Скасаванне шлюбу і дзіця

Скасаванне шлюбу і дзіця

4Паводле дадзеных Белстата, суадносіны шлюбаў і разводаў у нашай краіне пагоршыліся: за першы квартал сёлета на тысячу шлюбаў прыходзілася 587 скасаванняў іх. А ў цэлым у рэспубліцы распалася 8659 з зарэгістраваных 14739.
Праблема скасавання шлюбаў ёсць у Беларусі, але сёння размова аб тым, як засцерагчы дзіця ад псіхалагічнай траўмы? Сямейнае жыццё, на жаль, не пастаянная крыніца радасцяў, але і развод — не выратаванне ад канфліктаў, перажыванняў і проста бытавых цяжкасцяў.
Дзеці з разведзеных сем’яў уваходзяць у юнацтва занепакоенымі, падаўленымі, няўпэўненымі ў сваіх здольнасцях, а бывае і проста злоснымі. Скасаванне шлюбу бацькоў для іх — гэта стрэс, вынікамі якога могуць быць парушэнне адаптацыі ў паўсядзённым жыцці, змены ўяўленняў пра каханне і вернасць, аб тым, якой павінна быць сям’я. Дзеці такіх бацькоў найменш даражаць згуртаванасцю сям’і і не маюць навыкаў пазітыўнага разбурэння сямейных канфліктаў.
Як паведаміць дзіцяці, што бацькі ўжо не будуць жыць разам? Лепш даручыць гэта таму, хто з іх эмацыянальна бліжэй малому. Не хацелася б, каб такая цяжкая размова супала з хваробай ці экзаменамі, прывыканнем да школы…
Дашкольніку, напрыклад, дастаткова паведаміць, што тата жыць больш не будзе з вамі, але вы будзеце ездзіць да бабулі, і ён будзе прыходзіць туды, каб сустрэцца. Падлетку можна сказаць больш, але не ўдавацца ў падрабязнасці (разлюбіў, здрадзіў, аказаўся нягоднікам). Чым старэйшае дзіця, тым больш яму можна сказаць. Калі яно зусім малое, то адкладзіце размову да таго моманту, калі ў яго ўзнікнуць пытанні аб тату.
Бацькі, якія заняты ў час скасавання шлюбу сабой, не заўсёды разумеюць, як пакутуе малое. Знешне яго перажыванні не абавязкова будуць слёзнымі. Галоўнае пачуццё, якое ахоплівае ў гэты час, — страх: а можа, у яго жыцці ўслед за татам знікне і мама, а можа, яна, як і тата, пакіне яго?
Падлеткам уласцівы дэманстратыўныя выхадкі: збягаюць з дому, перастаюць вучыцца, вядуць сябе абуральна… Шкадуючы маму, дома трымаюцца ціха, затое адыгрываюцца на настаўніках і чужых людзях.
Маленькія дзяўчынкі пасля сыходу бацькі часта прывязваюцца да бабуляў і дзядуляў. Хлопчыкі пакутуюць мацней, яны чапляюцца за маму, абвінавачваюць яе ў тым, што выгнала бацьку, губляюць кантроль над сабой, канфліктуюць з членамі сям’і.
* Пастарайцеся, каб жыццё дзіцяці як мага менш змянілася: яно павінна жыць у тым жа доме, вучыцца ў той жа школе, а маме не трэба даказваць, што бацька дрэнны, як і ўсе мужчыны наогул. Па-добныя перакананні ствараюць для нашчадкаў масу комплек-саў: хлопчык не разумее, як яму вырасці добрым, а дзяўчынка не ўяўляе, за што можна мужчыну пакахаць.
* Вельмі важна не перашкаджаць зносінам дзіцяці з сышоўшым і не ствараць у яго пачуццё віны за зносіны. Ніякіх іранічных заўваг у адрас былога мужа, ніякай абыякавасці да яго жыцця, дзіця не павінна лічыць, што спатканне з татам азначае адмову ад маці і наадварот.
* Не трэба абмяжоўваць дзіця ад сустрэч з родзічамі другой лініі — чым большая радня, тым намнога ўпэўненым ён будзе сябе адчуваць у жыцці.
Канечне, мама можа лічыць, што пра тату, які ім дастаўся, няма чаго шкадаваць: безадказны, ні грошай ад яго, ні клапатлівасці. Але дзіця бачыць бацьку іншымі вачамі: для яго ён усемагутны абаронца, апора. Нават безадказнасць абарочваецца для дзіцяці годнасцю: тата вясёлы і нястрогі.
Без бацькі цяжэй расці хлопчыкам: мамы з імі вельмі строгія, больш ім забараняюць, часцей караюць. І ў будучым гэтыя дзеці ставяць сабе ў жыцці нізкія планкі і не імкнуцца дабівацца многага. З дочкамі, як паказваюць даследаванні, пакрыўджаныя мамы наадварот, абыходзяцца беражлівей, радзей караюць і павучаюць. Але адсутнасць таты ўскладняе будучае асабістае жыццё дзяўчынкі. Ён жа — мужчына нумар адзін. Выбіраючы ў далейшым спадарожніка жыцця, яна будзе неўсвядомлена параўноваць яго з бацькам і шукаць падобнага ці наадварот. А калі няма кропкі адліку, як зрабіць выбар?
Калі пакрыўджаная мама неўсвядомлена імкнецца навязаць дачцэ адмоўныя адносіны да бацькі, гэта выклікае зваротную рэакцыю і дзяўчына пачынае весці сябе з мужчынамі вельмі вольна.
Найбольш уразліва пераносяць сямейныя падзеі дзеці. А калі яно адзінае, то вельмі цяжка. Тыя, у каго ёсць браты і сёстры, намнога лягчэй перажываюць развод: дзеці ў такіх сітуацыях дзеляцца сваімі перажываннямі, што зніжае эмацыянальнае напружанне і змяншае верагоднасць нервовых зрываў-стрэсаў.
Калі развод усё-такі адбыўся.
Трэба зрабіць над сабой намаганне і навучыцца нармальна размаўляць з былым мужам (жонкай). Калі скандалаў і крыкаў не ўдаецца пазбегнуць, дзіця набходна на час адправіць да бабулі. Яно зможа вярнуцца, калі “адкрытыя ваенныя дзеянні” застануцца ззаду і бацькі знойдуць у сабе сілы заключыць перамір’е і расстацца цывілізавана.
Заўсёды трэба берагчы пачуцці дзіцяці, але важна даць яму дастатковую інфармацыю, таму што яно здольнае адчуваць сябе адказным за ўсе трагедыі, што адбываюцца ў сям’і. З пункту гледжання малога, прычына разводаў з-за яго дрэнных паводзін.
Дзеля дзіцяці, яго шчасця і нармальнага развіцця псіхікі, неабходна захаваць адносіны з былым мужам і паводзіць сябе сумленна.
Калі вы тлумачыце прычыны разводу, ні ў якім выпадку не абвінавачвайце іншы бок. Дзіцяці важная вера ў абодвух бакоў.
Яно павінна ведаць дзе і з кім застанецца жыць, хто з родзічаў будзе часцей за іншых гасціць у іхнім доме, як часта тата (мама) будуць бачыць яго. Дзецям любога ўзросту важна, што мама і тата працягваюць іх любіць і будуць заўсёды пра іх клапаціцца.
Вольга КАСКО, псіхолаг ДУ “Жабінкаўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага  абслугоўвання насельніцтва”.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top