Спадзявацца на белую палку

Спадзявацца на белую палку

_DSC6702

Вы б змаглі прайсці ў пакоі з завязанымі вачамі? Паспрабуйце. Некалькі няўпэўненых крокаў — і абавязкова спыніць “бар’ер”: стол, стул, канапа. Яшчэ складаней гэта зрабіць на вуліцы, здымеце павязку і зноў убачыце звыклыя прадметы.
А вось сляпым людзям, на жаль, даводзіцца спадзявацца на тонкі слых, памяць і… доўгую белую палку, якая дапамагае ім больш бяспечна хадзіць па вуліцах, з’яўляецца своеасаблівым знакам і папярэджвае, што чалавек з такім прадметам у руках — інвалід па зроку.
— Дзіма, бардзюр, карыстайся палкай!
Хударлявы юнак у акулярах з таўшчэзнымі лінзамі імгненна спыняецца і “прастуквае” палкай дарогу вакол сябе, крыху збочвае ўлева і працягвае маршрут. Разам з ім яшчэ тры навучэнцы жабінкаўскай спецшколы-інтэрната пераходзяць нерэгуляваны пешаходны пераход.
Сёння яны ўдзельнікі рэспубліканскай акцыі “Сляпы пешаход”. Побач з падлеткамі — супрацоўнікі ДАІ, настаўнікі і старшыня раённай арганізацыі ГА “БелТІЗ” Р.С.Ліскова, якая кіроўцам аўтамабіляў уручала памяткі-рэ-камендацыі, як дапамагчы сляпым людзям.
Калі вы сустрэнеце чалавека з белай палкай у транспарце, давядзіце яго да дзвярэй і пакладзіце руку сля-пога на поручань, уступіце месца для сядзення; калі ўба-чыце яго на ўскрайку бардзюра, прапануйце сваю да-памогу і перайдзіце дарогу разам з ім. Задача здаровых людзей —
навучыць інвалідаў па зроку жыць паўнацэнна. Максімальна пераадольваць бар’еры, не губляць сувязь з грамадствам.
Святлана БЯЛЯК.
На здымку: пад час правядзення месячніка “Чалавек з белай палкай”.
Фота аўтара.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top