Арыенцір — абарона інтарэсаў грамадзян

Арыенцір — абарона інтарэсаў грамадзян

IMG_0669 копия

Штогод у першую суботу снежня страхавыя работнікі адзначаюць сваё прафесійнае свята. Беларуская дзяржаўная страхавая арганізацыя цяпер самая буйная страхавая кампанія ў нашай краіне. Напярэдадні прафесійнага свята работнікаў гэтай сферы актуальнымі думкамі дзеліцца дырэктар прадстаўніцтва Белдзяржстраху ў Камянецкім раёне Эльміра Уладзіміраўна Несцер.

— У сакавіку 2010 года на базе двух раёнаў — Жабінкаўскага і Камянецкага — ўтварылася адно прадстаўніцтва Белдзяржстраху ў Камянецкім раёне. Наша галіна мае прафесійныя асаблівасці. Кліент не толькі атрымлівае надзею, упэўненасць на будучыню, але ў канчатковым выніку давярае нам ахову маёмасці, здароўя і нават жыццё. Белдзяржстрах заўжды імкнецца выканаць узятыя на сябе абавязацельствы. Пацвярджэнне таму — штогадовае павелічэнне колькасці дагавораў страхавання ў нашым прадстаўніцтве. Так, за студзень-кастрычнік заключана 13,3 тысячы дагавораў абавязковага страхавання, што на 700 больш, чым за такі ж перыяд мінулага года. “Плюс” 600 дагавораў таксама па добраахвотным страхаванні ад няшчасных выпадкаў і інш. Усяго наша каманда за 10 месяцаў сабрала 4,4 мільярда рублёў страхавых узносаў, што больш чым на 1 мільярд у параўнанні з мінулым годам.
За кожнай гэтай лічбай стаяць людзі — супрацоўнікі нашага прадстаўніцтва. Трэба аддаць даніну павагі ўсім спецыялістам, якія сумленна адносяцца да працы, ад якіх залежаць канчатковыя набыткі аддзела.
Цяжка нават вылучыць лепшых. Асабліва цёплых слоў падзякі заслугоўваюць Ганна Паўлаўна Буракіна, Марыя Паўлаўна Блоцкая, Ганна Канстанцінаўна Жук, Таццяна Віктараўна Шабацько, Любоў Паўлаўна Ястрабкова, Ніна Іванаўна Кажамяка і інш. Важкі ўклад у развіццё страхавых паслуг на Жабінкаўшчыне ўнеслі і ветэраны службы Валянціна Васільеўна Лазоўская, Лілія Сямёнаўна Мяснікова, Валянціна Міхайлаўна Дулевіч, Марыя Сцяпанаўна Дзмітрук, Лявонцій Паўлавіч Якімец і інш. Некаторыя яшчэ працягваюць працаваць у калектыве, іншыя на заслужаным адпачынку. Усяго ў аддзеле па аказанні страхавых паслуг у Жабінкаўскім раёне, якое ўзначальвае Таццяна Якаўлеўна Руцюк, працуюць 9 страхавых агентаў і 5 спецыялістаў. І ўсе яны намагаюцца данесці да людей галоўнае — не толькі нам гэта патрэбна, але і вам — страхавальнікам, каб не застацца адзін на адзін з бядой.
— Якія віды страхавання ў насельніцтва карыстаюцца найбольшым попытам?
— Зразумела, добраахвотнае страхаванне збудаванняў, хатняй маёмасці, кватэр, жывёл, ад няшчасных выпадкаў і захворванняў. Паступова да людзей прыходзіць разу-менне таго, што менавіта страхаванне дазволіць кампенсаваць страты на выпадак розных няшчасцяў ад прыродных катаклізмаў, пажараў, затапленняў… Ды ўсё можна застрахаваць — дом, маёмасць, мабільны тэлефон, любімага сабаку, нават самалёт і касмічныя апараты! Часта звяртаюцца да нас, каб застрахаваць адказнасць, —
напрыклад, кран забылі закрыць і “затапілі” суседзяў паверхам ніжэй, альбо ваша карова паламала рогам плот аднавяскоўца — у такім выпадку мы кампенсуем урон. Адзінае, ад чаго яшчэ не страхавалі — ад няшчаснага кахання (смяецца).
— Эльміра Уладзімі-раўна, віды страхавання, вядома, пашыраюцца. Што новага прапаноўваеце сваім кліентам?
— Хачу параіць ім засяродзіць увагу на страхаванні медыцынскіх расходаў. Сёння кожны чалавек пры заключэнні гэтага дагавору са страхавым полісам можа прайсці як амбулаторнае абследаванне, так і стацыянарнае лячэнне, а таксама набыць медыцынскія прэпараты за кошт поліса. Яшчэ з наві-нак — рэпрадуктыўны від страхавання. Парадзіха (да 20 тыдняў) можа застрахаваць сябе на выпадак паталогій пад час цяжарнасці і родаў, а таксама немаўля. Папулярным становіцца страхаванне пародзістых катоў і сабак. Вельмі многа ўладальнікаў аўто, з якімі заключаем дагаворы страхавання “КАСКА” тэрмінам на 1 год, з магчымасцю аплаты ў некалькі этапаў.
— А што страхавая кампанія можа прапанаваць тым, хто выязджае за мяжу?
— Усе ведаюць, што за мяжой трапіць у бальніцу або нават выклікаць урача вельмі дорага. Аднак, калі здарылася непрадбачанае, то, маючы страхавы поліс Белдзяржстраху, вам вернуцца ўсе затраты.
— Вашы пажаданні кліентам у прафесійны дзень?
— Хачу найперш павіншаваць усіх супра-цоўнікаў і ветэранаў страхавой кампаніі “Белдзяржстрах” і пажадаць моцнага здароўя, бадзёрасці духу, актыўнасці і энергічнасці ў рабоце. А нашых страхавальнікаў запэўніваю ў тым, што і далей мы будзем арыентавацца на аказанне якасных і паўнавартасных страхавых паслуг у ахове асабістых і маёмасных інтарэсаў. Чакаем вас па адрасе: г.Жабінка, вул.Піянерская, д.17 і ў кожным сельскім Савеце.
— Дзякуй за гутарку.
Запісала Святлана БЯЛЯК.
На здымку: А.С.Шацярова, В.В.Лазоўская, С.Я.Асійчук, Л.П.Ястрабкова, Н.І.Кажа-мяка, Г.П.Буракіна, Н.В.Дамарад, А.А.Курыль-чык, Т.В.Шабацько, Г.К.Жук, І.В.Давыскіба, А.В.Партная, Э.У.Несцер, С.У.Шумская, М.П.Блоцкая.
Фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top