Гран-пры — у “Каруначкаў”

Гран-пры — у “Каруначкаў”

IMG_0545

20 лістапада да юных удзельнікаў узорнага калектыву “Каруначкі” завітаў кіраўнік міжнароднага цэнтра дзяцей і моладзі “Сонечная паляна” Ма-р’ян Казлоўскі. Польскі госць выканаў надзвычай прыемную місію: уручыў дыплом гран-пры вядомаму танцавальнаму гурту з Жабінкі.
Гэтае прызнанне юныя артысты заслужылі запамінальным удзелам у ІІ-ім Міжнародным артыстычным фестывалі на Коцеве. (Да слова, Коцевам завецца маляўнічы рэгіён на поўначы Польшчы, што ахоплівае частку Куявіі і Памор’я, знакаміты сваімі гістарычнымі замкамі).
Сёлета гэты цікавы край, насычаны народнымі традыцыямі, паклікаў на фестываль фальклорныя калектывы з усяго свету.
— Маштаб гэтай шматграннай імпрэзы, — гаворыць кіраўнік калектыву Ірына Феафанаўна Румко, — нават уявіць цяжка. Адных толькі танцораў ля сцен замка сабралася 420 чалавек! А былі яшчэ і вакалісты, свае вырабы шырока дэманстравалі народныя ўмельцы. Увогуле, гэта быў не адзін, а адразу некалькі буйных фестываляў, паяднаных паміж сабою найперш выразнай фальклорнай накіраванасцю.
Акрамя самадзейных польскіх артыстаў, у россыпах святочных мерапрыемстваў, што цягнуліся цэлы ты-дзень, паўдзельнічалі гурты і майстры з Індыі і Турцыі, Злучаных Штатаў Амерыкі, Францыі і Англіі… Беларусь прадстаўлялі гарадзенская “Праліца”, школа мастацтваў з Віцебска і нашы “Каруначкі”.
Выступленні ладзіліся ў многіх гарадах, даводзілася даваць па два канцэрты ў дзень. За гэта юных артыстаў з Жабінкі чакалі ўзнагароды і падзякі ад арганізатараў сусветнага фестывалю “Бацькава вёска”, цэнтра культуры “Замэк”, бурмістра горада Новэ Чэслава Валіньскага, фонду “Цэнтр дыялогу культур” імя Якуба Коласа, які дзейнічае ў старажытным паморскім горадзе Хелмна. А яшчэ былі запамінальныя знаёмствы са шматлікімі замкамі і іншымі адзнакамі мінулага, на якія багаты гэты край.
Фестывальныя дні праляцелі ў творчым захапленні, і наколькі было прыемна ўжо праз пэўны час даведацца, што арганізатары палічылі “Каруначкі” годнымі вышэйшай узнагароды.
У час прыезду да нас польскай дэлегацыі жабінкаўскія калектывы атрымалі запрашэнне развіваць творчае сяброўства і надалей. У адказ “Каруначкі” падаравалі гасцям сваё мастацтва, вядомае цяпер ужо ад Палесся да Памор’я.
Анатоль РОСТАЎ.
Фота Ірыны ЖУК.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top