Малады “легіён” прыбыў у перспектыўны рэгіён

Малады “легіён” прыбыў у перспектыўны рэгіён

IMG_0810

За плячамі ў іх — гады вучобы, атрыманне дыплома, наперадзе — працоўны шлях, першыя калектывы, розныя перспектывы, прымяненне тэарэтычных ведаў на практыцы. Першыя крокі ў прафесіі за амаль пяць месяцаў ужо зробленыя, хваляванне знікла, з’явілася ўпэўненасць.
Гаворка ідзе пра 66 маладых спецыялістаў, што скончылі сёлета вышэйшыя і сярэднія IMG_0852спецыяльныя вучэбныя ўстановы рэспублікі і IMG_0849пачалі адлік сваёй працоўнай дзейнасці ў розных установах і на прадпрыемствах Жабінкаўшчыны. 17 з іх шчыруюць у сельскагаспадарчых арганізацыях раёна, 16 папоўнілі шэрагі педагогаў, 15 прыйшлі ў сферу аховы здароўя, сямёра — у сферу будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі, адзін — у культурную.
Сёлетнія маладыя спецыялісты Анатоль Скрабец і Настасся Каз-лоўская разам вучыліся ў Ляхавіцкім дзяржаўным аграрным каледжы,
зараз разам працуюць на свінакомплексе “Сычова” ААТ “Жабінкаўскі камбікормавы завод” фельчарамі ветэрынарнай медыцыны. Дарэчы, таварыства ў гэтым годзе стала рэкардсменам па колькасці маладых спецыялістаў: яго працоўны калектыў папоўнілі восем “навабранцаў”.
19 снежня адбылася сустрэча і знаёмства плеяды “маладых байцоў” з кіраўніцтвам Жабінкаўскага раёна. Праграма дня была насычанай і цікавай. Паколькі большая частка маладых спецыялістаў прыехала працаваць на Жабінкаўшчыну з іншых рэгіёнаў нашай краіны, для іх арганізавалі экскурсію ў раённы гісторыка-краязнаўчы музей і ФАУ “Спартыўны комплекс “Бадзёрасць”.
Дырэктар музея Жанна Мікалаеўна Падрубная і захавальнік яго фондаў Уладзіслаў Генадзьевіч Скабук пазнаёмілі маладых спецыялістаў з побытам і этнаграфіяй нашага краю канца XIX — пачатку XX стагоддзя, жыццём і дзейнасцю нашага знакамітага земляка — героя двух кантынентаў — Тадэвуша Касцюшкі, а таксама з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны на Жабінкаўшчыне.

Намеснік дырэктара спартыўнага комплексу “Бадзёрасць” Аляксандр Мікалаевіч Мартынюк паказаў маладым работнікам раёна залы, дзе яны пры жаданні могуць пазаймацца спортам пасля працоўнага дня: трэнажорную; для гульні ў міні-футбол, валейбол, баскетбол, гандбол, бадмінтон і вялікі тэніс; для заняткаў боксам, таэквандо, а таксама дарослы і дзіцячы басейны, більярдны пакой і саўну. Ён паведаміў, што ў “Бадзёрасці” аздараўляюцца і займаюцца фізічнай культурай ад 100 да 250 чалавек штодзень. Тут могуць праводзіцца спаборніцтвы ў 11 відах спорту: валейболе, гандболе, настольным тэнісе, шахматах, шашках, плаванні і іншых.
Цікава тое, што год таму назад Аляксандр Мартынюк прыйшоў працаваць у турыстычнае агенцтва на базе ФАУ “СК “Бадзёрасць” і прымаў удзел у сустрэчы з кіраўніцтвам раёна і экскурсіі “па той бок барыкад” — як малады спецыяліст. Сёлета ў лістападзе яму прапанавалі пасаду намесніка дырэктара — такі вось узлёт за год.
Пасля азнаямляльна-экскурсійнай часткі ў праграме дня значылася афіцыйная. У актавай зале райвыканкама адбылася сустрэча кіраўніцтва раёна з маладымі спецы-ялістамі.
Старшыня райвыканкама Фёдар Фёдаравіч Каланчук падкрэсліў, што падобныя мерапрыемствы сталі традыцыйнымі і праводзяцца з мэтай знаёмства маладых работнікаў з кіраўнікамі ўпраўленняў і аддзелаў райвыканкама, якія курыруюць адпаведныя накірункі: сельскую гаспадарку, эканоміку, ахову здароўя, культуру. У якасці гасцей на сустрэчы прысутнічалі старшыня раённага Савета дэпутатаў С.В.Мартысюк, галоўны ўрач Жабінкаўскай ЦРБ А.І.Лаўрукевіч, намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама К.М.Сіда, галоўны спецыяліст службы крэдытавання насельніцтва ЦБУ №109 г.Жабінка філіяла №100 БАУ “Ашчадны банк “Беларусбанк” А.Я.Янчук.
Галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і спраў моладзі Вера Уладзіміраўна Бортнік, якая вяла мерапрыемства, паведаміла, што наш рэгіён вельмі перспектыўны для працоўнай і жыццёвай дзейнасці. Пра гэта сведчыць той факт, што ў мінулым годзе Жабінка атрымала статус горада-спадарожніка Брэста. У раёне жыве каля 5 тысяч маладых людзей ва ўзросце ад 14 да 31 года, з іх каля дзвюх тысяч працуюць у розных сферах народнай гаспадаркі.
Пра прывабнасць Жабінкаўшчыны ў плане пражывання і работы, добраўпарадкаванне райцэнтра і развіццё інфраструктуры гаварыў і намеснік старшыні райвыканкама па пытаннях будаўніцтва, архітэктуры, ЖКГ і транспарту Анатоль Вітальевіч Шалтанюк. Сёлета ўведзена ў эксплуатацыю 14 тысяч квадратных метраў жылля, а таксама два буйныя будаўнічыя аб’екты: мост праз раку Мухавец і свінакомлекс “Сычова” на 24 тысячы галоў.
Пытанні прамысловасці і гандлю курыруе намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Пятровіч Грыгарчук. Ён расказаў маладым спецыялістам пра асноўныя гандлёвыя і прамысловыя прадпрыемствы Жабінкаўшчыны, развіццё малога бізнесу, а таксама выдзеліў наступную адметнасць: наш раён адрозніваецца ад іншых у вобласці тым, што абслугоўванне жыхароў маланаселеных вёсак ажыццяўляюць не толькі аўтакрамы райспажыўтаварыства, але і “Еўрагандлю”.
Начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Сяргей Леанідавіч Стасевіч у сваім выступленні падкрэсліў, што 43% маладых спецыялістаў застаюцца ў раёне. Гэта адзін з самых высокіх паказчыкаў у вобласці.
Падводзячы вынікі сустрэчы, старшыня райвыканкама Фёдар Фёдаравіч Каланчук сказаў, што ў малым горадзе, якім з’яўляецца Жабінка, перспектыў у многіх сферах больш, чым у вялікім. Кіраўнік раёна выказаў спадзяванне, што пасля абавязковай двухгадовай адпрацоўкі маладыя людзі застануцца на Жабінкаўшчыне.
— Будучыня за моладдзю, — падкрэсліў ён. — Мы ў вас верым, падтрымліваем. Жадаем вам не расчаравацца ў выбранай прафесіі, здароўя і поспехаў у працы!
Наталля АЛЯКСЕЙЧЫК.
На здымках: у час сустрэчы кіраўніцтва раёна з маладымі спецыялістамі раёна.
Фота Ірыны ЖУК.

 

 

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top