Па гонкіх рэйках у заўтрашні дзень

 IMG_0646

На здымку: у пакоі славы Жабінкаўскай дыстанцыі пуці майстар участка дэфектаскапіі А.М.Гінь, брыгадзір (вызвалены) прадпрыемстваў чыгуначнага транспарту і метрапалітэнаў І.М.Каласей, сакратар В.А.Іванюк, дарожны майстар М.М.Нікіцюк, кіраўнік калектыву Д.В.Бялян, дарожны майстар А.А.Варановіч, тэхнік В.У.Макавецкая, начальнік участка С.Я.Татарыновіч, тэхнік А.М.Каласей, намеснік начальніка А.А.Краўцоў, брыгадзір В.С.Шпакоўская, дарожны майстар В.М.Хамянчук, начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела Т.А.Лысяк.

 

IMG_2865Жабінкаўская дыстанцыя пуці — найбуйнейшая з 20-ці, што ўваходзяць у склад Беларускай чыгункі. Сёння разгорнутая даўжыня яе галоўных, станцыйных і пад’язных пуцей складае 761,2 км, у тым ліку 490,2 км — працягласць бясстыкавага пуці. На гэтым шляху маецца 573 стрэлачныя пераводы, 116 пераездаў, 151 мост. Дыстанцыя працягнулася праз 10 раёнаў Брэстчыны ў двух важных накірунках: ад Жабінкі да Лясной і ад Жабінкі да ўваходных светлафораў станцыі Лунінец.

Гартаючы старонкі гісторыі

“Другое дыханне” палескаму краю ў ХІХ стагоддзі адкрыла чыгунка. Сёння свята ў тых, хто вось ужо тры чвэрці веку штодня падтрымлівае гэтае “дыханне”,
неабходнае для паспяховага развіцця не толькі Беларусі

IMG_2861і Еўразійскага эканамічнага саюза, што запрацуе з 1 студзеня 2015 года, але й усяго кантынента — ад берагоў Атлантыкі да Ціхага акіяна.

Свае пачаткі нашы пуцевікі бяруць з 2 снежня 1939 года. У той дзень быў падпісаны загад народнага камісара шляхоў зносін СССР “Аб арганізацыі Львоўскай, Беластоцкай, Ковельскай і Брэст-Літоўскай чыгунак”. На яго падставе стварылася 4-я Жабінкаўская дыстанцыя пуці.
Аднак развіццю яе, як і ўсёй Савецкай краіны, перашкодзіла вайна. Вестку пра напад фашысцкай Германіі ў Жабінцы атрымалі а пятай гадзіне раніцы22 чэрвеня 1941 года менавіта па каналах
IMG_2871чыгуначнай сувязі. Пра гэта абвясціў трывожнымі гудкамі паравоз на станцыі. Жабінкаўскія чыгуначнікі здолелі адправіць увесь рухомы састаў у накірунку Пінска і Баранавічаў. Апошнім цягніком выехалі самі, аднак былі затрыманы гітлераўцамі і знішчаны акупантамі.
Дасюль з гонарам у дыстанцыі згадваюць імёны сваіх ветэранаў У.В.Трапезнікава, П.І.Лігаткі, І.П.Валасюка, М.Г.Грыгорыка, М.Ц.Галавейкі, Т.С.Гордзіча, С.С.Ятчэні, В.С.Макарэвіча, многіх іншых, хто змагаўся супраць ворага ў гады Вялікай Айчыннай.
Напрыканцы ліпеня 1944-га Жабінкаўская дыстанцыя пуці, узначаленая Сяргеем Уладзіміравічам Мікалаевым, аднавіла сваю дзейнасць. Як сведчаць дакументы, з першых дзён вызвалення пуцевікі шчыравалі на карысць адраджэння краю, рамантуючы чыгуначную гаспадарку, моцна пашко-джаную за часы акупацыі.
Вясной 1957 года 4-я Жабінкаўская дыстанцыя пуці, уключаная ў склад Бяроза-Картузскай, часова прыпыніла існаванне, але не сваё развіццё. Бо ў 1960-ыя гады праводзілася ўзмацненне верхняй будовы пуці — укладзена рэйкавашпальная рашотка на жалезабетонных шпалах, пачалося ўкараненне бясстыкавага пуці. У выніку — на ўчастках прыкметна паскорыўся рух цягнікоў.
11 кастрычніка 1978 года паводле ўказання Міністэрства шляхоў зносін дыстанцыя пуці аднавілася пад назвай 5-ай Жабінкаўскай (ПЧ-5) з перамяшчэннем апарата кіравання на станцыю Жабінка. Гэтыя перамены адбываліся пад кіраўніцтвам Міхаіла Давыдавіча Ала-вяннікава, які амаль 30 гадоў ўзначальваў Бяроза-Картузскую, а затым Жабінкаўскую дыстанцыі пуці.
Нязменнае павелічэнне патокаў грузаў і пасажырскіх перавозак, далейшае ўзрастанне хуткасці цягнікоў патрабавалі карэннай рэканструкцыі пуці, што праводзілася працаўнікамі ПЧ-5. За тое калектыў дыстанцыі ў 70-ыя — 80-ыя гады мінулага стагоддзя неаднаразова быў адзначаны на самым вышэйшым узроўні, у тым ліку Ганаровай граматай ЦК Кампартыі Беларусі і Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, дыпломам арганіза-цыйнага камітэта Алімпі-яды-80 у Маскве.
6 лістапада 1983 года — яшчэ адна адметная дата ў гісторыі чыгункі. У гэты дзень з Брэста да Баранавічаў адправілася першая электрычка. Справу па электрыфікацыі амаль 200-кіламетровага ўчастка жабінкаўскія пуцевікі выканалі ў рэкордныя тэрміны!
Не забываліся ў ды-станцыі і аб паляпшэнні ўмоў жыцця і адпачынку сваіх працаўнікоў. Яскравы прыклад гэтаму — будаўніцтва ў Жабінцы 12-ці і 52-хкватэрных дамоў, якія і цяпер мясцовыя завуць “чыгуначнымі”.
У 1993 годзе, калі дыстанцыяй кіраваў Фёдар Сцяпанавіч Шорах, адбылося далейшае яе ўзбуйненне з далучэннем участка Лунінец — Пінск.
Пачатак новага тысячагоддзя адзначаны далейшай рэканструкцыяй верхняй будовы пуці. Гэта быў час, калі дыстанцыю ўзначальваў Валерый Уладзіміравіч Страмук, які зараз на пасадзе намесніка начальніка Беларускай чыгункі. Пры ім адбыліся вельмі значныя работы: на працягу 142 км участка Лунінец — Жабінка ў 2003-2007 гадах была заменена драўляная рэйкашпалавая рашотка на жалезабетонную, праве-дзена рэканструкцыя шасці мастоў, яшчэ чатыры былі капітальна адрамантаваныя.
Важная падзея, што сімвалізуе сённяшняе зме-нлівае жыццё, адбылася 19 лістапада 2011 года, калі ўпершыню з Брэста да Баранавічаў паўз Жабінку “прабег” хуткасны электрацягнік, выраблены швейцарскай фірмай “Штадлер”.
Усё гэта было б немагчыма без людзей, надзвычай аддадзеных сваёй справе, якіх у дыстанцыі большасць.
За працу — і павага. У Жабінкаўскай дыстанцыі пуці нямала ардэнаносцаў: тры кавалеры ордэна Леніна, пяць маюць ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга, сямёра атрымалі ордэн Працоўнай Славы, 10 кавалераў удастоены ордэна “Знак Пашаны”, каля дзвюх дзясяткаў пуцевікоў ПЧ-5 узнагароджаны знакам “Ганаровы чыгуначнік”.

 

Мы — на магістральным напрамку

Інтэрв’ю з начальнікам Жабінкаўскай дыстанцыі пуці Д.В.Бялянам
— Дзмітрый Васільевіч, відаць, Жабінцы ў гісторыі пашчасціла на “бацькоў”. Калі “бацькам” горада і раёна можна лічыць цукровы завод, іншыя прамысловыя і сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, дык “маці” нашага краю, несумненна, чыгунка. Ці было б паспяховым развіццё рэгіёна без гонкіх рэйкаў, пракладзеных 143 гады таму?
— Думаю, гэта не проста шчаслівы выпадак, а наканаванне. Паколькі Жабінка, як і ўся краіна, — на магістральным напрамку паміж Усходам і Захадам. І гэтым патрэбна карыстацца дзеля эканамічнага росквіту і паляпшэння дабрабыту насельніцтва.
Са свайго боку магу запэўніць: нашы працаўнікі робяць усё для выканання галоўнай сваёй задачы — утрымання ўсіх элементаў пуці (а да іх адносяцца земляное палатно, верхняя будова, штучныя і іншыя збудаванні) у належным стане. Гэта забяспечвае бесперапынны і бяспечны рух цягнікоў.
На чыгунцы прынята бальная сістэма ацэнкі пуці. Дзеля гэтага ходзяць спецыяльныя вагоны, якія пад ціскам вымяраюць параметры і для кожнага адхілення ёсць своеасаблівая адзнака ў штрафных балах. Паводле класіфікацыі, стан пуці лічыцца выдатным, калі ніжэйшы за 40 балаў. У Жабінкаўскай дыстанцыі гэты паказчык найлепшы на Беларускай чыгунцы — 16 балаў.
— Такі поспех магчымы толькі агульнымі намаганнямі сапраўдных прафесіяналаў. Як зараз “пульсуе рытм жыцця” ў ПЧ-5?
— У нас вялікі калектыў, які аб’ядноўвае каля шасцісот чалавек. Гаспадарка вялікая, таму ў адрозненне ад іншых дыстанцый пуці ў Жабінкаўскай два намеснікі начальніка па эксплуатацыі: Анатоль Анатольевіч Краўцоў і Таццяна Іванаўна Былінская.
Вельмі зладжана дзейнічаюць усе чатыры вытворчыя ўчасткі, на якія падзяляецца ПЧ-5. Іх узначальваюць выдатныя знаўцы сваёй справы У.Ф.Бахур, С.Я.Татарыновіч, В.М.Міхнюк і Б.С.Кан-драцюк. Зараз, калі тэхнічны прагрэс развіваецца ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі, вядома, пуцевікі не могуць заставацца ад яго ў баку. Дзеля гэтага існуе ўчастак эксплуатацыі і рамонту машын, механізмаў і абсталявання, які складаецца з трох падраздзяленняў на станцыях Жабінка, Пінск, Бяроза-Картузская.
Важкі ўнёсак у агульную справу і ад самага малога ўчастка аднаўлення элементаў верхняй будовы пуці, у якім працуе разам з электрагазазваршчыкамі майстар У.А.Скачыкоўскі. Яшчэ адзін надзвычай важны ўчастак штучных збудаванняў размешчаны на станцыях Бяроза-Картузская і Пінск. Кіруюць гэтымі падраздзяленнямі адпаведна майстры А.А.Мартысевіч і А.Ф.Шорах (дарэчы, ён паходзіць з Жабінкі). На асаблівым рахунку ў дыстанцыі пуці ўчастак дэфектаскапіі — “вочы і вушы” пуцевікоў, што забяспечваюць бяспеку руху цягнікоў.
Адным словам, кожны з участкаў зладжана выконвае пастаўленыя задачы, працаўнікі дабіваюцца неблагіх вынікаў, з якімі мы сустракаем юбілей.
— Час, вядома, няспынны, амаль штодня ён падштурхоўвае да зменаў у розных накірунках жыцця. У якіх найбольш маштабных работах задзейнічаны працаўнікі Жабінкаўскай дыстанцыі пуці зараз?
— Так, новы час — новыя ўмовы. Каб утрымаць пасажыра, патрабуецца павялічваць хуткасць, дакладней — скарачаць час, праведзены ў дарозе, хаця б паміж райцэнтрамі. Дзеля гэтага ідзе рэканструкцыя ўчастка Баранавічы — Брэст. Мэта зразумелая: пасля завяршэння ўсіх работ — дасягнуць хуткасці 160 км/гадз. для пасажырскіх цягнікоў. Канкрэтна на да-дзеным пуці адбываецца суцэльная замена стрэлачных пераводаў. Прычым, укладваем стрэлкі новых праектаў, вырабленыя на заводзе ў Мураме (Расія). На адрэзку Лясная — Даманава сёлета хуткасць цягнікоў фірмы “Штадлер”, якія ўсё шырэй выкарыстоўваюцца на Беларускай чыгунцы, пад час эксперыментаў дасягнула 178 км/гадз. І гэта не мяжа хуткасці!
Ужо чацвёрты год мяняюцца стрэлачныя пераводы. Калі раней для іх замены патрабавалася 11 гадзін, дык цяпер, дзякуючы новым тэхналогіям, адпаведнай тэхніцы і зладжанай працы пуцевікоў, “акно”, як завуць чыгуначнікі, час, калі на ўчастку спыняецца рух для рамонту, “звузілася” на тры-чатыры гадзіны, а гэта станоўча для пасажыраў.
І яшчэ адна значная навацыя. Летась у Пінску ўпершыню ў краіне пракладзены інтэграваны пераезд (яны ўжо шырока прымяняюцца на чыгунках Заходняй Еўропы, паколькі тэрмін іх “жыцця” не менш за 30 гадоў). Пасля вопытнай эксплуатацыі новага пераезда ў Пінску інтэграваныя пераезды атрымаюць “зялёнае святло” на ўсёй Беларускай чыгунцы.
— Дзмітрый Васільевіч, вашы словы віншаванняў ветэранам і сённяшнім працаўнікам дыстанцыі пуці.
— За 75 гадоў пройдзены няпросты шлях, мноства задач вырашана нашымі папярэднікамі, аднак не менш стаіць і перад намі, каму надалей рухаць справы і падтрымліваць традыцыі, закладзеныя некалькімі пакаленнямі пуцевікоў. Сёння мы павінны нязменна забяспечваць зададзеную хуткасць, высокую ступень бяспекі, павышаць павольнасць ходу — і ўсё гэта ў сукупнасці з патрэбнай эканоміяй рэсурсаў.
Хачу падзякаваць кожнаму, каго лёс звязаў з Жабінкаўскай дыстанцыяй пуці, асабліва ветэранам, — за асабісты ўнёсак ў нашу агульную справу. Са святам, дарагія калегі, здароўя вам і вашым сем’ям, новых поспехаў і ўдачы!
Анатоль БЕНЗЯРУК.

Фота Ірыны ЖУК.

 

 

 

 

Popularity: 1%

8 Comments Posted

  1. СТАТЬЯ СОДЕРЖАТЕЛЬНАЯ; ИМЕЕТ РЯД ИСТОРИЧЕСКИХ ФАКТОВ ИЗ ИСТОРИИ 5-й ЖАБИНКОВСКОЙ \4-й ЖАБИНКОВСКОЙ-3-й ИВАЦЕВИЧСКОЙ-БЕРЕЗА-КАРТУЗСКОЙ-ПИНСКОЙ \ ДИСТАНЦИИ ПУТИ. Если позволите. ХОЧУ ДОПОЛНИТЬ СПИСОК КАВАЛЕРОВ ОРДЕНА ЛЕНИНА ФАМИЛИЕЙ -ДОКУКИН Т.Н. ОН -В ДОЛЖНОСТИ ЗАМЕСТИТЕЛЯ НАЧАЛЬНИКА 3-й-ИВАЦЕВИЧСКОЙ-БЕРЕЗА-КАРТУЗСКОЙ ДИСТАНЦИИ ПУТИ в 1944 г. ПОСЛЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БРЕСТЧИНЫ-БССР ОТ ФАШИСТОВ ОДНИМ ИЗ ПЕРВЫХ ВМЕСТЕ С И.К.НИКУЛИНЫМ -ПЧ-ПИСК -С.В.НИКОЛАЕВЫМ ПЧ-4 ЖАБИНКА ПРИНИМАЛ АКТИАНОЕ УЧАСТИЕ В ВОССТАНОВИТЕЛЬНЫХ РАБОТАХ ПУТЕВОГО ХОЗЯЙСТВА БРЕСТ-ЛИТОВСКОЙ ЖЕЛ.ДОРОГИ. ОБ ЭТОМ ПИСАЛ ЛЕОНИД ЛЕГЧИКОВ В ГАЗЕТЕ «ЖЕЛЕЗНОДОРОЖНИК БЕЛОРУССИИ » N 63 \10526 \ ОТ 20.08. 2011 Г. В СТАТЬЕ » МАЛОИЗВЕСТНЫЕ ФАКТЫ ИСТОРИИ ЖЕЛЕЗНЫХ ДОРОГ ЗАПАДНОЙ БЕЛОРУССИИ». .. ДОКУКИН .НА ПРЕДПРИЯТИИ РАБОТАЛ ДО 1954 ГОДА..

  2. ЕЩЕ ОДИН ИСТОРИЧЕСКИЙ ФАКТ ИЗ «ЧЕРНОЙ КНИГИ » И.ЭРЕНБУРГА-В.ГРОССМАНА. ИЗДАТЕЛЬСТВО -АСТ-МОСКВА. 2015 Г…..» В РАЙОНЕ БРОННОЙ ГОРЫ НЕМЦАМИ ПРОИЗВЕДЕНЫ РАЗРУШЕНИЯ ЖЕЛЕЗНОДОРОЖНЫХ ПУТЕЙ И ВСЕХ СТАНЦИОННЫХ И ПРИСТАНЦИОННЫХ СООРУЖЕНИЙ. ЗДАНИЯ ПРИ ОТСТУПЛЕНИИ \НЕМЦАМИ\ ПОДРЫВАЛИСЬ И СЖИГАЛИСЬ., ЖЕЛЕЗНОДОРОЖНОЕ ПОЛОТНО РАЗРУШАЛОСЬ СПЕЦИАЛЬНОЙ МАШИНОЙ ВЕРМАХТА \КРЮК- ДОП.-О.И.\В РЕЗУЛЬТАТЕ ДЕЙСТВИЯ ЭТОЙ МАШИНЫ ЛОМАЛИСЬ ШПАЛЫ И РЕЛЬСЫ. КОМАНДА ПО РАЗРУШЕНИЮ ЖЕЛЕЗНОЙ ДОРОГИ НАЗЫВАЛАСЬ «ПИМАШЦУГ». КОМАНДИР БРИГАДЫ БЫЛ КАПИТАН СПОРБЕРГ. ПО НАЦИОНАЛЬНОСТИ НЕМЕЦ. УЩЕРБ, НАНЕСЕННЫЙ СТАНЦИИ БРОННАЯ ГОРА, СОСТАВЛЯЕТ 1 152 000 РУБ…..РАССТРЕЛ СОВЕТСКИХ ГРАЖДАН В РАЙОНЕ БРОННОЙ ГОРЫ И УРОЧИЩА СМОЛЯРКА БЕРЕЗОВСКОГО РАЙОНА ПРОИЗВОДИЛСЯ НЕМЦАМИ В СОСТАВЕ СПЕЦКОМАНДЫ СД И СС ПОД РУКОВОДСТВОМ НАЧАЛЬНИКА БРЕСТСКОГО ОБЛАСТНОГО БЮРО ПОЛИЦИИ МАЙОРА РОДЭ И БИНЕРА………ОФИЦЕРЫ СД-ГРИБЕР И ВАНЦМАН \ ПРИНИМАЛИ НЕПОСРЕДСТВЕННОЕ УЧАСТИЕ В РАССТРЕЛАХ\…. ИЗ АКТА КОМИССИИ В СОСТАВЕ ; ПРЕДСЕДАТЕЛЯ КОМИССИИ ТАРАСЕВИЧ АРКАДИЙ ИВАНОВИЧ; ЧЛЕНЫ КОМИССИИ- ПРЕДСЕДАТЕЛЬ БЕРЕЗОВСКОГО РАЙИСПОЛКОМА БУРЫЙ ВАСИЛИЙ НИКОЛАЕВИЧ,ПРЕДСТАВИТЕЛЬ ОТ ПАРТИЗАН КАШТЕЛЯН ИВАН ПАВЛОВИЧ, ОТГРАЖДАН БЕРЕЗОВСКОГО РАЙОНА- ТОВАРИЩ НОВИК…..»…..1944 ГОД…….

  3. ХОЧУ ЖУРНАЛИСТОВ И ПУТЕЙЦЕВ ЖАБИНКИ ЕЩЕ РАЗ ПОЗДРАВИТЬ СО ВСЕМИ ИХ ЮБИЛЕЯМИ !!! А ТАКЖЕ ПРИБЛИЖАЮЩИМСЯ 70- ЛЕТИЕМ ВЕЛИКОЙ ПОБЕДЫ НАД ФАШИСТАМИ ГЕРМАНИИ В ВЕЛИКОЙ ОТЕЧЕСТВЕННОЙ ВОЙНЕ В 1941-1945 Г.Г. !!! ЗДОРОВЬЯ ВАМ И ВСЕХ БЛАГ !!! С УВАЖЕНИЕМ ! ОЛОВЯННИКОВ И.М.

  4. р.с. К СПИСКУ ВЕТЕРАНОВ ВЕЛИКОЙ ОТЕЧЕСТВЕННОЙ ВОЙНЫ НА БАЗОВОЙ 3 БЕРЕЗА-КАРТУЗСКОЙ ДИСТАНЦИИ ПУТИ НАДО ДОБАВИТЬ — ИВАНА ВАСИЛЬЕВИЧА МОЛЧАНОВА- ИВАНА ФЕДОРОВИЧА ВОРОБЬЯ- ИВАНА ДАНИЛОВИЧА КОЗЛОВИЧА

  5. К СПИСКУ ПОЧЕТНЫХ ЖЕЛЕЗНОДОРОЖНИКОВ НАДО ДОБАВИТЬ ВЕТЕРАНА БЕРЕЗА-КАРТУЗСКОЙ-ЖАБИНКОВСКОЙ ДИСТАНЦИИ ПУТИ — КРАВЧУКА КОНСТАНТИНА УЛЬЯНОВИЧА. В 50-60 ГОДЫ ОН РАБОТАЛ ДОРОЖНЫМ МАСТЕРОМ НА СТ.ЖАБИНКА-ГЛАВНЫМ ИНЖЕНЕРОМ ПЧ-БЕРЕЗА-КАРТУЗСКАЯ-ЖАБИНКА .ЗАТЕМ БЫЛ НАЗНАЧЕН НАЧАЛЬНИКОМ ОТДЕЛА ПУТИ И ЗАМЕСТИТЕЛЕМ НАЧАЛЬНИКА БРЕСТСКОГО ОТДЕЛЕНИЯ ДОРОГИ…

  6. В СПИСКЕ ВЕТЕРАНОВ ТРУДА ПЧ-5 ЖАБИНКА НАДО ОТМЕТИТЬ ОРДЕНОНОСЦЕВ-ПОЧЕТНЫХ ЖЕЛЕЗНОДОРОЖНИКОВ; ЧЕРНЯВСКИЙ Ю.С. — И.Н.БУЛАВИЦКИЙ -Е.И.ЛАРЬКОВ- В.В. СЕМАШКО- В.В. БОБРОВ- СЕЛИВОНЕЦ К.Т.-СВИЖЕРСКИЙ А.Ф.—СНИТКО Ф.Г.- БУКСА И.Н.- ГЕДЬКО С.Н.-СОЛОНКО И.М.-ЛАВРОСЮК В.И.-ТРОФИМОВИЧ Т.Г.-БАХУР В.Ф.-СОКОЛОВСКИЙ В.И. И ДР…..

  7. ПРОДОЛЖЕНИЕ СПИСКА ВЕТЕРАНОВ ТРУДА ПЧ-5 ЖАБИНКА — ЛЕВОНЮК Н.С.- КОВАЛЬЧУК Ф.С….

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*