“Прывітанне, мір!” на раённым этапе

“Прывітанне, мір!” на раённым этапе

 

IMG_0768Летась праходзіў трэці рэспубліканскі агляд-конкурс дзіцячай творчасці “Прывітанне, мір!”, прысвечаны 70-ай гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. На базе трэцяй гарадской школы праведзены яго раённы этап.
IMG_0752У намінацыі “Выяўленчае мастацтва” журы прызнала найлепшымі малюнкі Аляксандра Саўчука (СШ №2), Таццяны Яшчук і Аліны Канчук (Ленінская СШ).
У дэкаратыўна-прыкладной творчасці цікавыя работы прапанавалі Дзмітрый Астапук (СШ №2), Дзяніс Мендзяльчук, Настасся Саўчук і Ніна Ярашук (СШ №3), Рыгор Каспярук, Маргарыта Кушнярук, Наталля Чаквін і Аляксандр Шуваеў (Хмелеўская СШ), Юлія і Марына Алексюкі (Маціевіцкая БШ). У
IMG_0773намінацыі “Тэатральная творчасць” прынялі ўдзел Вікторыя Мухамедзіева і Кацярына Ефлакова (Маціевіцкая БШ), а таксама вучні Якаўчыцкай адзінаццацігодкі.
У намінацыі “Вакальная творчасць” самымі галасістымі былі вучні трэцяй гарадской школы
Валерыя Дзмітрук і Герман Смаршчок, Надзея Чэчалева (СШ №2) і Эльвіра Міхальчук з Крыўлянскай школы.
Навучэнцы трэцяй гарадской падрыхтавалі да конкурсу арыгінальныя эстрадныя танцы “Стылягі” і “Даваенны вальс”. Названыя вакалісты і танцоры будуць абараняць гонар Жабінкаўшчыны на абласным этапе рэспублікнаскага конкурсу ў студзені 2015 года. Пажадаем ім поспеху.
Святлана БЯЛЯК.
На здымках: пад час конкурсу.
Фота Ірыны ЖУК.

 

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*