IMG_2133Дарагія жабінкаўцы!

Ад імя Жабінкаўскага раённага выканаўчага камітэта і ад сябе асабіста віншую вас з Новым 2015 годам і Раством Хрыстовым. У гэтыя дні, збіраючыся ў цесным асяродку родных і блізкіх людзей, мы ўспамінаем падзеі адыходзячага года, падводзім вынікі, абгаворваем планы на будучае.
2014 год мы пражылі ў міры і згодзе, забяспечылі развіццё ўсіх сфер жыццядзейнасці, палепшылі якасць нашага з вамі жыцця. У нас былі значныя падзеі — 70-годдзе вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў. Мы вызначыліся з далейшым курсам развіцця нашага горада-спадарожніка, паставілі перад сабой важныя задачы, з якімі, упэўнены, справімся. Жабінка будзе добраўпарадкоўвацца, прырастаць жылымі кварталамі, з’явіцца яшчэ больш магчымасцяў для аздараўлення, актыўнага адпачынку і камфортнага быту.
Дарагія сябры, хачу таксама падзякаваць кожнаму з вас за асабісты ўклад у развіццё Жабінкаўскага раёна, за вашу працавітасць, талент, любоў да роднай зямлі.
Новы год і Раство — гэта светлыя сямейныя святы. Няхай не толькі ў гэтыя дні, але і на працягу ўсяго наступнага года побач з вамі будуць шчасце, каханне, дабрабыт. Жадаю ўсім жыхарам раёна моцнага здароўя, душэўных і фізічных сіл для новых дасягненняў, радасці, выканання самых запаветных жаданняў. Няхай у кожнай сям’і будуць мір і дастатак!
З Новым годам! З Раством Хрыстовым!
З павагай, старшыня Жабінкаўскага раённага выканаўчага камітэта
Фёдар КАЛАНЧУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top