IMG_0903Калі жанчына хоча ўразіць знаёмых ці сяброў сваёй прыгажосцю і чароўнасцю, яна абавязкова ідзе ў цырульню. Цяпер тут працуюць майстры, рукі якіх здатныя зрабіць сапраўды шыкоўную прычоску, далікатна, з густам нанесці на твар макіяж, прыдаць вашым рукам элегантны выгляд. Да такіх, паводле водгукаў жабінкаўцаў, адносіцца Эльвіра Тарасюк, нягледзячы на маладосць. Яна індывідуальны прадпрымальнік, месца яе працы — цырульня “Красава”. Знайсці сябе ў прафесіі дапамаглі дзяўчыне веды, атрыманыя ў Брэсцкім прафесійна-тэхнічным каледжы сферы абслугоўвання, а таксама вялікае жаданне прыносіць людзям радасць і адчуванне прыгажосці ў любой дробязі. Да яе ідуць і жанчыны, і мужчыны. Эльвіра “ўключыць” сваю фантазію і зробіць усё, каб кліент адчуваў сябе на вышыні на любым свяце: на вяселлі, на банкеце, на карпаратыўнай вечарыне. Калі яна робіць прычоску ці стрыжку, то да працы адносіцца індывідуальна, творча, з душой. І прыходзіць поспех, адчуванне задаволенасці вынікам яе.
На здымку: цырульніца Эльвіра Тарасюк.
Фота Ірыны ЖУК.

 

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top