Жабінкаўшчына пульсуе ў рытме часу

Жабінкаўшчына пульсуе ў рытме часу

IMG_3437Раён — гэта маленькая “дзяржава”, у якой ёсць свае законы, традыцыі і, вядома, святы. Многае ў яго жыцці мяняецца, але нязменным застаецца адно — адносіны жыхароў да сваёй малой радзімы. Зямля жабінкаўская стала для ўсіх нас не проста месцам жыхарства, а агульным домам, які аб’ядноўвае ў адзінае цэлае людзей розных лёсаў, характараў, пакаленняў. Многія з нас тут нарадзіліся, іншыя прыехалі сюды працаваць, стварылі сем’і і цяпер ужо самі выхоўваюць IMG_3430дзяцей і нават гадуюць унукаў. 

75-гадовы юбілей раёна стаў своеасаблівай справаздачай аратага і сейбіта, завадчаніна і прадпрымальніка, меліяратара і медыка, настаўніка і творцы… аб набытках і ўнёсках кожнага ў росквіт малой радзімы, а таксама позіркам у будучыню праз прызму часу.
Пра гэта расказалі найперш выставы “Факты, падзеі, людзі” (аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама), “Гэта наша з табой IMG_3422біяграфія” (цэнтральнай бібліятэчнай сістэмы). Трэба адзначыць, што арганізатары іх да справы падышлі сур’ёзна, усё прадумалі да дробязяў. “На выставе бібліятэчных работнікаў адсочваюцца гістарычныя вехі развіцця раёна з 1940 да 2015 года, — сказала дырэктар ЦБС Ірына Ганчар. — Раздзелы яе “З крыніц спрадвечных”, “Дарогамі вызвалення”, “Маленькі раён — вялікія людзі”, іншыя, дзе сабраны рэліквіі, газетныя нататкі, узгадваюць пра жыццё жабінкаўцаў у розныя дзесяцігоддзі ХІХ стагоддзя, яго гістарычную спадчыну, знаёмяць гасцей урачыстасці з тымі падзеямі, IMG_3435што адбываліся тут у гады Вялікай Айчыннай вайны, у савецкі час. Думаю, многім цікава даведацца, што ў самым маленькім раёне жылі і працавалі два лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР Васіль Васільевіч Андруховіч і Яўген Іванавіч Прановіч, руплівасць многіх жабінкаўцаў адзначана ордэнамі Леніна, “Знак Пашаны”, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР. Найноўшая спадчына зямлі жабінкаўскай на выставе пададзена дасягненнямі заводаў — камбікорма-вага, цукровага і торфабры-кетнага, дзе акрамя выпускаемай прадукцыі, самы каштоўны капітал IMG_3445— людзі, якія прыносяць славу і гонар сваім прадпрыемствам і раёну”.
Сапраўды выстава зацікавіла многіх гасцей юбілейнай урачыстасці сваёй аб’ёмнасцю, гістарычнай праўдзівасцю, аб’ектыўнасцю, таму што ўтрымлівала допісы журналістаў розных выданняў.
Для прэзентавання набыткаў у адукацыйным працэсе арганізатары выкарысталі найноўшыя інтэрнэт-рэсурсы, стэнд, летапісы школ, створаныя педагогамі і вучнямі, метадычныя напрацоўкі настаўнікаў Святланы Канстанцінаўны Каменевай — гісторыка з СШ №3 г.Жабінка, Людмілы Пятроўны Будзько — выхавальніцы ясляў-сада №4 г.Жабінка, Надзеі Мікалаеўны Бычкоўскай — моваведа з Якаўчыцкай адзінаццацігодкі, Наталлі Васільеўны Ігнацюк — намесніка дырэктара ў вучэбна-выхаваўчай рабоце Ракітніцкай школы. Хто хацеў бліжэй даведацца пра адукацыйную прастору раёна, развіццё IMG_3477камунікатыўных тэхналогій у навучальна-выхаваўчым працэсе і кіруючай дзейнасці,
IMG_1370спыніўся ля стэнда. Былыя вучні школ, скроні якіх цяпер убеленыя серабрыстымі нітачкамі, а самі яны сур’ёзныя людзі ў раёне, вобласці, разгортвалі летапісы ўстаноў, напісаныя сённяшнімі пакаленнямі і спрабавалі там знайсці допіс пра сябе.
Калі нехта збіраўся пазнаёміцца з вехамі развіцця адукацыі праз інтэрнэт-рэсурсы, ім дапамагалі спецыялісты аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Іна Тарасевіч, Вольга Карпук, Зінаіда Бурбіцкая, Тамара
IMG_3481Барысюк. Перад вачамі цікаўных прабягалі старонкі пра тых, хто стаяў ля вытокаў педагогікі раёна, сямейныя дынастыі, іншае.
У кожнай з выстаў, пра якія расказала, знайшлося месца творчасці — літаратурнай, пра што сведчылі зборнікі паэзіі і прозы слынных землякоў; педагагічнай, дзе распавядалася пра пераможцаў і намінантаў абласных і рэспубліканскіх конкурсаў, настаўнікаў В.А.Папковіч, І.А.Панфіла, А.В.Наруш, Г.Я.Кулагіну.
IMG_1387Іншыя выставы — раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі; маладых інвалідаў дзённага аддзялення ЦСАН; жабінкаўскіх рамесніц Алёны Дзюбанавай і Людмілы Рудніцкай; майстрыхі Валянціны Гардзіенка адкрылі перад намі самабытную творчасць, далучылі да чароўнасці і прыгажосці, якую можна стварыць умелымі рукамі з гліны, прыродных матэрыялаў, звычайных абрэзкаў тканіны, саломкі, бісеру, мулінэ з іголкамі, са старых газет.

IMG_3485Глядзельная зала гарадскога Дома культуры перапоўненая, сцэна ўпрыгожаная і нагадвае — у зямлі жабінкаўскай сёння свята, ёй 75. Тры чвэрці веку кружыцца наша малая радзіма ў вялікім Сусвеце. На яе долю выпалі розныя гістарычныя моманты.
Народжаны 15 студзеня 1940 года Жабінкаўскі раён толькі-толькі пачынаў сваё станаўленне, як трывожны гудок паравоза абвясціў — прыйшла вялікая бяда — фашысты развязалі вайну. Аб гэтым расказваюць у гістарычным блоку вядучыя Алёна Ніканчук і Анатоль Бензярук. Але іх словы пацвярджаюць, што народ не скарыўся фашысцкай навале. Мы ведаем, што ўжо на трэці дзень вайны ў старасельскіх лясах узнік партызанскі атрад, які пазней стаў насіць імя легендарнага разведчыка Міхаіла Чарнака. Жабінкаўцы памятаюць ахвяры, нанесеныя вайной, трагічны лёс спапялёнай ушчэнт вёскі Драмлёва, тых, хто не вярнуўся з палёў бітваў. Яны ў памяці нашчадкаў. Словы вядучых падмацоўваюцца відэахронікай, кадрамі з кінафільмаў і музыкай. Хвілінай маўчаня ўшаноўваюцца загінулыя землякі.
Вайна сканала ў логаве фашысцкім! Зямля, апаленая, вярталася да мірнага жыцця, мацнела, чакала адраджэння. “Золатам” сваіх палёў заўжды ганарыўся наш працавіты народ. Ужо ў пераможным сорак пятым Жабінкаўскі раён упершыню атрымаў пераходны Чырвоны сцяг за пастаўкі хлеба дзяржаве. Ішло асушэнне дрыгвы, узнікалі калгасы — вось так будавалася новае ў нашым краі жыццё.
Ізноў гучыць гудок. Праўда, на гэты раз заводскі, які даносіць да жабінкаўцаў вестку аб тым, што ў снежні 1963 года на карце раёна вырас цукровы завод. Карпусы яго ўдыхнулі ў жыццё краю шмат новага: адрадзіўся раён, Жабінка стала горадам. Кінахронікі знаёмяць як гэта было ў 60-70-ыя гады ХХ стагоддзя.
Час бяжыць. Мы жывем ужо ў ХХІ стагоддзі. Чым слаўны раён сёння? Словы вядучых даюць адказ на гэтае пытанне.
Мы памятаем свае карані-вытокі, шануем людзей, што здабывалі мір, адраджалі зямлю пасля ліхалецця, прыносілі ёй славу, гонар, дабрабыт. Не толькі ў Беларусі, але й у блізкім і далёкім замежжы вядомая прадукцыя “флагманаў нашай індустрыі” — цукровага і камбікормавага заводаў. Гэта і не дзіўна: у Жабінцы перапрацоўваюць больш за 8000 тон цукровых буракоў у суткі, а жабінкаўскія камбікармы — своеасаблівы брэнд, з якім звязваюць выдатную якасць і шырокі асартымент харчовых дабавак для жывёлы, птушкі, рыбы.
Ганарымся справамі нашых земляробаў, якія штогод робяць важкім хлебны каравай. Вядучай сельскагаспадарчай галіной стала жывёлагадоўля. Асабліва значныя поспехі ў вытворчасці малака: па ім наш край другі на Брэстчыне і займае ганаровы дзявяты радок сярод 118 раёнаў Беларусі.
Шмат зроблена — многае яшчэ наперадзе. Але дакладна вядома: Жабінкаўшчына годна і хораша выглядае ў асяродку іншых раёнаў Беларусі.
У раёне выконваюцца ўсе паказчыкі дзяржаўных сацыяльных стандартаў у медыцынскім абслугоўванні насельніцтва. Пасля значнага абнаўлення зробленага за дзяржаўны кошт, прыкметна палепшыліся ўмовы знаходжання пацыентаў і працы медперсаналу ў стацыянарных і амбулаторных падраздзяленнях.
Далёка за межамі раёна вядома творчасць жабінкаўскіх артыстаў. Сярод найбольш выбітных — народны тэатр гумару, гульні і песні “Хмелеўскія валацугі”. У 2009 годзе гэты самабытны калектыў стаў фіналістам рэспублікнаскага тэлевізійнага конкурсу “Песні маёй краіны”, а ў 2013-ым хмелеўскія артысткі ўганараваны спецыяльнай прэміяй у галіне культуры. Высокую ўзнагароду яны атрымлівалі з рук прэзідэнта краіны.
Ужо не першы год мы гаворым пра нейкі дэмаграфічны “жабінкаўскі цуд”: калі насельніцтва іншых райцэнтраў скарачаецца, дык у Жабінцы расце! Значыць, жыве наш жабінкаўскі край, як лірычная песня, паміж мінулым і будучым, сагрэты сонцам і людскімі сэрцамі!
Святкаванне на-паўняецца ўсё новымі ноткам ўрачыстасці. Іх дадалі найперш змена ўпрыгажэнняў сцэны, урачысты марш мажарэтак, сцяганосцаў.
Для вінша-вальнага сло-ва на сцэну запрашаецца старшыня рай-выканкама Фёдар Фёдаравіч Каланчук. Ён акрэсліў асноўныя мо-манты ў развіцці прамысловасці і сельскай гаспа-даркі, педагогікі і медыцыны, культуры і сацыяльнай сферы, будаў-нічай галіны… Для сённяшніх пакаленняў, відаць, будзе цікавым той факт, што асушэннем земляў на Жабінкаўшчыне спачатку займаліся пружанскія і кобрынскія меліяратары, толькі ў 1970 годзе ўтварылася ПМК-19, работнікамі якой у раёне асушана 24 тысячы гектараў земляў. Выступоўца ўзгадаў таксама, што яшчэ ў 1941 годзе прымалася рашэнне ў верхніх эшалонах улады аб будаўніцтве цукровага завода, але перашкодзіла вайна. Толькі ў 1963-ім было запушчана цукраварнае прадпрыемства, якое мела пазіцыі лідара не толькі ў БССР, але й у СССР: пяць разоў жабінкаўскія цукравікі выходзілі пераможцамі ва Усесаюзным і тройчы ў рэспубліканскім спаборніцтвах сярод прадпрыемстваў харчовай прамысловасці.
Перад завадчанамі пастаўлена задача ў 2016 годзе перапрацаваць 1 мільён 180 тысяч тон буракоў, пры сутачнай — 10.000 тон іх.
Тым, хто не надта дасведчаны ў гісторыі Жабінкаўшчыны, цікавым будзе такі факт, што ў 1984, 1985, 1986 гадах жывёлаводы ўзнагароджваліся пераходным Чырвоным сцягам ЦК КПБ і Савета Міністраў БССР, Белсаўпрофа і ЦК ЛКСМБ за вытворчасць і продаж дзяржаве прадукцыі ферм. У раёне летась у сярэднім надаілі на адну фуражную карову 5979 кілаграмаў малака і вырасцілі 4000 тон мясной прадукцыі.
Завяршаючы сваё выступленне, Фёдар Фёдаравіч адзначыў, што гісторыя складваецца з падзей і фактаў, але пішуць яе людзі. Набыткі краю — гэта вынік працы многіх пакаленняў землякоў, якія на працягу 75 гадоў аддавалі веды, вопыт, сілы на яго развіццё, за што ім падзяка і прызнанасць.
Эстафету цёплых віншаванняў з юбілеем працягваюць намеснік старшыні аблвыканкама М.В.Токар, старшыня Жабінкаўскага раённага Савета дэпутатаў С.В.Мартысюк, начальнік Брэсцкага абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва А.М.Каляда. Так, Мікалай Васільевіч Токар сказаў: “Юбілей не толькі свята, але й добрая падстава ўспомніць нашы сумесныя гады працы, якія прайшлі з карысцю для жабінкаўцаў і мяне асабіста. Разам удалося зрабіць шмат у адраджэнні вёскі, акрамя сучаснага жылля да многіх сяльчан прыйшло блакітнае паліва, райцэнтр абнавіўся, павысіўся дабрабыт жабінкаўцаў. Новыя тэхналогіі прапісаліся ў вытворчасці прамысловай і сельскагаспадарчай прадукцыі, што прывяло да вядомасці яе не толькі на беларускім рынку. За ўсім гэтым нястомная праца людзей зямлі жабінкаўскай. Дзякуй вам, рупліўцы!”.
На сцэну вядучыя выклікаюць лепшых прадстаўнікоў раёна, працоўны ўклад якіх заслугоўвае таго, каб быць дастойна ацэненым. Сярод узнагароджаных кіраўнікі розных узроўняў, сённяшнія і былыя, урач, бібліятэкар, педагог, старшыня сельскага Савета дэпутатаў, вытворца прамысловай прадукцыі.
А вось Аляксандр Міхайлавіч Каляда, віншуючы жабінкаўцаў з юбілеем, выказаў асаблівую ўдзячнасць працоўным калектывам ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод” і ПМК-19 за своечасовыя адлічэнні ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва і ўручыў Падзякі кіраўнікам В.Г.Міронаву і П.У.Вайноўскаму.
У заключнай частцы ўрачыстасці свае віншаванні выказалі, паднеслі музычныя і танцавальныя падарункі лепшыя мастацкія калектывы Жабінкаўшчыны. Думаецца, што яны парадавалі ўсіх сваім майстэрствам.
У завяршэнне хачу сказаць: “Наш раён чакае цудоўная будучыня”. Таму што ва ўсіх нас ёсць вялікае жаданне працаваць на карысць яго, для росквіту зямлі, якая ўзгадавала, вывела ў людзі.
Людміла КОСЦІНА.
Фота Ірыны ЖУК.

 

 

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*