Наша Наташа

Наша Наташа

_DSC7354
На ААТ “Жабінкаўскі камбі-кормавы завод” нямала маладых людзей, якія добра выконваюць свае абавязкі і з’яўляюцца прык-ладам самаадданай і руплівай працы для іншых. Адна з іх — бухгалтар Наталля Смалюк.
Дзяўчына прыйшла на завод чатыры гады таму. Пачынала працоўную біяграфію вага-ўшчыцай у аддзеле ўчастка сыравіны і гатовай прадукцыі. Паралельна яна завочна вучылася і летась атрымала дыплом аб заканчэнні Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці эканаміст-менеджар. У 2012 годзе яна стала бухгалтарам па разліках з дэбіторамі і крэдыторамі.
Наталля акуратная ў рабоце, спраўная і вельмі адказная. Увогуле ўсебакова развіты чалавек. Яна заўжды з ахвотаю прымае ўдзел у грамадскім жыцці калектыву, у спартыўна-масавых мерапрыемствах. Два гады запар была пераможцай у раённай галіновай спартакіядзе АПК па лёгкай атлетыцы, а таксама ўдзельнічала ў аналагічных спаборніцтвах сярод сельскіх жыхароў на абласным узроўні.
Летась да Дня моладзі, а сёлета да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК Наталлю ўзнагароджвалі Ганаровымі граматамі прадпрыемства і грашовымі прэміямі. У 2014 годзе Наташа спаборнічала ў раённым конкурсе “Малады чалавек года” і атрымала падарунак ад кіраўніка райвыканкама Фёдара Фёдаравіча Каланчука.
Дарэчы, гэты конкурс паказаў, што сучасная моладзь добра разбіраецца ў інфармацыйных тэхналогіях, разумная, інтэ-лігентная, любіць сваю родную Беларусь.
Вольны час Наталля таксама прысвячае рукадзеллю.
Дзяўчыну паважаюць у калектыве. Яна яшчэ раз даказвае, што сучасная моладзь сур’ёзная, мэтанакіраваная, самастойная. Пры гэтым моладзь у большасці разлічвае на ўласныя сілы, як зможа ў будучым забяспечыць сябе і сваю сям’ю. Спаборніцтва, супастаўленне сябе з іншымі, намаганне быць не горш — гэта як раз і ёсць стымул для таго, каб вылучыцца ў калектыве. Такія, як Наталля, арыентуюцца на перспектыўную працу, якая пры гэтым павінна быць цікавай, захапляльнай.
Аксана ГАЛАВЕЙКА, старшыня савета моладзі ААТ “Жабінкаўскі камбікормавы завод”.
На здымку: Наталля Смалюк.
Фота Святланы БЯЛЯК.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*