Здароўе трэба берагчы з маладосці

Здароўе трэба берагчы з маладосці

DSCN2348

З 15 лістапада па 15 снежня ў раёне праводзіўся месячнік “За здаровы лад жыцця”. Мэта яго — прафілактыка і барацьба з п’янствам і алкагалізмам. Пад час месячніка ў клубных установах праведзены розныя прафілактычныя мерапрыемствы і гутаркі, накіраваныя на папярэджанне правапарушэнняў, здзейсненых у стане алкагольнага ап’янення.
Усе ўстановы культуры атрымалі прэс-рэлізы, памяткі, буклеты, у якіх расказвалася аб шкодзе DSCN2363алкаголю. Іх назвы “Захапленне півам — нездаровы выбар”, “Першы глыток бяды”, “Цвярозасць — выбар моцных”, “Лад жыцця толькі здаровы” гаварылі самі за сябе. Паўсюдна адбыліся выставы малюнкаў і плакатаў названай тэматыкі. Так, у Ленінскім сельскім Доме культуры праведзена конкурсна-гульнёвая праграма “Здаровы лад жыцця — гэта стыльна” і тэматычная дыскатэка. Цікавы эрудыт-аўкцыён “Беражыце здароўе” адбыўся ў Старасельскім клубе і інфармацыйная гадзіна “Піўны фронт: за чым перамога?”. Яшчэ тут праведзена пасяджэнне круглага стала з удзелам моладзі “Жыццё бясцэннае”. А круглы стол у Хмелеўскім СДК насіў назву “Здароўе і шкодныя звычкі”. Здароваму ладу жыцця была прысвечана выстава буклетаў, малюнкаў, плакатаў “Жыві правільна” ў Крыўлянскім СДК. На інфармацыйнай гадзіне “На кручку ў алкаголю”, што таксама праведзена тут, прымаў удзел і сказаў слова ўчастковы інспектар А.Казырка.
Дырэктар Якаўчыцкага сельскага клуба Алена Мікалаеўна Козел на тэматычным вечары “Піць ці не піць” расказала моладзі і падлеткам пра шкоду алкаголю на прыкладах жыцця, заўважыла, што бязмернае яго ўжыванне прыводзіць да псіхалагічнай і фізічнай залежнасці. Самае страшнае — развіццё захворванняў: павышаецца артэрыяльны ціск, пакутуе печань, зніжаецца інтэлект.
У гарадскім Доме культуры ў рамках месячніка адбылася тэматычная дыскатэка “Маё пакаленне выбірае жыццё”. Да яе ў фае ГДК была наладжана выстава буклетаў, плакатаў пад назвай “Прагрэсіўная моладзь супраць алкаголю”. Вядучая дыскатэкі Ліяна Юр’еўна Дзмітрук правяла бліц-апытанне пазначанай тэматыкі і віктарыну. За правільныя адказы ўдзельнікі яе атрымалі запрашальныя білеты на наступную дыскатэку.
Словам, усе ўстановы культуры Жабінкаўшчыны былі актыўныя пад час месячніка. І ў Ракітніцкім сельскім Доме культуры, і ў Азяцкай, Маціевіцкай клубных установах адбыліся пазнаваўчыя мерапрыемствы. Верыцца, што яны застануцца ў памяці маладых людзей і прынясуць ім карысць у жыцці.
Алена ЧЫРКУН, метадыст аддзела ідэалагічнай
работы, культуры і спраў моладзі райвыканкама.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top