Пра гарызонты маладых

Пра гарызонты маладых

IMG_2914

Месяц таму вучні першай і другой гарадскіх школ Жабінкі паўдзельнічалі ў акцыі “Гарызонты сённяшняга — перспектывы на будучыню”, якую праводзіў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь У.І.Пузырэўскі. 3 снежня сталі вядомы пераможцы акцыі.
Юнакі і дзяўчаты пазнаёміліся з працай беларускага Парламента, ім дазволілі не толькі прайсці ў залу, дзе нараджаюцца законы, але нават пастаяць за трыбунай, з-за якой выступаюць дэпутаты, і пасядзець на працоўных месцах у Прэзідыуме Палаты IMG_2915прадстаўнікоў.
У фае жабінкаўскія школьнікі пазнаёміліся з музеем, які распавядае пра гісторыю і сучаснасць парламентарызму ў Беларусі. За “круглым сталом” У.І.Пузырэўскі расказаў, з чаго складаецца дэпутацкі працоўны дзень. Адказваючы на пытанні юных гасцей, асабіста падзякаваў кіраўніцтву ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод” у асобе генеральнага дырэктара В.Р.Міронава за дапамогу ў арганізацыі запамінальнага падарожжа і выдзяленне камфартабельнага аўтатранспарту.
Гэтым праграма знаходжання ў горадзе-героі Мінску не была вычарпана. Вучні таксама наведалі Музей Вялікай Айчыннай вайны, адчынены напярэдадні святкавання 70-ай гадавіны вызвалення Беларусі, Палац Рэспублікі, Аляксандраўскі сквер, адкуль бачная Адміністрацыя Прэзідэнта краіны, і знак “Нулявы кіламетр”, з якога пачынаецца адлік дарог ва ўсе накірункі краіны. Школьнікам было прыемна знайсці на “Нулявым кіламетры” Брэст і родную Жабінку.
Па выніках паездкі ў сталіцу Уладзімір Іванавіч прапанаваў юным жабінкаўцам напісаць сачыненні-водгукі і пісьмова падзяліцца сваімі ўражаннямі. Нядаўна ён наведаў Жабінку, каб адзначыць аўтараў лепшых работ.
Выступаючы перад школьнікамі, У.І.Пузырэўскі патлумачыў, з якой мэтаю другі год запар праводзіцца такая акцыя:
— Жыццё няспыннае, яно — бы кола. Хутка надыдзе час, калі вы заменіце нас, і ўжо вам давядзецца вырашаць дарослыя пытанні, а дзеля гэтага патрэбна пашыраць светапогляд. Калі будзеце ставіць перад сабой мэты — абавязкова іх дасягнеце. Да моладзі асаблівая ўвага і з боку Прэзідэнта краіны, тым больш, што наступны год — ваш! Хачу, каб у Год моладзі ў Парламенце пабывалі і вясковыя школьнікі, такім чынам за тры гады ў акцыі паўдзельнічаюць каля 400 вучняў з Брэстчыны.
А сёлета перамог вучань 9 “А” класа СШ №1 г.Жабінка Дзмітрый Казей. З рук дэпутата вышэйшага заканадаўчага органа краіны за актыўную жыццёвую пазіцыю ён атрымаў падзяку і планшэт. У марах, выказаных на старонках свайго сачынення, юнак ужо бачыць сябе студэнтам, а вышэйшая адукацыя яму патрэбна, “каб стаць потым пісьменным спецыялістам і ўсе свае веды прымяніць на карысць нашай дзяржавы — Рэспублікі Беларусь”.
Адна з найбольш кранальных пісьмовых работ, як адзначыла намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму К.М.Сіда, належыць пяру аднаклас-ніка Дзімы — Уладзіславу Партэю. Яму Уладзімір Іванавіч падараваў уласную ручку “Паркер”. Яшчэ адна пісьмовая падзяка ад дэпутата і ручка на добры ўспамін перададзены дзесяцікласніцы другой гарадской школы Арыне Фалеўка.
Да добрых слоў, выказаных У.І.Пузырэўскім, далучылася і намеснік старшыні райвыканкама А.С.Ануфрыюк, якая адзначыла, што: акцыя “Гарызонты сённяшняга — перспектывы на будучыню” — асаблівая ў сваім родзе, яна дазваляе моладзі на ўласныя вочы пабачыць і адчуць, якія захады робяць улады дзеля дабрабыту маладых, перад якімі шырока раскрываюцца гарызонты развіцця.
Анатоль РОСТАЎ.
На здымках: пераможца акцыі Дзмітрый Казей атрымлівае каштоўны падарунак ад У.І.Пузырэўскага;
у час мерапрыемства.
Фота Ірыны ЖУК.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top