Правілы жыцця — свае

Правілы жыцця — свае

IMG_1397

Неардынарная асоба, не такі, як усе, цікавы суразмоўнік, выдатна выглядае ў свае 62 гады… Гэта пра Сяргея Аляксандравіча Гурына, якога, упэўнена, добра ведаюць у нашым райцэнтры. У чым сакрэт яго маладосці, энергіі, жыццёвага аптымізму? Гэтыя адказы паспрабавала знайсці, гартаючы старонкі біяграфіі героя маёй нататкі.

Сяргей Гурын з дзяцінства быў рухомым, актыўным: займаўся бегам, плаваў, катаўся на каньках і лыжах. У старэйшых класах падымаў гіры, штангу, а што вырабляў на турніку! Яму зайздросцілі аднагодкі, у якіх так не атрымлівалася. IMG_1405
Рыхтаваўся ў медыцынскі, але сустрэча з сяброўкай Жэняй Кузьменка — прыгажуняй, выдатніцай, якая пры-везла на малую радзіму ў г.п.Рось, што на Гродзеншчыне, жаніха-ваеннага, паўплывала на выбар вышэйшай навучальнай установы.
У 1969 годзе Сяргей становіцца курсантам Калінінградскага вышэйшага ваенна-інжынернага каманднага вучылішча. Камісія добра запомніла абітурыента, які ўсе ўступныя экзамены здаў на выдатна, а яшчэ была ўражана тым, што пад’ём пераваротам хлопец з Беларусі IMG_1411выканаў на турніку 116 разоў запар. Сяргей быў размеркаваны ў дэсантную роту спецыяльнага інжынерна-сапёрнага батальёна. За 4 гады вучобы здзейсніў 100 скачкоў з парашутам. Пасля заканчэння вучылішча першым месцам службы маладога лейтэнанта стала Літва — ваенны гарадок Іонава, дзе размяшчалася паветрана-дэсантная дывізія.
За 12 гадоў службы з’явілася шмат сяброў, добрых знаёмых. Адзін з іх, Георгій Сініцкі, паўплываў на тое, што Сяргей стаў займацца каратэ, пазнаёміўся з методыкай ачысткі арганізма праз галаданне, перагледзеў сваё харчаванне і ўпершыню стаў выкарыстоўваць у ежу прарошчанае зерне пшаніцы. Да таго ж, малады лейтэнант Сяргей Гурын не ўжываў алкаголь і не курыў. “На працягу ўсяго жыцця ўдасканальвай сваё цела і дух, каб быць маладым і здаровым, а спосабаў для гэтага шмат, знайдзі іх і жыві па сваіх правілах”, — вось што засвоіў герой маёй нататкі ад Сініцкага. На той час Георгію было амаль 40, але гэтага ўзросту яму ніхто не даваў.
IMG_1423У 1985 годзе маёра Гурына пераводзяць у Беларусь: у горад Хойнікі, што на Гомельшчыне. Сюды праз год прыходзіць вестка аб аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Сяргей Аляксандравіч удзельнічае ў мерапрыемствах па ліквідацыі наступстваў аварыі, уваходзіць у склад групы, якая займаецца вымярэннем узроўню радыяцыі на тэрыторыі раёна і складаннем карты забруджанасці. З цягам часу заўважае: са здароўем сур’ёзныя праблемы. Сталі непакоіць частыя галаўныя болі, назіралася актыўнае выпадзенне валасоў, нязгортванне крыві. Свайму арганізму Сяргей Аляксандравіч дапамагаў IMG_1392наступным чынам: перыядычна галадаў, займаўся вегетарыянствам. У рацыён уключыў розныя арэхі, прарошчанае зерне гароху, пшаніцы, шмат садавіны і гародніны. Настольнай кнігай у той перыяд стала манаграфія Генадзя Вайтовіча “Исцели самого себя”.
У 1988 годзе падпалкоўніка Гурына па медыцынскіх паказчыках пераводзяць у Сто-лін на пасаду намесніка ваен-кама. Ён працягвае займацца вегетарыянствам, галаданнем. Столінскі трохгадовы перыяд службы ўспамінаецца яму, як час актыўных трэніровак па каратэ, якія ён праводзіў з выхаванцамі СПТВ, сельгастэхнікума, супрацоўнікамі раённай міліцыі, інкасатарскай службы. Прыходзілі да яго і хлопцы, якія стаялі на ўліку ў інспекцыі па справах непаўнагадовых, мелі за плячыма правапарушэнні.
Да такіх адносіўся з большай увагай і цеплынёй. Некаторыя з іх дагэтуль памятаюць свайго настаўніка, тэлефануюць, расказваюць пра сваё жыццё і поспехі, віншуюць са святам, перадаюць прывітанні.
З 1991 па 1994 год Сяргей Аляксандравіч Гурын узначальвае раённы ваенкамат у Жабінцы, адсюль ідзе на пенсію. Больш за 20 гадоў разам са сваёй сям’ёй жыве на Жабінкаўшчыне. За гэты час ні разу не здрадзіў сваім звычкам, прыхільнасцям. Дагэтуль займаецца галаданнем. Самае кароткае па часе 14 дзён, самае доўгае — 30. У практыцы ёсць гады, калі з 365 дзён 112 галадаў. Некаторы час таму Сяргей Аляксандравіч стаў сыраедам: у рацыёне малако, сухафрукты, квашаная капуста, садавіна, гародніна. Ён сам пячэ бездражджавы хлеб з прарошчаным зернем пшаніцы, робіць з малака тварог.
На пытанне “Як пачынаецца ваша раніца?” адказаў:
— Каб арганізм прачнуўся канчаткова, іду ў душ, уключаю халодную ваду, хаджу па ёй босымі нагамі, потым абліваю ўсё цела. Затым выконваю практыкаванні на расцяжку: “кобру”, “раскручванне”, розныя нахілы. З’ядаю некалькі фруктаў або п’ю сок і займаюся справамі.
— Цікава, якімі?
— Спраў хапае. У мяне пчолы, люблю працаваць з дрэвам: пілую яго (балазе, ёсць свая стужкавая піларама), сушу, для гэта ёсць спецыяльны будынак з печчу, якую таплю. З дуба раблю сталы, крэслы, лаўкі, натуральнае дрэва заўсёды ў модзе. Калі патрэбна, працую са зварачным апаратам. А некалькі гадоў таму набыў КамАЗ з прычэпам. Цяпер займаюся перавозкай розных грузаў. Калі ў дарозе знаходжуся доўга, спыняюся, выходжу з машыны і тут жа раблю розныя практыкаванні — стомленасць як рукой здымае.
— Не шкадуеце, што лёс звязаў вас з жабінкаўскай зямлёй?
— Ні кропелькі. Тут нарадзіліся мае дзеці: сын Лёва, дачка Маша, якая падарыла нам унучку Верачку. І дачка, і сын — студэнты. Лёва ў Піцеры, будучы ваенны ўрач. Мае чорны пояс па таэквандо, летась заняў ІІІ месца ў першынстве Расіі па кікбоксінгу. Маша завочна вывучае турызм і гасціннасць у Гродзенскім універсітэце. Пабудавалі і жывём у сваім доме, у якім і спартзала, і лазня.
— Сярод хатніх ёсць пры-хільнікі вашага ладу жыцця?
— Жонка Таццяна час ад часу разам са мною займаецца галаданнем. Гэта цудоўны метад ачысткі арганізма, дзякуючы якому прыходзіць у норму і ваша вага, і ціск.
— Што плануеце надалей?
— Хачу ў сваёй хатняй спартзале наладзіць рэгулярныя трэніроўкі па каратэ для хлопчыкаў з вуліц, што побач. Ужо пачалі прыходзіць, пакуль іх шасцёра: самаму малодшаму — 6, старэйшаму — 15. У планах сабраць групу з 10 чалавек. Заняткі будуць бясплатныя. Няхай прыходзяць, не толькі ж у камп’ютары сядзець. Тут у мяне можна ў настольны тэніс пагуляць, пазаймацца са штангай, з гантэлямі, экспандарам, павісець на кольцах, палазіць па канаце. Вельмі важна, каб час ішоў не проста так, а з карысцю.
Гляджу на майго героя і здзіўляюся яго чуласці, дабрыні, бескарыснасці. На ўсё і на ўсіх у яго хапае часу. Сам сапраўдны мужчына, сына выгадаваў такім. Упэўнена: і яго выхаванцы будуць такімі ж.
Алёна НІКАНЧУК.
На здымку: на трэніроўку да Сяргея Аляксандравіча Гурына прыйшлі Уладзіслаў Партэй і Марк Мартынчук.
Фота Ірыны ЖУК.

 

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top