“Святая навука — пачуць сябру сябра”

“Святая навука — пачуць сябру сябра”

IMG_0235

Штогод у рэспубліцы з 15 кастрычніка па 15 лістапада праводзіцца месячнік “Чалавек з белай палкай”. Асноўная яго мэта — прыцягненне ўвагі да праблем людзей з захворваннямі органаў зроку.
У рамках месячніка педагог Жабінкаўскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната Ала Мікалаеўна Акуліч правяла са сваімі выхаванцамі мерапрыемства “Святая навука — пачуць сябру сябра”, на якое былі запрошаны вучні 4 “В” класа СШ №1 г.Жабінка. Настаўніца нагадала хлопчыкам і дзяўчынкам аб тым, што побач жывуць людзі, да якіх трэба быць асабліва ўважлівымі. З розных прычын яны аказаліся пазбаўленымі вялікага чалавечага дару — зроку, але таксама хочуць і павінны жыць паўнацэнным насычаным жыццём. Пад час мерапрыемства вучні даведаліся, што сімвалам сляпых людзей з’яўляецца белая палка. Чаму менавіта яна? У брытанскім горадзе Брысталь жыў малады фатограф Джэймс Бігс, які ў выніку няшчаснага выпадку страціў зрок і быў у вялікай роспачы. Аднойчы хлопец сустрэў сляпога салдата, той дапамог яму вярнуць веру ў сябе і пачаць новае жыццё: параіў вучыцца быць самастойным, нягледзячы на свой недахоп. Бігс пачаў самастойна хадзіць па вуліцах са звычайнай палкай для прагулак. Аказалася, што яе не заўважаюць прахожыя. І тады хлопец пафарбаваў яе ў белы колер. І адразу ж на яго сталі звяртаць увагу прахожыя, і адносіны да яго змяніліся.
Аляксандр Лешка расказаў дзецям пра гісторыю ўзнікнення шрыфта Луі Брайля. Луі ў трохгадовым узросце страціў зрок у выніку запалення вачэй. Хвароба пачалася ад таго, што хлопчык параніўся шорным нажом у майстэрні бацькі. Калі яму было 15 гадоў, ён самастойна стварыў рэльефна-кропачны шрыфт.
Потым настаўніца правяла майстар-клас па навучан-ні дзяцей карыстанню шрыфтам Брайля. Усе з задавальненнем удзельнічалі ў гульнёвых конкурсах, з заміраннем сэрца слухалі песні ў выкананні Ве-ранікі Анташонак і Данілы Грыцука. А як радавалія яны падарункам! Чацвёртакласнікі з першай гарадской школы прыйшлі не з пустымі рукамі. Яны прынеслі цацкі, школьныя прылады, гульні, а галоў-нае — усмешкі, абдымкі і душэўнае цяпло. Сустрэча была яркай падзеяй для ўсіх яе ўдзельнікаў. Вочы выхаванцаў не бачаць ці бачаць вельмі мала, але душы адрозніваюцца асаблівай зоркасцю і чуласцю, а сэрцы цягнуцца да зносін, прыгажосці навакольнага свету. Увага і паразуменне для іх часам даражэй за любыя матэрыяльныя каштоўнасці.
Ірына ПАНФІЛА, настаўніца ДУА “Сярэдняя школа №1 г.Жабінка”.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top