Muzzart -1Група “Muzzart” з Брэста прайшла ў фінал нацыянальнага адбору Еўрабачання. Яна выступіць з песняй “Only dance” (толькі танец) пад нумарам пяць 26 снежня ў 22.00 у прамым эфіры на тэлеканале “Беларусь 1” і “Беларусь 24”. Кіруе гэтым творчым калектывам Уладзімір Круцікаў. Папярэдні адбор праходзіў 4 і 5 снежня ў студыі Белтэлерадыёкампаніі, дзе было каля 100 канкурсантаў.

***

Як вядома, 2015-ы аб’яўлены ў Беларусі Годам моладзі. А 10 снежня стартаваў Рэспубліканскі конкурс на лепшы лагатып года, які б садзейнічаў стварэнню адзінага стылю і прыцягненню ўвагі грамадскасці і сродкаў масавай інфармацыі да мерапрыемстваў у рамках правядзення моладзевых акцый.
Умовы конкурсу размешчаны на сайце Міністэрства адукацыі на адрасе www.edu.gov.by.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top