Лідары галіны

Лідары галіны

_DSC7266

Напрыканцы лістапада ў беларускай сталіцы адбыўся ХХІІ Міжнародны эканамічны форум. Праводзіўся ён у Палацы Рэспублікі з удзелам прадстаўнікоў ад бізнес-рэйтынгавых прадпрыемстваў нашай краіны, Азербайджана, Украіны, Казахстана і Расіі. Сярод беларускіх прадпрыемстваў у форуме ўдзельнічала ААТ “Жабінкаўская сельгастэхніка”, у прыватнасці, яго кіраўнік Уладзімір Мікалаевіч Дземідзюк і галоўны інжынер Павел Іванавіч Прыбыш. “На сустрэчы былі абмеркаваны асаблівасці супрацоўніцтва нацыянальных беларускіх прадпрыемстваў з міжнароднымі саюзамі і аб’яднаннямі, вопыт прымянення навейшых тэхналогій у вядзенні бізнесу”, — расказаў Уладзімір Мікалаевіч.
Не абышлося на форуме без узнага-роджвання лідараў Нацыянальнага бізнес-рэйтынгу ў розных галінах эканомікі, кіраўнікоў і супрацоўнікаў прадпрыемстваў, якія змаглі забяспечыць высокія вытворчыя вынікі і максімальную рэнтабельнасць, а таксама прымаюць актыўны ўдзел у развіцці калектыву і краіны ў цэлым.
ААТ “Жабінкаўская сельгастэхніка” ад Саюза Нацыянальнага бізнес-рэйтынгу Беларусі атрымала званне “Лідар галіны 2013” і сертыфікат на права аказання паслуг па ўсёй краіне. Дадзены рэйтынг вызначае сапраўдных лідараў у эканоміцы выключна на аснове дадзеных афіцыйнай статыстыкі і паводле вынікаў фінансавай справаздачнасці. Ордэнам “Зорка славы. Эканоміка Беларусі” ўзнагароджаны дырэктар калектыву Уладзімір Дземідзюк. Дарэчы, такой узнагародай ушаноўваюцца кіраўнікі, якія змаглі вывесці прадпрыемства ў лідары галіны ў рэгіёне ці краіне.
Лістапад прынёс кіраўніку Жабінкаўскай сельгастэхнікі яшчэ адну ўзнагароду — Ганаровую грамату Рэспубліканскага аб’яднання “Белаграсэрвіс”.
Нагруднага медаля “За заслугі і дасягненні” ўдастоены галоўны інжынер ААТ “Жабінкаўская сельгастэхніка” Павел Прыбыш за значны ўклад у развіццё вытворчасці і прафесійнае майстэрства.
Людміла КОСЦІНА.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top