Больш частымі сталі выпадкі траўміравання пешаходаў, у тым ліку непаўнагадовых. Асаблівую заклапочанасць выклікае незахаванне імі правілаў паводзінаў на дарогах і вуліцах населеных пунктаў, невыкарыстанне ў цёмны час сутак святлоадбіўных элементаў. Так, сёлета за 10 месяцаў на тэрыторыі вобласці зарэгістраваны 184 дарожна-транспартныя здарэнні з удзелам пешаходаў, што на дзевяць выпадкаў больш у параўнанні з мінулагоднім перыядам. У выніку 37 чалавек загінулі, 155 атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці, у шасці выпадках пешаходы былі нападпітку. Па віне пешых удзельнікаў дарожнага руху зарэгістравана 79 ДТЗ (на 14 больш, чым за гэты ж перыяд летась). 24 чалавекі пры гэтым загінулі, 58 атрымалі раненні.
Гэтыя дарожна-транспартныя здарэнні адбыліся з-за таго, што пешаходы знаходзіліся на праезджай частцы ў нецвярозым стане, пераходзілі дарогу ў не адведзеных для гэтага месцах, а таксама не пазначылі сябе ў цёмны час сутак флікерамі.
З мэтай актывізацыі работы ў забеспячэнні бяспекі дарожнага руху, прафілактыцы і папярэджанні ДТЗ з удзелам пешаходаў з 14 па 24 лістапада на Жабінкаўшчыне праводзіцца спецыяльная аперацыя “Пешаход”.
Пра факты знаходжання на праезджай частцы і паблізу ад яе нецвярозых пешаходаў паведамляйце, калі ласка, па тэлефоне 102. Гэтым званком вы можаце захаваць іх жыццё і здароўе.
Раман КРУПКО, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ Жабінкаўскага РАУС.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
Оставить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.