Брэстчына адзначыла 75-годдзе

get_img

Больш за тысячу гасцей прыбылі ў Брэст на ўрачыстасці з нагоды 75-годдзя ўтварэння вобласці. На святкаванне былі запрошаны кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, міністэрстваў і ведамстваў. Сваіх прадстаўнікоў дэлегавалі Гродненская, Мінская, Гомельская вобласці, суседняя Польшча. Дэлегацыямі з лепшых працаўнікоў быў прадстаўлены кожны раён. Жабінкаўскую ўзначальвалі старшыні райвыканкама Ф.Ф.Каланчук і райсавета get_img (1)С.В.Мартысюк. Усяго прысутнічала на свяце, якое праходзіла ў спарткомплексе “Вікторыя”, больш за тры тысячы ўдзельнікаў.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітальны адрас жыхарам вобласці, у якім павіншаваў з юбілеем. Яго зачытаў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Анатоль Ліс. Намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Калінін зачытаў прывітальны адрас ад прэм’ер-міністра Беларусі.
У час урачыстага мерапрыемства адбылася цырымонія ўганаравання новых уладальнікаў звання “Ганаровы грамадзянін Брэсцкай вобласці”. Яго ўдастоены Віктар Іванавіч Бурскі, былы старшыня Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта; Анатоль Антонавіч Зеляноўскі, былы першы сакратар Брэсцкага абласнога камітэта Кампартыі Беларусі; Архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Стэфан (Корзун Ігар Пятровіч), кіраўнік мясцовага рэлігійнага аб’яднання “Пінская епархія Беларускай Праваслаўнай Царквы”; Сяргей Лаўрэнцьевіч Макаранка, алімпійскі чэмпіён, заслужаны майстар спорту, заслужаны трэнер БССР, заслужаны дзеяч фізічнай культуры і спорту БССР; Марыя Пят-
роўна Восі-пава, прафесар кафедры педагогікі па-
чатковага навучання Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна.
Да цяперашняга часу ў спісе ганаровых грамадзян вобласці было 6 імёнаў, у тым ліку першага беларускага касманаўта Пятра Клімука, старшыні калгаса “Савецкая Беларусь”, двойчы Героя Сацыялістычнай Працы Уладзіміра Бядулі, алімпійскай чэмпіёнкі 2004 года, “белай маланкі” Юліі Несцярэнка, Героя Беларусі Пятра Пракаповіча.
Падзяка прэзідэнта была аб’яўлена рэктару Баранавіцкага дзяржаў-нага ўніверсітэта Васілю Качурку, дырэктару СТАА “ПП Палессе” з Кобрына Андрэю Гольцману, загадчыку аддзялення каардынацыі забору органаў і тканак для трансплантацыі Брэсцкай абласной бальніцы Расціславу Лаўрынюку. Ганаровае званне “Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь” прысвоена вядучаму май-стру сцэны Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі — Міхаілу Мятліцкаму.
Вялікая група працаўнікоў Брэстчыны была ўдастоена высокіх дзяржаўных узнагарод. У прыватнасці, медалём “За працоўныя заслугі” ўзнагароджана 11 чалавек. Брэсцкая вобласць працягвае ўпэўнена рухацца па шляху ўма-цавання эканамічнага патэнцыялу і павышэння якасці жыцця, росту дабрабыту жыхароў. Аб гэтым заявіў на свяце старшыня Брэсцкага абл-выканкама Канстанцін Сумар. Ён адзначыў, што за апошнія пяць гадоў адбылося многа пазітыўных зрухаў у эканоміцы рэгіёна. Аб’ём валавага рэгіянальнага прадукту ў супастаўных цэнах павялічыўся амаль на 18%. Забяспечаны рост аб’ёмаў прадукцыі прамысловасці і сельскай гаспадаркі. Комплексная мадэрнізацыя дазволіла павысіць эфектыўнасць вытворчасці, стварыць новыя прадпрыемствы і рабочыя месцы, павялічыць эканамічны патэнцыял рэгіёна. “Вобласць — лідар у аб’ёмах экспарту сельскагаспадарчай прадукцыі і прадуктаў харчавання. За пяць гадоў прадпрыемствы рэгіёна змаглі павялічыць экспарт гэтай групы тавараў у два разы. За дзевяць месяцаў экспартныя пастаўкі прадуктаў харчавання склалі 1,1 мільярда долараў. Гэта на 6,4% больш чым за аналагічны перыяд мінулага года”, — паведаміў Канстанцін Сумар.
Урачыстае мерапры-емства завяршылася вялікім святочным канцэртам.
БелТА.
На здымках: пад час святкавання юбілею.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*