Меліяратары захаваюць сваю гісторыю

Меліяратары захаваюць сваю гісторыю

_DSC9299

У Жабінцы з’явіцца першы ў вобласці музей меліярацыйнай тэхнікі. Ідэя яго стварэння належыць генеральнаму дырэктару ДА “Брэстмеліяводгас” М.А.Клімовічу.
На бетанаванай пляцоўцы ПМК-19 дружна выстраіліся ў шэрагі бульдозеры, экскаватары, аўтобусы, дрэнажнае абсталяванне, якія верай і праўдай служылі меліяратарам. “Ветэраны” вытворчасці маглі б “разысціся” на запчасткі або трапіць у металалом. Аднак у іх іншы лёс — сталі _DSC9310экспанатамі музея пад адкрытым небам —
так званага гісторыка-экспазіцыйнага комплексу развіцця меліярацыі земляў.
— Вось гэты гусенічны тарфяны пагрузачны кран па чалавечых мерках вельмі старэнькі — з 1978 года, аднак да апошняга працаваў, — кажа, праводзячы “экскурсію” па экспазіцыйнай пляцоўцы, начальнік ПМК-19 Пётр Уладзіміравіч Вайноўскі. — Ёсць тут рубільная машына, касілка, буртаўкрывальнік, аўтакран, вібрапіла, пнеўмаколавы каток, экскаватары Э-ЗОН, Э-652, ЭО-3223, будьдозеры ДТ-75, Т-130, Т-170, трактары Т-16, Т-40, “лятучкі”. Іх ужо звыш 50 найменняў. Гэта толькі палова экспанатаў, што зоймуць сваё месца на пляцоўцы.
Тэхніку (а тут ёсць нават дзве “Волгі” — самы прэстыжны аўта-мабіль савецкіх часоў) і абсталяванне ў Жабінку пастаўляюць усе 19 меліярацыйных прадпрыемстваў вобласці. Зра-зумела, экспа-наты папярэдне мыюць, пад-фарбоўваюць, надаюць пры-вабны выгляд. Многія з іх выпрацавалі свой мота-рэ-сурс і даўно не заводзяцца.
Своеасаблівы “гонар” музея — так званыя “клін-баба” і “шар-баба”. Гэтыя адліўкі вагою ад 3 да 4 тон былі выпушчаны ў 1968 годзе і выкарыстоўваліся для ўтрамбоўкі грунту. Многія маладыя меліяратары нават і не ведаюць, што гэта такое. А для Пятра Уладзіміравіча гэта часцінка гісторыі ягонай біяграфіі і настальгія па маладых гадах. “Не паверыце, “шар-баба” — амаль равесніца маёй працоўнай кніжкі”, — жартаўліва кажа П.У.Вайноўскі.
Музей пад адкрытым небам у хуткім часе стане наглядным дапаможнікам для будучых пакаленняў меліяратараў. На рэчцы Жабінка, якая працякае адразу за агароджай, летам абсталююць мосцік, вусці, варонкі, каб маладыя спецыялісты, якія прыйдуць сюды на экскурсію, маглі пабачыць, як усё выглядае ў рэальным фармаце. А каб гісторыя развіцця меліярацыі стала больш поўнай, у пустуючай ПМКоўскай сталоўцы, што размешчана побач, зараз вядзецца рамонт. У гэтым збудаванні плануецца адкрыць музей, у якім будуць сабраны меліярацыйныя дробныя прыстасаванні і механізмы савецкай эпохі, а таксама на стэндах размесціцца наглядная інфармацыя аб развіцці кожнай арганізацыі УП “Брэстводбуд” Брэст-чыны. Агульны кошт такога праекта — звыш 4,5 мільярда рублёў, два з якіх ужо асвоены.
Як падкрэсліў на развітанне Пётр Уладзіміравіч, захаваем гісторыю, тады будзем мець і будучыню.
Святлана БЯЛЯК.
На здымках: начальнік ПМК-19 П.У.Вайноўскі; музейныя экспанаты ў ПМК-19.
Фота аўтара.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top