БЕЛКАРТ едзе ў рэгіёны

БЕЛКАРТ едзе ў рэгіёны

_DSC7528

На мінулым тыдні ў межах акцыі “Чароўная карта” ЗАТ “Плацёжная сістэма БЕЛКАРТ” сумесна з Беларусбанкам арганізавалі імправізаваны ўрок фінансавай адукацыі ў нашым горадзе. Удзельнікамі яе сталі вучні другой гарадской школы і работнікі цукровага завода.
— Раней БЕЛКАРТ расказваў аб асновах фінансавай адукацыі толькі ў сталічных школах, — каменціруе кіраўнік па сувязях з _DSC7540грамадскасцю Марына Валер’янаўна Роман. — Нацыянальная плацёжная сістэма пашырае зону і таму паехала ў рэгіёны. “Першай ластаўкай” стала СШ №2 у Жабінцы. Тэматычныя мерапрыемствы ў школах — гэта толькі адзін з пунктаў гэтай праграмы.
… Заходзім у чацвёрты клас. Хлопчыкі і дзяўчынкі адклалі маляванне, каб уважліва паслухаць гасцей са сталіцы. Марына Роман даступна расказала дзецям пра банкаўскія карткі, як імі карыстацца, пасля чаго кожнаму _DSC7690_DSC7709чацвёртакласніку быў уручаны канверт са сваёй спецыяльнай карткай. Нягледзячы на тое, што яны былі дзіцячыя, з паперы, вучні па-даросламу падпісалі іх і атрымалі PIN-код. А потым кожны з дзяцей меў магчымасць скарыстацца сваёй карткай прама ў класе: праводзілі імправізаванай карткай праз тэрмінал, набіралі PIN-код і атрымлівалі ў падарунак магніцік з лагатыпам БЕЛКАРТ.
Як аказалася, многія вучні ведаюць, як карыстацца карткай, бо бачылі іх у мамаў і татаў і нават у банкаматах пад пільным наглядам пераводзілі грошы на мабільны тэлефон. У пяцярых наогул ёсць персанальныя дзіцячыя карткі, яны самі распараджаюцца кішэннымі грашыма._DSC7864
Напрыканцы такога цікавага фінансавага ўрока, які, дарэчы, прайшоў і ў пяцікласнікаў, дзеці атрымалі падарункі — добра ілюстраваную “Грашовую азбуку” і сфатаграфаваліся на памяць.
Аднак на гэтым сюрпрызы дня не завяршыліся. Дзеці ў школе засвоілі ўрок безнаяўнага разліку на “выдатна”, а напрыканцы працоўнага дня ў клуб цукровага завода запрасілі “павучыцца” дарослых.
БЕЛКАРТ паспрабаваў вучобу ператварыць у сапраўднае свята. Фае і залу ўпрыгожылі надзьмутымі шарыкамі і сцягамі — сімволікай Беларусбанка. У фае размясціліся спецыялісты ААТ “ААБ Бела-русбанк” №109, у г.Жабінка і кожны жадаючы мог атрымаць інфармацыю па аказваемых паслугах і магчымасцях плацёжных картак.
Любыя правілы лепш запамінаюцца, калі іх замацаваць на практыцы. Для гэтага правялі майстар-клас па аплаце паслуг і пераводзе грошай праз інфакіёск. Потым усіх жадаючых запрасілі ў глядзельную залу, каб пагуляць у віктарыны, латарэю і бясплатна атрымаць жартоўны партрэт у выкананні сталічных мастакоў-шаржыстаў, а за актыўны ўдзел — атрымаць прыз.
— Мы вельмі рады сустрэчы з вамі, — казала са сцэны прэс-сакратар ЗАТ “Плацёжная сістэма БЕЛКАРТ” Марына Роман. — Сёння ў кожнага з вас ёсць магчымасць зрабіць яшчэ адзін крок у будучыню, а менавіта даведацца больш пра сістэму дыстанцыйнай аплаты, якая ў многіх краінах займае лідзіруючыя пазіцыі. У многіх трымальнікаў пластыкавых картак яна асацыіруецца з чараўніцтвам — дапамагае без чэргаў аплаціць камунальныя паслугі, пакупкі ў магазінах і інш. Картка, куды пералічваецца заробак, павінна быць нацыянальнай плацёжнай сістэмы БЕЛКАРТ, так як гэта мінімізуе рызыкі, паколькі з-за сваёй лакальнасці яна больш бяспечная. Для падарожжаў і разлікаў у інтэрнэце зручней завесці асобную, для крэдытаў і зберажэнняў таксама.
Намеснік дырэктара банкаўскіх паслуг ААТ “ААБ “Беларусбанк” №109 у г.Жабінка Наталля Мікалаеўна Букланава расказала, што заработную плату па банкаўскіх картках завадчане пачалі атрымліваць у 2000 годзе. Усяго ж на Жабінкаўшчыне імітавана 11207 картак “Беларусбанка”, з іх 7370 — сістэмы БЕЛКАРТ. Увогуле гэтая сістэма ўяўляе не толькі карткі заробку, але і студэнцкія, дзіцячыя для школьнікаў, з дадатковымі даходамі, ашчадныя, аграрныя і інш. А дыстанцыйнае абслугоўванне — гэта ўвогуле вельмі зручна і надзейна. Многія паспяхова карыстаюцца М-Банкінгам, інтэрнэт-банкінгам і інш., што набліжае да ўмоў сучаснага інфармацыйнага жыцця.
Галоўны эканаміст ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод” Таццяна Аляксандраўна Аліева выказала словы ўдзячнасці прадстаўнікам БЕЛКАРТ за выдатнае партнёрства і надзею, што сяброўскае супрацоўніцтва працягнецца далей, пажадала арганізатарам акцыі “Чароўная картка” ўзаемнасці. А потым была гульнёвая праграма. У акцыі “Прыз у абмен на безнаяўны чэк” удзельнічалі ўсе госці. Ім неабходна было толькі абмяняць карт-чэкі, якія пацвярджалі правядзенне плацёжнай аперацыі з дапамогай сродку дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання на падарункі ад нацыянальнай плацёжнай сістэмы БЕЛКАРТ і ААБ “Беларусбанк”. Галоўныя прызы — сувенірныя лялькі — атрымалі Алена Гапанюк, Таццяна Самасюк і Валянціна Шылянкова. А суцяшальныя — кубкі з эмблемай БЕЛКАРТа — атрымалі 20 шчасліўчыкаў. Цікава, што вядучы мерапрыемства выцягнуў з лататрона латарэйныя білецікі два разы запар (!) на імя Святланы Карпінчык.
Гульня “Анаграма” вярнула гасцей свята ў дзяцінства, зразумела, з банкаўскім “ухілам”. Напрыклад, з літар “т н е ц о р п” атрымалася слова “процент”, “ь л е т ч у р о п” — “поручитель”, “д т е м н к у о” — “документ”, “д к е р т и” — “кредит”, “п ь у о о ч к и т д л р е т л е” — “кредитополучатель”. Самыя кемлівыя атрымлівалі прызы. Эрудыты адказвалі на пытанні: “Дзе ўпершыню надрукавалі папяровыя грошы? Навошта на купюрах ставяцца вадзяныя знакі? У чым адрозненне банкамата ад інфакіёска?” і многія іншыя.
Арганізатары паклапаціліся і пра самых маленькіх. Для дзяцей спецыяльна запрасілі аніматараў з Мінска — клоўнаў Клёпу, Весялушку і Рагатушку, якія на працягу ўсяго мерапрыемства забаўлялі, гулялі ў гульні, паказалі шоу з мыльных бурбалак. Увогуле, арганізатары акцыі “Чароўная картка” змаглі надзвычай цікава правесці ўрок фінансавай адукацыі ў Жабінцы.
Святлана БЯЛЯК.
На здымках: пад час правядзення акцыі “Чароўная карта”.
Фота аўтара.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top