Суразмоўцы — на гароднінным балі

Суразмоўцы — на гароднінным балі

IMG_2251IMG_2272Восень называюць па-рознаму: залатой, шчодрай, дажджлівай, сумнай… Але як бы там ні было, восень — цудоўная пара года: гэта час пачатку заняткаў у навучальных установах, збору ўраджаю, падвядзення вынікаў палявых работ.
Супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі нядаўна запрасілі сяброў клуба “Суразмоўнік” на асенні гароднінны баль.
У фае была арганізавана выстава вырабаў з агародніны: гасцей свята сустракалі чабурашка, зроблены з яблыкаў, сабака з гарбузоў, бабуля з капусты.
Кіравала балем загадчыца аддзела абслугоўвання бібліятэкі Людміла Аляксандраўна Астроўская. Яго каралевай была пры-знана бульба, таму вядучая нагадала пра яе цудоўныя смакавыя якасці, прачытала вершы пра “другі хлеб” рускіх і беларускіх паэтаў, расказала пра мясціны, дзе пастаўлены помнікі “кругламу цуду”. Не былі абдзелены ўвагай і іншыя “зоркі” гародніннага балю: морква, капуста, буракі, памідоры, гарох, цыбуля, часнок.
Садавіна і гародніна — скарбонка вітамінаў і мікраэлементаў. Вядучая падкрэсліла, што яны абавязкова павінны прысутнічаць у штодзённым рацыёне кожнага.
Агароднік са стажам, біёлаг па адукацыі Яўгенія Васільеўна Сасноўская цікава расказала аб тым, як вырошчваць кветкі, даглядаць за пасевамі, каб яны давалі добрыя ўраджаі, падзялілася праверанымі рэцэптамі смачных нарыхтовак на зіму. Сябры клуба мелі магчымасць іх запісаць, а таксама прапаноўвалі свае рэцэпты саленняў, варэнняў, салатаў і абменьваліся насеннем агародніны і кветак.
Акрамя таго, прысутныя ўдзельнічалі ў конкурсах: называлі аўтараў вершаў пра восень, разгадвалі загадкі пра садавіну і гародніну, спявалі прыпеўкі, прыгадвалі прыказкі на адпаведную тэматыку. Пераможцамі ў іх сталі Алена Пятроўна Валетава і Вера Пятроўна Мандрэнка. Яны атрымалі падарункі.
Затым Людміла Аляк-сандраўна Астроўская запрасіла ўсіх за “салодкі” стол, дзе, праўда, прысутнічалі не толькі салодкія стравы, але і нарыхтоўкі, якія ўсе з задавальненнем прадэгуставалі. За найсмачнейшую з іх насценным календаром была ўзнагароджана гаспадыня Любоў Аляксандраўна Капчук. Раіса Міхайлаўна Маргевіч за калекцыю чаранкоў гераняў атрымала ў падарунак вазонніцу для кветак, а Ангеліна Дзмітрыеўна Чарнейка за лепшую кампазіцыю з агародніны — кнігу.
Потым у выкананні сяброў клуба “Сураз-моўнік” прагучаў “Гімн пажылых людзей”. А напрыканцы ўсіх чакаў баль-танцавальная хвілінка для тых, каму за…
Разыходзіцца ў гэты дзень нікому не хацелася.
Наталля ВАЛОШКА.
На здымках: агароднінная выстава ў фае бібліятэкі; вядучая балю Л.А.Астроўская.
Фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top