Падарылі радасць дзецям

Падарылі радасць дзецям

IMG_3018

Дзеці вераць у цуды, у існаванне Дзеда Мароза, у перамогу дабра над злом, у ажыццяўленне жаданняў. Ад дарослых залежыць падтрыманне гэтай веры і стварэнне сапраўднага свята для малечы.
У кожнай дашкольнай і школьнай установах напярэда-дні IMG_3063Новага года праходзяць святочныя ранішнікі. Дарослыя дораць хвіліны радасці дзецям, пераўваса-бляючыся ў Дзядоў Марозаў і Снягурак, Карлсанаў і Клоўнаў, у Бабу Ягу і Лесавіка, іншых казачных герояў. 23 снежня ў рамках акцыі “Нашы дзеці” ў цэнтр карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі на навагодні ранішнік наведаліся супрацоўнікі “Беларусбанка”, прадстаўнікі раённых аддзелаў Следчага камітэта і Дэпартамента аховы МУС Беларусі. Без іх дапамогі не адбылося б сапраўднай казкі: касцюмы Дзеда Мароза і Снягуркі, падарункі з цукеркамі для дзяцей і ў якасці прызоў за конкурсы, разнастайныя цацкі з’явіліся дзякуючы спонсарам.
IMG_3034
Выхаванцы цэнтра акунуліся ў атмасферу свята, добрага настрою і пазітыву. І ў гэтым ім дапамаглі выхавальнікі, бацькі і госці.
Наталля ВАЛОШКА.
На здымках: у час акцыі “Нашы дзеці” ў цэнтры карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі.
Фота Ірыны ЖУК.

 

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top