Ахоўная справа ў Год гасціннасці

Ахоўная справа ў Год гасціннасці

глыбокое

Сёлетні год, што праходзіў пад знакам гасціннасці, быў спрыяльны для аховы і папулярызацыі гістарычнай спадчыны на Жабінкаўшчыне.
“Сучаснасць абапіраецца на мінулае, але яму трэба наша дапамога”. Такая думка гучала на апошнім у гэтым годзе пасяджэнні каардынацыйнага савета па ахове гісторыка-культурнай спадчыны, што ладзіўся 9 снежня ў райвыканкаме пад старшынствам Ф.Ф.Каланчука.
Напачатку Фёдар Фёдаравіч расказаў, як нядаўна праходзіў выязны абласны каардынацыйны савет. Ягоныя ўдзельнікі даведаліся, што робіцца ў ахоўнай справе ў Бярозаўскім і Івацэвіцкім раёнах, наведалі старажытныя Бярозаўскі кляштар, Ружанскі палац, замак у Косаве, якія пакрысе адраджаюцца пасля моцных пабурэнняў і ганебнага занядбання.
— Некалі, — заўважыў Ф.Ф.Каланчук, — гэтыя каштоўнасці огородники 2зруйнавалі ўласнымі рукамі, а зараз даводзіцца ўкладваць мільярды рублёў, каб аднавіць знявечаную спадчыну. А між тым, калі зірнуць на прыклад суседніх еўрапейскіх дзяржаў (Польшчы, Чэхіі), можна ўпэўніцца, як яны ўмеюць зарабляць грошы на гістарычным мінулым. Ад турызму і захавання помнікаў старыны жыве Ізраіль ды іншыя краіны з багатай гісторыяй. Ёсць добрыя прыклады і ў нас на Брэстчыне. Напрыклад, у Ружанах стала ўжо добрай традыцыяй праводзіць шлюбы ў атачэнні старых муроў (сёлета гэтак распісаліся 83 пары).
Было зразумела, што кіраўнік раёна пакрысе падводзіць прысутных да галоўнай тэмы сённяшняга каардынацыйнага савета: якія захады рабіліся ў нашым раёне на працягу 2014-га года дзеля захавання гістарычных каштоўнасцяў?
Пра тое паведаміла метадыст у ахове гісторыка-культурнай спадчыны арганізацыйна-метадычнага цэнтра аддзела ідэалагічнай работы, культуры і спраў моладзі райвыканкама Алена Чыркун. Асобна яна спынілася на выніках даследаванняў помніка археалогіі “Рэшткі Крыўлянскага замка”, унесенага ў дзяржаўную праграму “Замкі Беларусі”.
У снежні мінулага года і вясной гэтага цікавы археалагічны аб’ект даследавалі спецыялісты Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Вынікі іх працы перададзены ў Міністэрства культуры для распрацоўкі ахоўнай зоны помніка археалогіі, а знойдзеная кафля і кераміка — у фонды Жабінкаўскага гісторыка-краязнаўчага музея ў вёсцы Малыя Сяхновічы. На месцы колішняга замка неўзабаве будзе ўсталявана ахоўная дошка.
Узнімалася пытанне і наконт лакалізацыі іншых археалагічных аб’ектаў раёна, размешчаных у Азяцкім і Ленінскім сельсаветах і ўнесеных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь. Дзеля гэтага, як слушна заўважыў старшыня райвыканкама, патрэбна больш шчыльна ісці на кантакты з навукоўцамі, дзейнічаць у рамках заканадаўства, узгадняючы свае крокі з Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.
На пасяджэнні ішла размова пра пашпартызацыю помнікаў гісторыі ў Старым Сяле і Ракітніцы, якая павінна быць завершана яшчэ да канца гэтага года.
Сёлета на ахоўную справу ў раёне было выдаткавана 645,2 мільёна рублёў. Найбольш маштабнымі сталі рэстаўрацыйна-аднаўленчыя работы па замене скульптуры воіна-вызваліцеля па вуліцы Кірава ў райцэнтры. Аб’ём фінансавання на гэтым аб’екце склаў 211,5 мільёна рублёў. А таксама работы на помніку землякам у вёсцы Арэпічы, дзе сёлета на добраўпарадкаванне затрачана 208 мільёнаў.
Быў адрамантаваны і пафарбаваны фундамент магілы ахвяраў фашызму ў Пятровічах, праводзілася добраўпарадкаванне вакол помніка загінулым савецкім воінам у Федзькавічах, адноўлена плітачнае пакрыццё на магіле ахвяраў фашызму ў Азятах, на будынку музея ў Малых Сяхновічах усталявана мемарыяльная дошка з імёнамі землякоў, закатаваных акупантамі вясной 1944 года, праводзілася значнае добраўпарадкаванне помніка ў вёсцы Падлессе, і інш.
Якія задачы былі акрэслены пад час пасяджэння каардынацыйнага савета на наступны год?
Неадкладна (да святкавання 70-ых угодкаў Вялікай Перамогі) патрабуецца замест надпісаў “невядомы” на брацкай магіле ў Агародніках пазначыць прозвішчы воінаў. Іх атрымалася высветліць дзякуючы аб’яднанай базе да-дзеных “Мемарыял”. Гэтая інтэрнэт-крыніца дазволіла таксама ўдакладніць імёны чырвонаармейцаў, пазначаныя на магіле савецкіх воінаў і партызан у Жабінцы. Патрабуе пераносу і помнік землякам, размешчаны паблізу вёскі Глыбокае, у аграгарадок Крыўляны.
Анатоль БЕНЗЯРУК.
На здымках: дзесяцігоддзямі захоўваюцца бетонныя памяткі пра Вялікую Айчынную ля вёсак Глыбокае і Агароднікі. Аднак гістарычная Памяць патрабуе ўдакладнення, а помнікі аднаўлення.
Фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top