Прощай, лето, прощай, «Книжный сезон»!

Прощай, лето, прощай, «Книжный сезон»!

Бывай, лета, бывай, “Кніжны сезон”
Вось і праляцела звонкае лета, і ў бібліятэках раёна завяршыліся летнія чытанні “Кніжны сезон”, якія дапамаглі дзецям цікава адпачыць, весела правесці свой вольны час, паўдзельнічаць у шматлікіх мерапрыемствах. Добра вабілі час юныя чытачы ў Сцяпанкаўскай, Азяцкай, Крыўлянскай, Маціевіцкай, Хмелеўскай сельскіх бібліятэках. Падведзены вынікі чытанняў, вызначыліся і ўзнагароджаны пераможцы.
Напрыканцы жніўня ў Жабінкаўскай дзіцячай бібліятэцы адбылося заключнае раённае мерапрыемства “Маскарад літаратурных герояў”. На гэты раз дзеці накіраваліся ў далёкае плаванне на яхце “Бяда” разам з капітанам Урунгелем (Таццяна Іванаўна Раманава) і Томам Соерам (Віка Войцік). На іх шляху з марскіх глыбіняў выйшаў Нептун (Дзіна Пракурат), які не хацеў пускаць падарожнікаў, пакуль яны не пагуляюць у вясёлую гульню і не адгадаюць ягоных загадак. Дзеці хутка справіліся з заданнем, а калі атрымалі трывожны сігнал “SOS”, прышвартаваліся да кніжнага вострава, дзе іх радасна сустрэлі Бураціна (Каця Гаўрылковіч) і Мальвіна (Даша Шаноева).
Капітан Урунгель паведаміў, што ліхія піраты хочуць захапіць востраў са скарбам. Яны запатрабавалі сундук з золатам. Але тут паявілася Каралева Кніга (Лена Пракурат) і сама аддала сундук, у якім замест золата ляжалі кнігі. Усе дзеці здагадаліся, што на востраве Чыталія з’яўляецца самым багатым скарбам.
У той дзень пераможцы “Кніжнага сезона” атрымалі падарункі. Узнагароджана больш чым 25 чалавек. Самай актыўнай маленькай чытачкай аказалася чатырохгадовая дашкольніца Злата Цупа, яна прачытала 51 кнігу.
Да мерапрыемства была аформлена выстава “Чыталі нашы мамы, чыталі нашы таты”, праведзена бяспройгрышная латарэя.
Г.ХАНДРЫКА, намеснік дырэктара ЦБС па рабоце з дзецьмі.
На здымку: удзельнікі “Маскараду літаратурных герояў”.
Фота Д.Пракурат.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top