Служба на варце правапарадку

Служба на варце правапарадку

logotip

Дэпартамент аховы МУС Беларусі ажыццяўляе на дагаворнай аснове ахову аб’ектаў усіх форм уласнасці і асабістай маёмасці грамадзян. Супрацоўнікі падраз-дзялення стаяць на варце правапарадку, пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый дзейнічаюць зла-джана і аператыўна. Перад імі стаіць задача прадухіліць злачынствы, якія яшчэ не адбыліся, і тым самым зберагчы чыё-небудзь жыццё, здароўе, уласнасць.
Калектыў Жабінкаўскага райаддзела Дэпартамента аховы з гэтай задачай паспяхова спраўляецца, забяспечваючы асабістую і маёмасную бяспеку грамадзян і юрыдычных асобаў. І днём, і ўначы групы затрымання патрулююць аб’екты, сочаць за правапарадкам на вуліцах, прадухіляюць правапарушэнні і злачынствы.
Аховай аб’ектаў, кватэр і забеспячэннем грамадскага парадку штосутачна занята 25 супрацоўнікаў міліцэйскага і вольнанаёмнага складу.
Пад аховай нашага аддзела 96 аб’ектаў і 258 жылых дамоў, памяшканняў грамадзян. Усталявана і кантралюецца 95 кнопак трывожнай сігналізацыі для экстранага выкліку нарадаў міліцыі.
Усё больш грамадзян пераконваецца, што самы надзейны спосаб засцерагчы сябе і сваю сям’ю ад крадзяжоў і іншых злачынстваў — гэта скарыстацца паслугамі службы аховы. Найбольш пераканаўчым аргументам з’яўляецца той факт, што ў раёне на кантралюемых ПЦН аб’ектах крадзяжоў не дапушчана.
Забяспечваючы надзейную абарону кватэр грамадзян, іх маёмасці, ахоўваючы дзяржаўныя і сацыяльныя аб’екты, раённы аддзел аховы стрымлівае і прадухіляе беззаконне. Таму служба карыстаецца даверам грамадзян. Кожны павінен зразумець, што яго праца будзе больш плённай, а адпачынак больш спакойным, калі ён скарыстаецца паслугамі аддзела аховы і забяспечыць гарантыю захаванасці сваёй уласнасці.
Жабінкаўскі райаддзел аховы інфармуе, што лімітавыя тарыфы на аплату паслуг па ахове адной кватэры, жылога дома, кватэр і іншых памяшканняў з асабістай маёмасцю грамадзян устанаўліваюцца ў наступных памерах:
— для ўладальнікаў (кватэранаймальнікаў) кватэр у шматкватэрных жылых дамах і памяшканняў з асабістай маёмасцю грамадзян — 50 тысяч рублёў у месяц;
— для ўладальнікаў жылых дамоў (катэджаў), якія належаць грамадзянам на праве ўласнасці, — 50 тысяч рублёў штомесяц за ахову кожнага ўзроўню дома (катэ-джа).
Напрыклад, абсталяванне сродкамі сігналізацыі 1-пакаёвай кватэры (уваходныя дзверы і ўстаноўка аб’ёмных апавяшчальнікаў у пакоі, калідоры, кухні) яе ўладальніку абы-дзецца ў суму звыш 1800000 рублёў.
Пад ахову прымаюцца не толькі памяшканні, але і іншыя будынкі з асабістай маёмасцю грамадзян: гаражы, падвалы, хлявы, кантэйнеры для захоўвання тавараў ІП на рынках.

Увага!

Жабінкаўскі аддзел Дэпартамента аховы МУС Беларусі праводзіць конкурсны адбор і запрашае на службу ў органы ўнутраных спраў міліцыянераў-кінолагаў групы затрымання і міліцыянераў.
Абавязковыя ўмовы: грамадзянства Рэспублікі Беларусь; узрост да 25 гадоў; годны стан здароўя і фізічная падрыхтаванасць да службы ў праваахоўных структурах; адсутнасць кампраметуючага матэрыялу; наяўнасць станоўчых характарыстык з месцаў вучобы, работы, службы.
Супрацоўнікі маюць права на: рэгулярныя прэміяльныя даплаты; водпуск ад 30 да 45 каляндарных дзён; дадатковыя выплаты да водпуску на аздараўленне; магчымасць кар’ернага росту ў сістэме МУС; магчымасць навучання ў ВНУ з захаваннем заработнай платы на перыяд сесіі; іншагароднія атрымліваюць кампенсацыю за арэнду жылля па дагаворы; пенсійнае забеспячэнне наступае па дасягненні 45-гадовага ўзросту.
Калі вы марыце пра пачэсную службу і хочаце працаваць у дружным і надзейным калектыве, звяртайцеся ў Жабінкаўскі аддзел Дэпартамента аховы
(вул. 1 Мая, 3А, тэл. 2-14-70, 2-30-01, 2-22-01).
У нас працуюць сапраўдныя прафесіяналы, якіх адрозніваюць пачуццё абавязку і адказнасці, мужнасць, уменне хутка і правільна арыентавацца ў надзвычайных сітуацыях.
Ігар КАМІНСКІ, начальнік аддзела, маёр міліцыі.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top