Областные Дожинки прошли в Малорите

Областные Дожинки прошли в Малорите

Абласныя дажынкі прымае Маларыта
Сёння галоўны сельскагаспадарчы фестываль Брэстчыны праходзіць у г.Маларыта. Горад значна папрыгажэў: адноўлены фасады і дахі больш чым у паўсотні жылых дамоў, добраўпарадкаваны вуліцы і двары райцэнтра, вабяць вока незвычайныя кветкавыя кампазіцыі. Акрамя гэтага, да “Дажынак” у Маларыце ўпершыню з’явіўся спартыўны комплекс з плавальным басейнам, гасцініца, станцыя абезжалезвання вады і шэраг іншых аб’ектаў.
У адноўлены горад на фестываль-кірмаш з’ехаліся пераможцы спаборніцтва на жніве ад усіх раёнаў вобласці.
Дэлегацыю ад Жабінкаўшчыны ўзначальваюць старшыня райвыканкама М.В.Токар і старшыня раённага Савета дэпутатаў с.В.Мартысюк. Чатыры вадзіцелі, якія былі заняты на адвозцы збожжа, падымуцца на галоўную сцэну,каб прыняць віншаванні і падарункі. Гэта Віктар Аляксеевіч Шастачук з СВК “Якаўчыцы” што заняў другое месца ў рэспубліканскім спаборніцтве, і Андрэй Мікалаевіч Валасюк з гэтай жа гаспадаркі, які таксама стаў другім у рэспубліцы сярод маладых вадзіцеляў. Віталь Мікалаевіч Здзярук з СВК  “Рагазнянскі” заняў трэцяе месца на абласным узроўні, таксама трэцім, толькі сярод маладых вадзіцеляў, стаў Вадзім Анатольевіч Дзенісевіч з СВК “Рагазнянскі”.
На фестывалі-кірмашы прадставіць сваю прадукцыю ААТ “Жабінкаўскі камбікормавы завод”; парадуюць спевамі і жартамі “Хмелеўскія валацугі”, узорны дзіцячы калектыў “Дараносіца”, народны вакальны ансамбль “Каларыт”, прадэманструюць сваю творчасць народныя ўмельцы раёна.

С.Вишневская

Поделиться ссылкой:

Popularity: 2%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top