У Новы год — са “старой знаёмай”

У Новы год — са “старой знаёмай”

IMG_0705 копия

Год 2015-ы ўжо спяшаецца. Адна з прыкмет яго набліжэння — чарговая падпісная кампанія, што праводзіцца зараз. Дзеля гэтага 11 снежня традыцыйна ў першым гарадскім аддзяленні паштовай сувязі ў Жабінцы ладзіўся абласны Дзень падпісчыка.
Жабінкаўцы афармлялі падпіску на першы месяц 2015-га, квартал або адразу на паўгоддзе, і нас, вядома ж, цікавілі найбольш тыя, хто падпісваўся на “Сельскую праўду”. У гэтым ім дапамагала паштальён Н.І.Басюк. Яна ўжо пяць гадоў абслугоўвае ўчастак №7, што ахоплівае вуліцы, размешчаныя ў цэнтральнай частцы горада.
— Паколькі кліентаў сваіх добра ведаю, — гаворыць Ніна Іванаўна, — не лянуюся хадзіць па хатах. Падпісваюцца людзі ахвотней у дзень выдачы пенсій або заробку, часта прызнаюцца, што чакаюць, як да іх завітаю.
Як і раней, найбольшым попытам карыстаецца раёнка, затым ідуць абласныя і рэспубліканскія выданні, у тым ліку “Народный доктор” і “Друг пенсионера” (усё ж значная колькасць падпісчыкаў — з ліку пажылых людзей).
Аднак першы, хто прадоўжыў у той дзень сяброўства з раёнкай на 2015 год і пры гэтым прызнаўся, што стала яна для яго ўжо “старой знаёмай”, — Андрэй Шыманскі. (Ягоныя фотаздымкі не аднойчы ўпрыгожвалі старонкі “Сельскай праўды”, ёсць яны і ў гэтым нумары). Н.Т.Макарэвіч, М.І.Данілюк, Г.Ц.Пятрашка ды іншыя цікавяцца навінамі краю, якіх багата ў газеце.
Так, у годзе, што вось-вось надыдзе, кожны зможа знайсці ў “Сельскай праўдзе” патрэбныя яму матэрыялы. Дзеля гэтага, паважаныя сябры, паспяшайцеся ў бліжэйшае паштовае аддзяленне або ветліва запрасіце свайго паштальёна: “Калі ласка, падпішыце на газету!”
Анатоль РОСТАЎ.
На здымку: падпіску «Сельскай праўды» афармляе паштальён першага гарадскога аддзялення Н.І.Басюк падпісчыкам А.А.Шыманскаму і М.І.Данілюку.
Фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top