваць рэспубліканскі патрыятычны праект “Кветкі Вялікай Перамогі” і спадзяецца, што ён стане штогадовым. А сімвалам праекта стане кветачка яблыні з чырвона-зялёнай стужкай. Як адлюстраванне росквіту і поспеху незалежнай Беларусі за апошнія 20 гадоў, сімвал быў уручаны кіраўніку краіны пад час з’езду. 2015 —
Год моладзі. Значыць, яшчэ будуць новыя ідэі, задачы, знаёмствы і адкрыцці.
Запісала Святлана БЯЛЯК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top