Добрым словам і песняй кранулі іх душы

Добрым словам і песняй кранулі іх душы

IMG_2906

Дзень інвалідаў Рэспублікі Беларусь — гэта падстава для людзей, якія маюць інваліднасць, нагадаць пра сябе грамадству, дзяржаве. Апошнія ў гэты дзень трымаюць справаздачу аб зробленым для інвалідаў і абмяркоўваюць што яшчэ трэба зрабіць, каб аблегчыць іх жыццё. Кіраўніцтва нашай краіны, дарэчы, не забывае такіх людзей, выплачвае ім дапамогі па інваліднасці і робіць усё для таго, каб яны не адчувалі сябе адзінокімі.
У мінулую сераду зала гарадскога Дома культуры была IMG_0679аддадзена людзям з абмежаваннямі ў здароўі. Лёгкая, прыемная музыка гучала ў фае, тым IMG_2911самым, запрашала на сустрэчу, якая пачалася з закліку вядучай быць міласэрнымі і ўважлівымі да такіх людзей пастаянна.
Начальнік упраўлення працы, занятасці і сацыяльнай абароны

райвыканкама Любоў Фёдараўна Селівонік пажадала ўсім здароўя, чалавечага цяпла, дабрабыту, каб ніколі не ведалі ні гора, ні бяды нашы сем’і. Яна адзначыла, што раённая арганізацыя Беларускага таварыства інвалідаў аб’ядноўвае каля 300 чалавек. “Усім вам, вядома, хочацца яшчэ большай увагі і дапамогі ад дзяржавы, ад нас, здаровых людзей, — сказала яна. — Мы стараемся ажыццяўляць усе праграмы, накіраваныя на рэабілітацыю інвалідаў. Гэта дапамагае ім адчуваць сябе патрэбнымі грамадству. Так, у вас ёсць фізічныя недамаганні, але яны не абмяжоўваюць вашу рэальную чалавечую годнасць. У некаторых з вас ёсць прыродны талент, які дапамагае жыць дастойна”.
Потым самым актыўным інвалідам былі ўручаны сувеніры і для ўсіх, хто прыйшоў на сустрэчу, прагучалі цудоўныя песні, музыка ў выкананні Аксаны Пракошынай, народнага хору ветэранаў “Тонус”, салістак Марыі Бахаравай, Наталлі IMG_0676Сяргеевай, кіраўніка народнай эстраднай групы “Аляксандр-парк”, Алесі Жукавай, Валерыя
Няменьшага, Валянціны Панятоўскай і Уладзіміра Юрасіка.
Спадзяюся, што ўсе пакідалі залу гарадскога Дома культуры з добрым настроем, усмешкамі на тварах і з удзячнасцю за дастаўленыя прыемныя хвіліны.
Алена ЧЫРКУН, метадыст арганізацыйна-метадычнага цэнтра аддзела ідэалагічнай работы, культуры і спраў моладзі райвыканкама.
На здымках: Дзень інвалідаў Рэспублікі Беларусь у Жабінцы.
Фота Ірыны ЖУК.

 

 

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top