Пасвячэнне ў турысты

Пасвячэнне ў турысты

novigator1Турыстычныя мерапрыемствы выхоўваюць любоў да роднай зямлі, даюць магчымасць адчуць усплеск адрэналіну і дзейнасць прынцыпу “адзін за ўсіх і ўсе за аднаго”. Штогод у кастрычніку ўсё новыя і новыя юныя турысты ўступаюць у шэрагі аднадумцаў паводле захапленняў.
Сёлета традыцыйнае раённае свята “Пасвячэнне ў турысты” праходзіла ў гарадскім парку. Яго арганізаваў цэнтр раённага дзіцячага моладзевага турызму і краязнаўства, а прынялі ўдзел 10 каманд з усіх школ раёна, акрамя Крыўлянскай.
У спаборніцтвах па горна-пешаходным турызме ўдзельнікаў чакалі этапы зняцця і ўстаноўкі палаткі, пераадоленне ўмоўнай прорвы з дапамогай навясной пераправы, яе ж — па паралельных вяроўках, вязанне альпінісцкіх вузлоў, пераадоленне “балота”.
Спаборніцтвы па велатурызме ўключалі фігурнае ваджэнне веласіпеда: удзельнікі (дзве дзяўчыны і два юнакі ад кожнай каманды) пераадольвалі “Вароты”, “Арэлі”, ездзілі “змейкай”.
Кіраўніком горна-пешаходнай дыстанцыі быў педагог дадатковай адукацыі цэнтра турызму Алег Генадзьевіч Копаць, а веласіпеднай — яго калега Уладзімір Уладзіміравіч Кудравец.
У выніку спаборніцтваў агульнакаманднае першае месца занялі юныя турысты з гарадской СШ №2, на другім — з аднолькавай колькасцю балаў каманды Маціевіцкай базавай і Хмелеўскай сярэдняй школ.
Сярод дзяўчат лепшыя вынікі паказалі Валерыя Даўгарукава (Хмелеўская СШ), Аляксандра Кіпцэвіч (СШ №2) і Таццяна Неваднічык (Старасельская БШ). Сярод юнакоў вызначыліся Ілья Утко (Азяцкая СШ), Уладзіслаў Парцей (СШ №1) і Ілья Кузьміцкі (СШ №3).
Завяршылася мерапрыемства пасвячэннем у турысты. Яно праводзілася ў жартоўнай форме і выклікала шмат станоўчых эмоцый. Навічкам былі ўручаны пасведчанні юнага турыста. Яны зачыталі ўрачыстую клятву, у якой паабяцалі любіць Радзіму, паважаць бацькоў, старанна вучыцца і быць надзейнымі сябрамі.
Наталля ВАЛОШКА. 

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top