Завіталі спонсары
У дзіцячым сацыяльным прытулку пасёлка Ленінскі адбыўся першы этап дабрачыннай акцыі “Падары дзецям надзею”, якую арганізаваў раённы камітэт ГА “БРСМ”. Адкрыў яе в.а. першага сакратара райкама ГА “БРСМ” М.Лугаўской, які расказаў пра мэты і задачы акцыі, аб праблемах сучаснай сям’і і сацыяльнай абароне хлопчыкаў і дзяўчынак у няўдалых сем’ях. Затым юныя таленты ўзорнага дзіцячага калектыву “Дараносіца” з Хмелеўскага Дома культуры віталі песнямі, танцамі, найгрышамі выхаванцаў прытулку.
У акцыі ўдзельнічалі прадстаўнікі спонсарскіх калектываў: з СВК “Надзея-АГРА”, “Маціевічы”, “Арэпічы”, “Рагазнянскі” і КУСП “Саўгас “Жабінкаўскі”, фермерскай гаспадаркі “Ева-Лэнд”, якія падарылі дзецям спартыўны інвентар, школьныя прыналежнасці, адзенне, абутак…
Удзячнасць гасцям выказалі загадчыца сацыяльнага прытулку Т.П.Мартынчык і дзеці-выхаванцы гэтага дома радасці: вершы, песні гучалі ў іх выкананні.
І прафілактыка, і гульня ў футбол
Месцам адкрыцця акцыі “Разам за бяспеку і правапарадак” быў выбраны гарадскі стадыён, дзе праходзіла таварысцкая футбольная гульня паміж юнымі спартсменамі Маскоўскага раёна горада Брэста і Жабінкаўскага.
Пра тое, як арганізуецца актыўны адпачынак моладзі на Жабінкаўшчыне, як прапагандуецца здаровы лад жыцця, як умацоўваюць здароўе юнакі і дзяўчаты гаварылі пад час адкрыцця акцыі начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама В.Бортнік і в.а. першага сакратара РК ГА “БРСМ” М.Лугаўской. Інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх В.Р.Дзяркач спыніўся на прафілактыцы правапарушэнняў у моладзевым асяродку.
Затым былі спаборніцтвы футбалістаў-падлеткаў, якія знаходзяцца на ўліку ў камісіі і інспекцыі па справах непаўналетніх. Гульня была цікавая і напружаная. Перамаглі жабінкаўскія падлеткі, яны ўзнагароджаны Дыпломам РК ГА “БРСМ” і салодкім прызам. Лепшым гульцом матча названы Андрэй Муха з Жабінкі, у яго каштоўны падарунак ад аддзела моладзі райвыканкама.
Госці таксама атрымалі Дыплом РК ГА “БРСМ” за II месца і саладосці. Узнагароды ўручыла начальнік аддзела па справах моладзі В.У.Бортнік.
У рамках акцыі “Разам за бяспеку і правапарадак” на Жабінкаўшчыне пройдуць і іншыя мерапрыемствы: спартакіяды, рэйды.
Л.ВОЛЬЧЫК.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
Оставить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.