У адзінстве — сіла

У адзінстве — сіла

IMG_1191

Актывісты прафсаюзных арганізацый Жабін-каўшчыны сабраліся разам, каб вырашыць важнае арганізацыйна-структурнае пытанне. Перадумовай да яго стала пастанова Прэзідыума Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ад 28.11.2014 №261, паводле якой абноўлена дзейнасць раённых аб’яднанняў прафсаюзаў, зацверджана палажэнне аб Жабінкаўскім раённым аб’яднанні арганізацыі прафсаюзаў і ўваходжанні яго ў Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі. Згодна з палажэннем у аб’яднанне ўваходзяць усе пярвічкі і арганізацыйныя структуры галіновых прафсаюзаў, што працуюць на Жабінкаўшчыне. Іх у раёне 83. Кіраўнікі гэтых грамадскіх падраздзяленняў утвараюць савет IMG_1201IMG_1204аб’яднання прафсаюзаў, першае пасяджэнне якога адбылося менавіта ў мінулую пятніцу. У рабоце яго прынялі ўдзел старшыня Брэсцкага абласнога аб’яднання прафсаюзаў М.І.Басалай і старшыня Жабінкаўскага райвыканкама Ф.Ф.Каланчук.
На разгляд былі вынесены два пытанні: выбары прэзідыума Савета раённага аб’яднання прафсаюзаў і намесніка яго старшыні.

Слова было дадзена старшыні Брэсцкага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Мікалаю Іванавічу Басалаю. Ён, у прыватнасці, адзначыў, што напрыканцы года ў жыцці нашай краіны адбыліся змены. Найперш кадравыя, у тым ліку і на Брэстчыне. Прыйшлі яны і ў прафсаюзны рух, а выкліканы тым, што ў 2015 годзе ў Беларусі адбудуцца важныя падзеі: святкаванне 70-годдзя Вялікай Перамогі ў вайне з фашызмам і выбары Прэзідэнта краіны, завяршаюцца справаздачы і выбары ў самай буйной грамадскай арганізацыі, вынікі дзейнасці якой падвядзе чарговы з’езд Беларускай Федэрацыі прафсаюзаў. “Каб важныя падзеі ў жыцці краіны прайшлі актыўна, каб роля прафсаюза была прыкметней, — заўважыў Мікалай Іванавіч, — у яго структурных падраздзяленнях адбываюцца змены: ствараюцца гарадскія і раённыя прафсаюзныя аб’яднанні, старшыні якіх будуць працаваць не на грамадскіх пачатках, а значыць у іх будзе больш часу для каардынацыі працы, забяспячэння адзінства дзеянняў усіх пярвічак, адстойвання на вышэйшым узроўні набыткаў рэгіёна і вырашэння ягоных праблем калегіяльна”. Выступоўца зазначыў, што ў жыццё ўвасабляецца лозунг прафсаюзнага руху “У адзінстве — сіла”.
На пасяджэнні Савета быў абраны прэзідыум з дзевяці чалавек, у які ўвайшлі старшыня раённага аб’яднання і райкама прафсаюза работнікаў АПК Н.У.Калыбская, вызваленыя старшыні — райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Н.М.Урбан, прафкамаў — цукровага завода І.К.Якубук, дыстанцыі пуці А.Я.Шчасюк; намеснік старшыні райвыкан-кама А.С.Ануфрыюк, педагог Жабінкаўскай раённай школы мастацтваў Н.М.Грэцкая, інжынер-тэхнолаг жыллёва-камунальнай гаспадаркі Э.Р.Марковіч, інжынер па прыборах і абсталяванні санаторыя “Буг” У.Л.Буткоўскі, загадчык тэрапеўтычнага аддзя-лення райбальніцы В.Г.Вялько. Яны таксама ўсе лідары камітэтаў галіновых прафсаюзаў.
Намеснікам старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў на грамадскіх пачатках выбрана Н.М.Урбан.
Пасля абрання кіруючых органаў слова ўзяў старшыня райвыканкама Ф.Ф.Каланчук. Ён сказаў: “Мена-віта такое аб’яднанне павінна быць у раёне, таму што толькі кіраўнікі чатырох прафсаюзных арганізацый вызваленыя. Іншым, відаць, малавата часу, каб данесці да сяброў грамадскага аб’яднання ўсю інфармацыю з-за загружанасці асноўнай працай. Сустрэчы актывістаў пад час работы Савета дапамогуць крочыць у нагу з часам усім калектывам, а на пасяджэннях прэзідыума ў абмеркаваннях і спрэчках вырашаць праблемы працаўнікоў, як быць бліжэй да іх, як актыўней удзельнічаць у паляпшэнні дабрабыту людзей”.
У заключным слове старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Н.У.Калыбская сказала: “Мэты і задачы прафсаюзаў не мяняюцца. Мы павінны клапаціцца пра павышэнне ўзроўню жыцця людзей працы, матэрыяльнага дабрабыту іх сем’яў, дзяцей; развіваць і ўмацоўваць сістэму сацыяльнага партнёрства; не пакідаць без увагі небяспечныя ўмовы працы на вытворчасці; умацоўваць шэрагі сяброў прафсаюза”.
Людміла КОСЦІНА.
Фота Ірыны ЖУК.

 

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top