Вырасціць сваіх прафесіяналаў

Вырасціць сваіх прафесіяналаў

SONY DSC

Ужо некалькі месяцаў працуе свінакомплекс у Сычове, вытворчыя магутнасці якога разлічаны на 24-тысячнае пагалоўе.
Працаваць сюды прыйшло 8 маладых спецыялістаў-ветфельчараў. Усе выпускнікі Ляхавіцкага аграрнага каледжа. Дзяўчат засялілі ў інтэрнат (там зроблены еўрарамонт, у распараджэнні — кухня з халадзільнікам і пральнай машынай), хлопцаў — на здымныя кватэры. Часткова арэнду жылля аплачвае ААТ “Жабінкаўскі камбікормавы завод”. Прадпрыемства таксама арганізавала дастаўку да работы і забяспечвае гарачымі абедамі маладых работнікаў. Ветфельчарам дапамагаюць парады старэйшых калег — ветурачоў Ганны Мікалаеўны Варвашэвіч і Вадзіма Ануфрыевіча Макарука. Апошні, напрыклад, мае 30-гадовы стаж работы ўчастковым урачом ветэрынарнай лячэбніцы ў Жабінцы.
— Хто з гэтых юнакоў і дзяўчат захоча стаць SONY DSCспецыялістам,той стане ім, — упэўнены Вадзім Ануфрыевіч. — Мы разам пачалі “расці” з нуля — з падрыхтоўкі да прыёму першых рамонтных свінак. І паступова, маючы невялікі статак, сумесна навучыліся выконваць усе неабходныя працэдуры, каб у будучым паспяхова спраўляцца з большым пагалоўем. Работа ветфельчара вельмі адказная. Патрабаванні сур’ёзныя, асабліва ў нашы дні ў сувязі з успышкамі афрыканскай чумы свіней. Маладыя спецыялісты таксама павінны разумець, наколькі важна сёння развіццё свінагадоўлі для эканомікі краіны. Атрымліваецца, што на маю долю выпала “вырасціць” з нашай дружнай “васьмёркі” не толькі прафесіяналаў, але і патрыётаў завода. Будзем спадзявацца, што гэты комплекс стане для іх родным.
А што думаюць пра гэта самі ветфельчары?
Антон Кавалюк, родам з Кобрына:
— Я ніколькі не расчараваўся ў тым, што трапіў сюды на працу. Свінакомплекс — адзін з самых сучасных у краіне. Маем SONY DSCшыкоўны сацыяльны пакет і заробак. У нас, маладых спецыялістаў з сярэдне-спецыяльнай адукацыяй, ён нават вышэй, чым у некаторых выпускнікоў ВНУ. Праўда, хутка мяне паклічуць выканаць армейскі абавязак. Пасля службы абавязкова вярнуся сюды.
Павел Кавалюк, брат Антона:
— Я таксама скончыў Ляхавіцкі аграрны каледж, паспеў папрацаваць у Кобрынскай райветстанцыі ветурачом-артапедам,а сюды перайшоў па рэкамендацыі свайго брата. З такімі настаўнікамі працаваць падабаецца, я зраблю ўсё магчымае, каб тут замацавацца.
Анатоль Скрабец, нараджэнец Столінскага раёна:
— Як і астатнія маладыя людзі, я трапіў сюды паводле заключанага дагавору. Цяпер набіраюся вопыту работы, бо ў падсобнай гаспадарцы каледжа, дзе мы “трэніраваліся”, былі толькі каровы. Падабаецца, што тут вучаць, найперш, сур’ёзным адносінам да выканання працоўных абавязкаў. Наступілі SONY DSCсуровыя будні. Напрыклад, нам даверылі браць у свіней кроў з ярэмнай вены. Атрымалася! Я кажу гэта з воклічам, бо гэта адна з маленькіх маіх перамог на шляху да вяршыняў прафесіяналізму.
Ягор Пятроў, з Ляхавічаў:
— Я падпісаў дагавор на працу на свінакомплексе пасля таго, як упэўніўся ў яе перспектывах.
Адміністрацыя завода выдзеліла на паўгода імянныя стыпендыі. Жабінка стала спадарожнікам Брэста. Чаму сюды не прыехаць? Наперадзе мяне чакае служба ў войску. Калі вярнуся, буду працаваць тут і планую завочна вучыцца на ветэрынарным аддзяленні Гродзенскага аграрнага ўніверсітэта.
Настасся Казлоўская, з аграгарадка Сноў Мінскай вобласці:
— На радзіму, у Мінскую вобласць, размеркавання не было, і я выбрала новы свінакомплекс, аснашчаны па самых сучасных тэхналогіях. Імпануе шырокі сацыяльны пакет ад адміністрацыі SONY DSCзавода. Праца падабаецца, і горад па сэрцы, і нават вершы пішуцца.
Лія Кандратовіч, нараджэнка Баранавічаў:
— Тое, што я трапіла сюды на працу, лічу за ўдачу. На рабоце вучаць, а не крычаць. Сучасны інтэрнатны пакой на дваіх, у абед смачна кормяць, атрымліваю неблагую зарплату. Разумею, што ад мяне самой цяпер залежыць, ці стану я прафесіяналам.
Святлана Нічыпар, родам з Лунінецкага раёна:
— І для работы, і для жыцця створаны вельмі добрыя ўмовы. Ведаем, што завадчане ўдзельнічаюць у спаборніцтвах, паходах, экскурсіях. Хачу таксама прымаць у іх удзел, калі ўвайду ў працоўны рытм. Планую завочна атрымаць спецыяльнасць ветурача ў Гродзенскім аграрным універсітэце.
Ірына Шустал з Баранавічаў:
— Хачу выказаць удзячнасць начальніку комплексу галоўнаму ветурачу Вадзіму Макаруку, ветурачу Ганне Варвашэвіч за цярпенне і ўзаемапаразуменне. Адчуваю, што яны шчыра SONY DSCстараюцца “вырасціць” з нас спецыялістаў высокага ўзроўню. У планах — завочная вучоба ў Віцебскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны.


 

 

 

 

 

 

 

SONY DSC

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

SONY DSC

 

 

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

1 Comment Posted

  1. Лихо увольняет своих сотрудников начальник свинокомплекса

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top