На абароне правоў працаўніка

На абароне правоў працаўніка

IMG_2893

Адбылася VIII раённая справаздачна-выбарная прафсаюзная канферэнцыя работнікаў АПК, у якой удзельнічалі 47 дэлегатаў. Перад пачаткам яе ўдзельнікі змаглі пазнаёміцца з фотавыставай пра будні працоўных калектываў і прафсаюзных арганізацый.
Напярэдадні канферэнцыі прайшлі справаздачы і выбары ў пярвічках раёна. Пад час справаздачна-выбарнай кампаніі выбраны адзін новы старшыня прафкама.
Намаганні райкама і прафсаюзных камітэтаў, як адзначалася на канферэнцыі, былі накіраваны на паляпшэнне ўмоў жыцця работнікаў, удасканаленне аплаты працы і стварэнне бяспечных умоў яе, забеспячэнне сацыяльных гарантый, абарону інтарэсаў работнікаў, рэалізацыю сацыяльна-эканамічнай палітыкі дзяржавы.
Раённая прафсаюзная арганізацыя аб’ядноўвае 15 пярвічак. У справаздачным перыядзе тры пярвічкі былі рэарганізаваны ў сувязі з аб’яднаннем гаспадарак. Разам з тым, калі ў 2010 годзе сябрамі прафсаюза было 96,2% працуючых, дык сёння гэта — 98,1%.
На пасяджэннях прэзідыума разгледжана 545 пытанняў, якія датычыліся працоўнага заканадаўства, аховы працы, культурна-масавай дзейнасці, рэалізацыі Дырэктывы Прэзідэнта Беларусі №1 і інш. Клопат пра людзей — агульная справа ўлады і прафсаюзаў.
— Важнае месца ў прафсаюзнай рабоце займаюць пытанні развіцця сацыяльнага партнёрства, — выступаючы з дакладам, казала Ніна Уладзіміраўна Калыбская.—Упэўнена, што любыя зрухі ў паляпшэнні ўмоў працы і жыцця работнікаў, ёсць вынік партнёрства наймальнікаў і прафсаюза. Заключана новае тарыфнае пагадненне паміж упраўленнем сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, райкамам прафсаюза работнікаў АПК і філіялам “Жабінкаўскі раённы аграпрамысловы саюз” на 2012-2015 гады. Двойчы на год праводзіцца праверка яго выканання. На ўзроўні гаспадарак і арганізацый дзейніча-юць 14 калектыўных дагавораў, сёлета заключана 4 новыя, у 3 унесены змяненні і дапаўненні. Варта адзначыць, што ў сучасных умовах працоўнае заканадаўства рэкамендуе рэгуляваць значную частку працоўных зносін праз калектыўны дагавор. У якасці станоўчага прыкладу ў распрацоўцы, афармленні і прыняцці калектыўнага дагавора Н.У.Калыбская прывяла ААТ “Жабінкаўскі камбікормавы завод”. Ён утрымлівае раздзелы і палажэнні аб усім, што адбываецца на прадпрыемстве. Прадуманыя, змястоўныя калдагаворы распрацаваны таксама на ААТ “Жабінкаў-скі цукровы завод”, у ПМК-19, СВК “Рагазнянскі”, “Вазнясенскі”, “Хмелева”. Ва ўсіх іх прадугледжаны дадатковыя гарантыі, кампенсацыі, льготы і выплаты. Напрыклад, аказваюцца матэрыяльныя дапамогі пры нараджэнні дзіцяці, пры ўступленні ў шлюб і г.д., арганізоўваецца гарачае харчаванне механізатараў з аплатай за кошт прадпрыемства ад
70 да 100% кошту і г.д.
Галоўны набытак любой цывілізаванай краіны — гэта людзі. Дзе, у якіх умовах яны працуюць — ад гэтага залежыць дабрабыт нацыі ў цэлым. У прафсаюзных арганізацыях АПК створана 16 камісій у ахове працы, абрана 72 грамадскія інспектары. Наведваюцца фермы, рамонтныя майстэрні, ма-шынныя двары, КЗСы — толькі не з мэтай пакарання і выпісвання штрафаў, а аказання канкрэтнай дапамогі ў ліквідацыі парушэнняў.
Арганізаваны і дзейнічаюць раённыя спаборніцтвы на ўборцы ўраджаю зернебабовых культур, нарыхтоўцы кармоў, раённы агляд-конкурс у ахове працы, агляд гатоўнасці машынных двароў, вызначаюцца лепшыя механізатары і інш. За ўдзел у аглядах-конкурсах абласным і раённым камітэтамі былі заахвочаны МТФ “Рудка” (СВК “Хмелева”), “Шпіталі” (СВК “Шпіталі”), “Азяты” (ПУАП “Азяты”), “Бусні” (СВК “Рагазнянскі”), “Стрыганец-1” (ААТ “Ракітніца”), “Якаўчыцы”, “Курпічы” (ААТ “Жабінкаўскі”), рамонтныя майстэрні і машынныя двары СВК “Рагазнянскі” і “Хмелева”.
Дзесяць гадоў запар райкам прафсаюза работнікаў АПК ўзнагароджвае ўсіх “тысячнікаў” на ўборцы і адвозцы збожжа. Напрыклад, калі ў 2013 годзе 16 камбайнераў і 10 вадзіцеляў атрымалі падарункі, то сёлета адпаведна 58 і 13.
Многае робіцца ў арганізацыі культурна-масавых і спартыўных мерапрыемстваў. Традыцыяй стала правядзенне раённай спартакіяды сярод работнікаў АПК. Самыя спартыўныя кіраўнікі арганізацый не толькі стралялі з пнеўматычнага пісталета, але й плавалі, гулялі ў настольны тэніс, перацягвалі канат. Чацвёрты год сябры прафсаюза наведваюць спартыўны комплекс “Бадзёрасць”. Арганізуецца і праводзіцца раённы агляд-конкурс на лепшую пастаноўку масавай фізкультурна-аздараўленчай і спартыўнай работы ў працоўных калектывах. Пераможцы яго — інструктары ў фізічнай культуры і спорце камбікормавага і цукровага заводаў Юрый Іванавіч Панасюк і Анатоль Ягоравіч Данільчанка.
Асаблівай увагі да сябе, на думку дакладчыка, патрабуе моладзь. Маладыя спецыялісты, якія прыходзяць у сельскія гаспадаркі, дадаткова да заробку атрымліваюць даплату ў дзве тарыфныя стаўкі першага разраду на працягу першых двух гадоў працы, пад час трох наступных — тры тарыфныя стаўкі (такіх у раёне — 26 чалавек). Сёлета на Жабінкаўшчыне прыступілі да працы 23 маладыя спецыялісты, 3 ужо выбылі. Некаторых з іх не задавальняе заробак, іншых ненарміраваны рабочы дзень, праца ў суботу, адлегласць ад райцэнтра.
У арганізацыях раёна практыкуецца такая форма работы з моладзю, як настаўніцтва. У СВК “Шпіталі”, “Маціевічы”, “Вазнясенскі” “настаўнікі” атрымліваюць пэўныя даплаты за далучэнне маладых спецыялістаў да працоўных будняў, прывіццё ім практычных навыкаў.
Не забываюць праф-саюзныя актывісты пра матуляў, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, працы, пенсіянераў, доўгажыхароў.
Абмяркоўваючы спра-ваздачу, старшыні прафкамаў СВК “Вазнсенскі” М.Д.Гала-вейка, СВК “Рагазнянскі” Ж.М.Трафімук, ААТ “Жабінкаўскі камбікормавы завод” В.М.Якубук, ПМК-19 В.М.Ляўчук і ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод” І.К.Якубук расказвалі, што робіцца ў калектывах па захаванні працоўнай дысцыпліны, стварэнні бяспечных умоў працы, павышэнні яе эфектыўнасці, удасканаленні сацыяльнага партнёрства.
IMG_2885Напрыклад, старшыня прафкама камбікормавага завода В.М.Якубук спыніўся на праводзімай культурна-масавай і спартыўна-аздараўленчай рабоце. Сёлета прафсаюзны камітэт прадпрыемства правёў 27 мерапрыемстваў, у іх ліку конныя і пешыя маршруты, турыстычныя паходы па рэках Шчара і Нёман. Моладзь прымае актыўны ўдзел ва ўнутрызаводскіх спартакіядах.
Валянціна Міхайлаўна Ляўчук з ПМК-19 у сваім выступленні, у прыватнасці, расказала, што згодна з Тарыфным пагадненнем і калектыўным дагаворам, праводзяцца мерапрыемтсвы, якія гарантуюць здаровыя і бяспечныя ўмовы працы. На сумесных пасяджэннях адміністрацыі і прафкама штоквартальна аналізуецца статыстыка захваральнасці работнікаў, таму што яны працуюць на адкрытым паветры. Меліяратары забяспечваюцца спецы-яльнай вопраткай і абуткам, сродкамі індывідуальнай аховы. На мерапрыемствы ў ахове працы сёлета выдаткавана звыш 127 мільёнаў рублёў, праведзена прафілактычная імунізацыя ад рэспіраторных хвароб.
Жанна Мікалаеўна Трафімук з СВК “Рагазнянскі” у сваім дакладзе найбольш увагі надала бяспецы працы, павышэнні ролі і аўтарытэту прафсаюзнай арганізацыі ў рашэнні пытанняў забеспячэння канстытуцыйных правоў і гарантый грамадзян, замацаванні працоўнай і вытворчай дысцыпліны, стварэнні маральна-псіхалагічнага клімату ў калектыве, аплаты працы работнікаў і інш.
Словам, вялася шчырая гаворка аб ролі прафсаюзаў у развіцці аграпрамысловага комплексу. У рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел старшыня раённага Савета дэпутатаў С.В.Мартысюк, начальнік райсельгасхарчу С.Л.Стасевіч, намеснік старшыні райвыканкама А.С.Ануфрыюк, загадчык аддзела сацыяльна-эканамічнай работы абласнога камітэта праф-саюза работнікаў АПК В.М.Ключэўская.
IMG_2879Падводзячы вынікі работы канферэнцыі, АПК Вольга Мікалаеўна Ключэўская, у прыватнасці, адзначыла:
— Прафсаюз работнікаў АПК — гэта самая буйная грамадская арганізацыя на Брэстчыне. У вобласці налічвае 121 тысячу сяброў, 541 “пярвічку”, 16 раённых і 7 аб’яднаных арганізацый Таксама выступоўца падкрэсліла, што на Жабінкаўшчыне сярэдняя зарплата вышэйшая, чым у вобласці. Актуальным застаецца пытанне аб устанаўленні тарыфнай стаўкі першага разраду.
Дэлегаты прызналі работу жабінкаўскага камітэта прафсаюза работнікаў АПК за справаздачны перыяд здавальняючай, зацвердзілі даклад рэвізійнай камісіі, прынялі пастанову канферэнцыі.
Затым удзельнікі яе адкрытым галасаваннем абралі новы склад райкама. Старшынёй райкама прафсаюзаў работнікаў АПК выбрана Н.У.Калыбская.
Запісала Святлана БЯЛЯК.
Фота Ірыны ЖУК.

 

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top