“Карамелькі” — лепшыя ў рэспубліцы!

“Карамелькі” — лепшыя ў рэспубліцы!

CAM00910

У клубе цукровага завода не першы год юным жабінкаўцам прапаноўваюць развіваць танцавальныя і вакальныя здольнасці. У ансамблі “Цукарынка”, які неаднойчы пабываў за мяжою з канцэртнай праграмай, дзеці рознага ўзросту танцуюць з задавальненнем. Ну, а тыя дзяўчынкі, якія маюць прыгожы тэмбр голасу і слых, і мараць аб сцэне, пад кіраўніцтвам Галіны Іванаўны Міцковіч вучацца спяваць у ансамблі “Карамелькі”. Юныя вакалісткі неаднойчы дэманстравалі свой талент і ўменні на раённай сцэне. А нядаўна пры падтрымцы адміністрацыі ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод” 5 удзельніц ансамбля ездзілі “асвойваць” сталічную сцэну. Яны ўдзельнічалі ў IV адкрытым конкурсе мастацтваў “Крыштальная ліра”, які сабраў каля 100 юных талентаў з усёй краіны. Ульяна Новік, Паліна Міцковіч і Ангеліна Куркова з песняй “Новае пакаленне” выступалі вельмі ўдала і занялі І месца ў намінацыі “Ансамбль”, а Міланья Муха і Аляксандра Радкевіч атрымалі дыпломы удзельнікаў конкурсу. Віншуем дзяўчынак з такой прыемнай перамогай і жадаем чарговых поспехаў на песенным небасхіле!
Святлана БЯЛЯК.
На здымку: пераможцы конкурсу “Крыштальная ліра” — ансамбль “Карамелькі”.
Фота Г.МІЦКОВІЧ.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top