Хобі + прыгажосць = заробак

Хобі + прыгажосць = заробак

_DSC7450

Для дзвюх сябровак Алёны Уладзіміраўны Дзюбанавай і Людмілы Віктараўны Рудніцкай хобі ператварылася ў асноўную крыніцу даходаў. Зусім нядаўна яны зарэгістравалі рамесніцкую дзейнасць, вырабляюць і прадаюць свае вырабы з тканіны, нітак, паперы. З адной з іх — Алёнай Дзюбанавай — пагутарыла.
— Захапілася рука-дзеллем даўно, — расказвае рамесніца. — Для мяне гэта ў першую чаргу адпачынак ад штодзённых жаночых спраў. Мае мужчыны —
_DSC7429муж і двое дарослых сыноў — адносяцца з паразуменнем, калі раскладваю неабходнае для работы на стале і на канапе (у двухпакаёвай кватэры не вельмі “разгуляешся”). Спрабуе “дапамагчы” чатырохгадовая Каця-рынка, якая паразносіць пацеркі і стужкі па ўсёй кватэры. Але гэта нішто ў параўнанні з канчатковым вынікам. Калі ўручаю самаробку сябрам і знаёмым з нагоды свята ці дня нараджэння, то бачу ў іх вачах непадробную радасць. Дзеля гэтага хочацца тварыць яшчэ і яшчэ. Часам інтэрнэт “натхняе”. Праўда, ніколі не намагаюся на сто працэнтаў паўтарыць узор з сусветнай павуціны — абавязкова ўношу сваю “разынку”.
Упершыню Алёна Уладзіміраўна захапілася творчасцю, калі зацяжарыла Кацярынкай. Чамусьці вельмі карцела маляваць — увесь вольны час праводзіла з фарбамі і пэндзлікамі. “Нараджаліся” дзіўныя кветкі, якіх нідзе не бачыла, вобразы іх “прыходзілі” самі. Потым цэлую галерэю сваіх малюнкаў жанчына падарыла ў адну з брэсцкіх дзіцячых дашкольных устаноў, упрыгожвае яе карціна і групу ў садзе №3 г.Жабінка.
Потым на змену маля-ванню прыйшло пляценне з трубачак і бісеру. Мама траіх дзетак знаходзіла час і на сям’ю, і на хобі. Падрастала дачушка, а яе мама “расла” прафесійна. Шыццё, вязанне, вышыўка, роспіс на шкле, скрапбукінг, мылаварэнне, тапіарый, складанне кампазіцый — далёка не поўны спіс навыкаў майстрыхі. Алёна Уладзіміраўна прызналася, што абавязкова навучыцца плесці з лазы і рабіць магніцікі.
А калі вам неабходна набыць танны і незвычайны сувенір, які захаваў цеплыню чалавечых рук, можаце смела завітаць на другі паверх “Універмага” Жабінкі. Напярэдадні Новага года тут вялікі выбар падарункаў.
Святлана БЯЛЯК.
На здымку: А.У.Дзюбанава з Кацюшай і Л.В.Рудніцкая са сваімі вырабамі.
Фота аўтара.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top