На зямлі няма “лішніх” людзей

На зямлі няма “лішніх” людзей

P1090218

Мы жывем у трэцім тысячагоддзі і павінны адказна адносіцца да тых людзей, якія маюць абмежаваныя магчымасці. Паводле дадзеных ААН, кожны дзясяты чалавек на планеце інвалід, адзін з дзесяці з фізічнымі, разумовымі ці сэнсарнымі парушэннямі і не менш за 20% усяго насельніцтва маюць пагаршэнне здароўя. Людзей з інваліднасцю трэба ўспрымаць і паважаць такімі, якімі яны ёсць, забяспечваць іх права прымаць самастойныя жыццёвыя рашэнні і ствараць умовы для іхняй жыццядзейнасці, а не прыстасоўваць іх да грамадства.

Жыццё любога чалавека складаецца са зносін і ўзаемадзеяння з іншымі. На жаль, у нашай краіне, асабліва ў маленькіх гарадах і сельскай мясцовасці, не так многа месцаў, дзе б людзі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця маглі знайсці суразмоўнікаў, якія жадаюць раздзяліць з імі іх эмацыянальны стан. Яны могуць сустрэцца, падзяліцца сваімі пачуццямі, праблемамі дома, а таксама ў сацыяльна-рэабілітацыйным цэнтры для людзей-інвалідаў. Наведванне такіх цэнтраў дае магчымасць чалавеку з абмежаваннямі рэалізаваць сябе ў дзейнасці, знайсці сяброў і добрых знаёмых. З гэтай мэтай у нашым раёне ў дзяржаўнай уста-нове “Жабінкаўскі тэрыта-рыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” 20 снежня 2010 года было адчынена аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў. Яго ўзначальваю я, а наведвае 20 чалавек. Гуртком кіруе Ірына Яўге-наўна Шостыр, якую любяць і цэняць за творчасць і ўмелыя рукі. Аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў размешчана ў новым будынку, дзе ёсць творчая майстэрня для заняткаў у гуртках па інтарэсах; майстэрня для працоўнай рэабілітацыі і працатэрапіі; зона адпачынку для рэлаксацыі і зняцця напружання; пакой для правядзення заняткаў сацыяльна-бытавой рэа-білітацыі і прыёму ежы; пакой гігіены; зала для правядзення культурна-масавых мерапрыемстваў. Дзверы аддзялення заўсёды адчынены для людзей, якія маюць інваліднасць. Мы дапамагаем маладым людзям з абмежаванымі магчымасцямі паверыць у сябе і набыць пачуццё патрэбы і супрычаснасці да грамадства. Тут кожны чалавек-інвалід можа паспрабаваць сябе ў розных відах творчасці: папрацаваць з глінай ці бісерам, са скурай або праявіць сябе ў іншай творчасці. Напрыклад, Юра Місіюк і Андрэй Ткачук займаюцца пляценнем з бісеру, Саша Саўчук — дэкаратыўнай творчасцю, Ларыса Біч і Галя Барысава любяць вязаць, Каця Кісель пастаянная ўдзельніца канцэртаў, Анжэла Шыкунец шые. Кожны займаецца тым, што яму падабаецца і найлепш атрымліваецца.
Каб разнастаіць жыццё маладых людзей, спецыялісты аддзялення па меры магчымасці арганізоўваюць і праводзяць святы, экскурсіі, сустрэчы з маладымі інвалідамі іншых гарадоў, удзельнічаюць у розных фестывалях. Многія да наведвання аддзялення ніколі не выязджалі за межы Жабінкі. За час яго працы маладыя людзі пабывалі ў мемарыяльным комплексе “Брэсцкая крэпасць-герой”, у Жабінкаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі, музеі імя Суворава ў Кобрыне, пазнаёміліся са славутасцямі Камянца.
Акрамя таго, у нас праводзяцца заняткі па навучанні навыкам заха-вання асабістай гігіены, карыстання кухонным і санітарна-тэхнічным абсталяваннем, сталовымі і бытавымі прыборамі. Маладыя людзі вучацца гатаваць ежу, прыбіраць жытло, карыстацца грамадскім транспартам, ажыццяўляць пакупкі ў магазінах. У аддзяленні працуе спецыялізаваная швейная майстэрня, дзе праходзяць працоўную адаптацыю і рэабілітацыю інваліды. Яны шыюць пасцельную бялізну і ручнікі. Яе ўжо прайшлі 6 чалавек, на наступны год атрымаюць магчымасць набыць навыкі яшчэ 3 чалавекі. Праца ў майстэрні дае маладым людзям ільготны пераход з сацыяльнай на працоўную пенсію.
На зямлі няма “лішніх” людзей. Тыя, хто мае абмежаваныя магчымасці здароўя, выконваюць сваю місію — заклікаюць нас задумацца над сацыяльнымі працэсамі ў грамадстве. Кожны такі чалавек мае сваю ўласную думку і жаданне, такое ж, як і ў здаровых. Яму таксама сніцца мора, ён можа марыць і мае права проста жыць і знаходзіцца побач з намі.
Іна ДАВІДЧЫК, загадчыца аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў РТЦСАН.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top