IMG_2929 копия

Да святаў мы рыхтуемся загадзя, імкнемся ўнесці ў яго нейкую чароўнасць, непаўторнасць. Асабліва гэта прыкметна перад Новым годам. Што прынясе 2015-ы? Думаем, разважаем, спадзяемся на самае найлепшае. Кожны дзень набліжае яго. Перадсвяточны настрой адчуваецца паўсюдна.
Ужо даўно ў павільёнах на жабінкаўскім рынку з’явіліся ў продажы штучныя елкі і рознакаляровыя цацкі, мішура і сімвал 2015-га — драўляны блакітны баран ці авечка. Крышачку пазней у вокнах магазінаў, у вітрынах засвяціліся святочныя агеньчыкі, дзеці ў школах упрыгожылі вокны бялюткімі сняжынкамі і выцінанкамі на зімовыя сюжэты. Здаецца драбяза, а прыгожа і святочна.
Прыемна прайсціся па галоўных гарадскіх вуліцах. Тут аб набліжэнні прыгожага свята нагадваюць неонавыя дожджык-гірлянды на дрэвах, упоперак і ўздоўж вуліц Кірава і Свабоды, ля некаторых адміністрацыйных будынкаў, прыватных дамоў. Як заўсёды цікава “ўпрыгожыліся” жабінкаўскія меліяратары.
Але ўсе з захапленнем чакаюць, калі гарадскую плошчу ўпрыгожыць сімвал Новага года — зялёная лясная елка. Колькі памятаю, такі падарунак гараджанам дараць жабінкаўцы, якія дзесяцігоддзі расцілі на сваіх сядзібах іх. Сёлета зялёная прыгажуня “прыехала” ў цэнтр горада са Здзітава ад Марыі Паўлаўны Пархац.
У панядзелак яліну “ўзвялі” на плошчы рабочыя жыллёва-камунальнай гаспадаркі С.М.Гінь і А.А.Іваноў пад умелым кіраўніцтвам майстра У.У.Калішука. Дзень, другі і яна зазіхаціць рознымі агнямі гірляндаў.

Фотакалаж Ирыны ЖУК.

 

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top