Наркотыкі. Да бяды адзін крок

Наркотыкі. Да бяды адзін крок

родителям_подросткаІрына Шкутнік, маці дзвюх дачок:

— У нашай сям’і падрастаюць дзве дачушкі. Мне, як маці, хочацца, каб яны выраслі здаровымі, разумнымі, стварылі ў будучым свае сем’і і гадавалі дзетак. Лічу, што менавіта ад выхавання бацькоў залежыць, ці змогуць дзеці ў кампаніі аднагодкаў супрацьстаяць прапановам паспрабаваць закурыць цыгарэту, выпіць пляшку піва і “лізнуць” так званую “марку”. Пакуль дзеці маленькія, яшчэ можна прасачыць, з кім і як яны праводзяць вольны час. Малыя растуць, а з імі — і праблемы. Хочацца заставацца для дачушак надзейнай апорай і “сцяной”, аднак не заўсёды гэта магчыма. У нашай вёсцы, дзе прайшло маё дзяцінства, курыць і піць было не модна — цэлымі днямі прападалі на рэчцы, на стадыёне ля школы, спявалі песні пад гітару, палілі вогнішчы, ішлі ў бой “сцяна на сцяну” — выдатна бавілі час без алкаголю і тытуню. А цяпер, калі старэйшая Настасся просіцца пагуляць з сяброўкамі, прабірае халодны пот ад думкі, што нехта са старэйшых школьнікаў можа прапанаваць спайс або марыхуану. Узброены той, хто ведае — спецыяльна паказала дачцэ ў інтэрнэце відэасюжэты пра тое, чым можа скончыцца бяскрыўднае, на першы позірк, курэнне “траўкі”. І гэтыя курыльныя сумесі, на жаль, не недзе “там”, а паўсюдна, і ў Жабінцы таксама. Ёсць і першыя ахвяры ўжывання іх. Таму засцерагчы нашых дзяцей ад бяды — задача №1 у такой сітуацыі.

Наталля Віктараўна Лаўранюк, участковы ўрач-педыятр Жабінкаўскай ЦРБ:

— Усё больш людзей ужываюць так званыя “спайсы” (або “міксы”). Заказаць іх у сусветнай сетцы інтэрнэт зусім нескладана. Па сутнасці,  гэта легальны наркотык. Ён складаецца з траў, якія самі па сабе бясшкодныя, але праходзяць апрацоўку сінтэтычнымі рэчывамі, якія выклікаюць псіхатропны эфект. Адна зацяжка — і можна страціць прытомнасць на 6-8 гадзін, губляецца сон. Як мы, медыкі, вызначаем падлеткаў і дарослых, што курылі міксы? У пацыентаў дрыжаць рукі, то пашыраюцца, то звужваюцца зрэнкі, пастаянна мяняецца настрой, яны практычна не адчуваюць болю (быў выпадак, калі падлетку “сябры” парэзалі вочы, а ён, акрываўлены, хадзіў і смяяўся). Пад уздзеяннем спайса яны могуць стаць “пашуканчыкамі” — нешта настойліва шукаць, або, наадварот, хаваць у кватэры. У канцы верасня мне давялося бачыць маладога чалавека, які “абкурыўся” каноплямі. За яго жыццё змагалася брыгада рэаніматолагаў. Скажу адно: страшна за нашых дзяцей, моладзь. Ад першага кілішка са спіртным, ад першай цыгарэты, ад першай “зацяжкі” курыльнай сумесі да бяды вельмі маленькі крок. Двое чалавек нават не паспелі дакурыць смертаносныя скруткі са спайсамі — іх жыццё крыўдна абарвалася з цыгарэтамі ў руках. Спайс калечыць душы і забівае з неверагоднай хуткасцю.  Запісала Святлана КІСЛАЯ.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top