Уборка урожая

Уборка урожая

Ураджай — 2010
На мінулым тыдні механізатары СВК “Шпіталі” ў Жабінкаўскім раёне прыступілі да ўборкі цукровых буракоў. Сёлета працаўнікам гаспадаркі трэба ўбраць 120 гектараў салодкіх караняплодаў. Капаюць іх новым камбайнам “Кляйн” механізатары Ігар Канстанцінавіч Пятручык і Аляксандр Анатольевіч Сахарчук ля вёскі Сцяпанкі. Ураджайнасць складае 350 цэнтнераў з гектара. Адразу буракі з “Кляйна” выгружаюцца ў машыны. Адвозяць іх адвозяцца на цукровы завод Аляксандр Іванавіч Іванюковіч і Анатоль Ніканоравіч Саўчук. Якасць работ кантралюе малады аграном Аляксей Генадзьевіч Куян.
На здымках: механізатары І.К.Пятручык і А.А.Сахарчук; А.Г.Куян з вадзіцелямі А.І.Іванюковічам і А.Н.Саўчуком перад адпраўкай сыравіны на прызаводскі буракапункт; пагрузка буракоў.
Ірына Жук.
Фота аўтара.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top